Пытанне 59. Развіцце адукацыі, навукі і культуры (2-я палова 1940-х-1980-я гг)

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Цанавы.. Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў.

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сяр. 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё бел. літ-ры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат афіцыйнай ідэалогіі прывёў да таго, што многія літ-ныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы Стаховіча, Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма - мінулая вайна (Мележ, Лынькоў, Шамякін). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы Крапівы, Маўзона, Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ідэалагічы ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944/45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады ВАВ ўвасабляюць мастакі Ціхановіч, Давідовіч, Зайцаў, Волкаў, Савіцкі. З пач. 50-х гг. пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Бржазоўскі, Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны Азгурам, Бембелем, Глебавым, Селіханавым.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання бел. мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй і вышэйшай навучальнай установы з бел. мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння бел. мовы ў школе. Дапускалася нават выкладанне бел. мовы па-руску. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця бел. культуры.

У бел. рэчышчы развіваецца літ-ра. Узмацняецца яе сувязь з жыццём. Але захоўваецца ідэалагічнае кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя ў др.п. 60-х гг. У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы Адамовіча, Быкава (Альпійская балада, Жураўліны крык), Навуменкі (Сасна пры дарозе), Чыгрынава, дакументалістыка Алексіевіч і інш.). Гістарычная праблематыка таксама прыцягвае да сябе пільную ўвагу (раманы Дайнекі, Іпатавай, Караткевіча (Каласы пад сярпом тваім), п’есы А. Макаёнка, А. Петрашкевіча).

З 60-х гг. бел. тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п’есы бел. драматургаў (Дударава, Макаёнка (Лявоніха на арбіце), М. Матукоўскага). Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кір. Елізар’ева, свайго роду заснавальніка бел. школы балета (“Стварэнне свету” А. Пятрова і інш.). К сяр. 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў.

Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці.

Культура БССР сяр. 50 - 80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера. Ладзіліся тыдні і дэкады культуры Беларусі ў іншых краінах, фестывалі мастацтваў (“Дружба народаў”, “Беларуская музычная восень” і інш.), на гастролі выязжалі славутыя бел. творцы, умацоўваліся сувязі творчых саюзаў і мастацкіх калектываў.

Такім чынам, бел. культура перыяду 40 - 80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмерную ідэалагізацыю, партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нац. культуры, выцісканне бел. мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: