Актавы фармуляр

Кожны асобны акт складаецца з граматычна закончаных сказаў, раздзеленых пры публiкацыi кропкай («формул», цi «клаўзул»). Уся сума формул акта называецца фармулярам.

У развiтым вiдзе ўсе акты маюць тры асноўныя часткi: 1) пачатковы пратакол, дзе ёсць прысвячэнне Богу (iнвакацыя), указанне, ад каго зыходзiць акт, цi iмёны ўдзельнiкаў здзелкi, вызначаюцца асобы, якiм адрасуецца дакумент (iнскрыпцыя), ёсць прывiтанне (салютацыя);
2) асноўную частку, якая ўключае прэамбулу (з аб'яўленнем вышэйшай мэты складання акта), вызначэнне сутнасцi справы, забарону пад пагрозай божай кары цi штрафа парушаць распараджэнне (пагадненне), пасведчанне аб замацаваннi дакумента подпiсам i г. д.; 3) канчатковы пратакол (яго канцылярыя), дзе ёсць формулы аб тым, калi i кiм напiсаны акт, пазначаны сведкi заключанай здзелкi (у паведамленых актах). Подпiсы i пячаткi прымыкаюць непасрэдна да канчатковага пратакола.

Азначаны «развiты» паводле фармуляра акт на практыцы меў свае асаблiвасцi i адрозненнi ў залежнасцi ад часу i абставiн яго складання; нават асобныя экземпляры аднаго i таго ж акта часам не супадалi. Таму
С. М. Каштанаў называе гэтую агульную схему фармуляра ўмоўнай, вызначаючы ў ступенi паглыблення ў спецыфiку актаў яшчэ такiя фармуляры, як абстрактны (асобныя разнавiднасцi актаў), канкрэтны (вызначэнне новых груп у межах кожнай разнавiднасцi) i iндывiдуальны. Апошнi з'яўляецца фармулярам асобна ўзятага тэксту.

Адзiн з пачынальнiкаў расiйскага крынiцазнаўства В. В. Ключэўскi пiсаў: «Формулы ў актах ствараюцца з першых прыватных выпадкаў, якiя ўдалося абагульнiць у канцылярыях. Утварыўшыся раз i назаўсёды, формулы ўстанаўлiвалiся ў актах пэўнага вiду i з-за некаторага кансерватызму канцылярый, прасцей гаворачы, з-за iх непаваротлiвасцi, жывуць цэлыя стагоддзi. Мiж тым жыццёвая практыка, адносiны змяняюцца». Выдатны гiсторык трапна зауважыў тую акалiчнасць, што фармуляры актаў могуць адставаць ад жыцця i не ўлiчваць гэтага нельга. Аднак дадзенае палажэнне нельга i абсалютызаваць. Практыка часам уплывала на фармуляр акта, i яго структура ўсё больш ускладнялася. Побач з устойлiвымi выразамi-штампамi з'яўлялiся апiсаннi, якiя ўзнiклi з-за неабходнасцi ахарактарызаваць паняццi, што раней не сустракалiся ў тэкстах. Таму пры аналiзе акта адным з важнейшых яго элементаў з'яўляецца параўнанне: вызначэнне тыповых i выпадковых формул, якое дазваляе акрэслiць месца кожнага акта ў пэўным прававым працэсе.

Другое патрабаванне пры вывучэннi фармуляра акта – вывучэнне ўсяго комплексу яго клаўзул (формул). Аналiзуючы дагавор 1371 г. памiж маскоўскiм i лiтоўскiм вялiкiмi князямi, Л. У. Чарапнiн заўважыў, што ён «адрознiваецца непаслядоўнасцю. Пачатак дакумента як быццам гаворыць ад iмя лiтоўскага князя Альгерда, а ў далейшым ад iмя маскоўскiх прадстаўнiкоў». Гэтае назiранне прымусiла аўтара больш уважлiва прааналiзаваць умовы заключэння дагавора. Выявiлася, што на перамовы ў Маскву лiтоўскiя паслы з'явiлiся са сваiм праектам. Аднак маскоўскi ўрад вылучыў сустрэчныя патрабаваннi. Складзены ў вынiку перагавораў адзiн тэкст захаваў сляды прапаноў абодвух бакоў.

2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: