Уводзіны. Гавораць, тры Рэчы умеюць усе людзі: крытыкаваць сваіх кіраўнікоў, павучаць іншых і разважаць аб гісторыі і палітыцы

Гавораць, тры рэчы умеюць усе людзі: крытыкаваць сваіх кіраўнікоў, павучаць іншых і разважаць аб гісторыі і палітыцы. Не будзем казаць пра тое, што адрознівае сапраўднага палітыка ад дылетанта, але вызначым, у чым розніца паміж гісторыкам прафесіяналам і гісторыкам аматарам.

Гісторыя, як і іншыя навукі, мае свае метады даследавання. Для ўсіх вядома, што калі фізік альбо хімік не змогуць наладзіць эксперымент, то яны не падцвердзяць сваю гіпотэзу. У эксперыменце даследчык умешваецца ў даследуемы працэс і змяняе яго ўмовы, каб прасачыць, якія вынікі гэта будзе мець. Гісторык не мае такой магчымасці. Ен не можа, напрыклад, пераставіць месцамі фараонаў, каб прасачыць, ці зменіцца іх палітыка. Не можа гісторык выкарыстаць і шэраг метадаў іншых навук, напрыклад, назіранне (як біёлаг). Няма яшчэ машыны часу, выкарыстоўваючы якую даследчык змог бы зазірнуць, хто сапраўды забіў царэвіча Дзмітрыя (ці ўвогуле застаўся жывы, як мяркуюць зараз некаторыя гісторыкі-публіцысты).

Гісторык можа бачыць, што адбываецца вакол яго, але гэта яшчэ не гісторыя. Гісторыя – навука аб мінулым чалавечага грамадства. Расійскі гісторык С.Салаўёў падкрэсліваў, што гісторык не можа дакладна меркаваць аб тых падзеях, якія ён перажывае, паколькі гэты погляд будзе занадта суб’ектыўным. Мы можам апісаць, што адбываеца з намі, з рэспублікай, але калі мы не сацыёлагі ці палітолагі, то ў лепшым выпадку, у выніку нашай працы, атрымаем мемуары.

Калі гісторыя -- навука аб мінулым, то на падставе чаго гісторык робіць вывады “о делах давно минувших дней”? Ён выкарыстоўвае даступныя яму аб’екты як крыніцы інфармацыі. Стары рукапіс для практычнай патрэбы гісторыку не варты, самая галоўная яго каштоўнасць у тым, што ён перадае інфармацыю аб мінулым. Ен з’яўляецца гістарычнай крыніцай. Гісторык-прафесіянал умее адшукаць і прааналізаваць гістарычныя крыніцы. Вядомы афарызм Ключэўскага: “Сапраўдны гісторык не той, хто умее прачытаць радкі старых летапісаў, а той, хто умее прачытаць паміж радкоў”.

Калі мы звязалі паняцці “гісторык-прафесіянал” і “крыніца”, то дастаткова даведацца аб тым, што такое гiстарычная крыніца, каб стаць ужо крышку прафесіяналам.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: