Этнаграфія

1.Агульныя паняцці этнаграфіі. Праблемы этнагенезу беларусаў.

Этнаграфія – навука аб народах-этнасах, іх паходжанні і жыццядзейнасці, быце і культурных традыцыях. Кожна народ мае ўласную гісторыю і культурную спадчыну, якая увасобіла шматвяковы працоўны вопыт, творчы плён. Народ заўсёды быў творцам і носьбітам нацыянальных традыцый, і нягледзячы на войны і вынішчэння, зноў адраджалася культура. Асноўные раздзелы этнаграфіі – этнагенез, этнічная гісторыя, традыцыйна-бытавая культура, этнічныя і этнасацыяльныя працэсы, у тым ліку і нацыянальныя ўзаемаадносіны.

Этнагінез - гэта паходжанне народа, працэс станаўлення, фарміравання у выніку змешвання, асіміляцыі,інтэграцыі розных народаў. Асноўныя паняцці у этнаграфіі – этнас, племя,народнасць, нацыя,гістарычная памяць, менталітэт, этнічныя працэсы, міграцыя, інтэграцыя, асіміляцыя і інш.

Хто продкі? Праблема складаная.

Велікапольская канцэпцыя – лічыла Беларусь-Літву, а бел. мова- дыялект польскай; яна лічыла беларусаў як састаўную частку этнагенезу палякаў.

Велікаруская – лічыла Беларусь Заходняй Руссю, а бел.мову –заходнерускім наречіем. Гэты две кацэпцыі не прызнавалі беларусаў як самастойны этнас.

Па архаелаг. данных на большай частке Бел. былі балцкія плямёны. З сярэдз. 1 тысячэгодзя – рассяленне славянскіх плямёнаў. Слав. плямёны (крывічы, дрыгавічы і радзімічы) змешваліся з балцкімі. Аснова бел. народнасці – крывічы, радзімічы, дрыгавічы, літва, яцвягі. Апрача іх у этнагенезу беларусаў прымалі удзел групы татар, мазаўшан, прусаў, рускіх перасяленцаў, украінцаў і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: