Спадчыннае звычаёвае права

Спадчыннае звычаёвае права — няпісаныя нормы і правілы, якія ўстанаўлівалі парадак пераходу маёмасці, правоў і абавязкаў пасля смерці асобы яе спадчыннікам. Першымі спадчыннікамі былі сыны. Замужнія дочкі, якія жылі асобна ад бацькоў, права на спадчыну не мелі, бо сваю долю атрымалі ў выглядзе пасагу. Незамужнія дочкі паводле завяшчання атрымлівалі частку маёмасці, у выпадку адсутнасці завяшчання і ўзнікнення спрэчак ім належала ¼ частка вартасці ўсёй маёмасці незалежна ад колькасці сыноў ці дачок у сям’і. Калі не было сыноў, маёмасць пераходзіла да дачок. Маёмасць маці атрымлівалі ў спадчыну ў аднолькавых долях і сыны, і дочкі. Калі дарослыя сыны былі аддзелены, бацькоўская хата пакідалася малодшаму, пры якім заставалася і ўдава спадчынадаўцы. Пры адсутнасці дзяцей маёмасць пераходзіла да братоў памерлага, пасаг жонкі вяртаўся ў дом, з якога яна выйшла. З увядзеннем пісанага права спадчына паводле звычаёвага права не адмянялася, а набывала форму спадчыны па закону.

Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)

26.Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)
Cваяцтва – грамадскія адносіны на аснове прынятых у культуры сувязяў праз пераемнасць і шлюб – характэрна для ўсіх супольнасцяў.
Прамая лінія – бацькі, дзеці, продкі, нашчадкі. Бакавая лінія – браты, сёстры, дзядзькі, цёткі, пляменнікі.

Звычаі і абрады, што суправаджалі развод


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: