Першая палова XIX ст.
Характэрна для мастацтва – спалучэнне класіцызму і рамантызму. Рамантызм - мастацкі накірунак канца XVIII – XIX стст., які грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах.
Цэнтр выхавання беларускіх мастакоў – Віленская школа жывапісу, якая дзейнічала пры Віленскім універсітэце. За 35 год існавання школы было падрыхтавна больш за 250 мастакоў, гравераў, скульптараў. Першыя выкладчыкі школы – прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм.
|
Мастак
| Асноўны жанр, у якім працаваў
| Назвы карцін
|
Іосіф Аляшкевіч
(родам з Радашковіч)
| Партрэтны
| Партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла. У Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей) толькі 2 яго работы – “Групавы партрэт” і “Партрэт дзяўчынкі”
|
Валенцій Ваньковіч
(атрымаў залаты медаль- вышэйшую акадэмічную ўзнагароду за карціну “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г.” У 1828 г. у Мінску ў сваёй радавой сядзібе ў Сляпянцы стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Яго сябар – А. Міцкевіч).
| Гістарычны
партрэтны
| “Напалеон каля вогнішча” (Варшава, нацыянальны музей)
Партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”.
|
Ян Дамель
(скончыў Віленскі універсітэт, быў сасланы ў Сібір, дзе распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, потым вярнуўся ў Беларусь. Пахаваны ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле)
| гістарычны
| “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоўскага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну”
|
Вікенцій Дмахоўскі
| Пейзаж
| “Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца”
|
Іван Хруцкі
(вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў; узнагароджаны залатым медалём, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”)
| заснавальнік класічнага нацюрморта
бытавы
партрэтны
| “Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”,
“Грыбы і агуркі”
“Старая за працай”
“Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай”, “Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі”
|
Ю. Пешка
(нарадзіўся ў Кракаве, доўгі час жыў у Вільне, падарожнічаў і апісаў ваколіцы Мінска, Вільні, Віцебска)
| Партрэтны
| Партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла
|
Другая палова XIX – пачатак XX стст.
Сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе вядучым стаў стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.
У 1866. адкрылася Віленская малявальная школа пад кіраўніцтвам Трутнева.
Новая з’ява – арганізацыя мастацкіх выстаў. Першая прайшла ў 1891 г. у Мінску.
|
К. Альхімовіч
| Гістарычны
Бытавы
| “Пахаванне Гедыміна”
“Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў”
|
Н. Орда
(нарадзіўся ў Пінскім павеце, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў Ф. Шапэна, 25 год падарожнічаў па Бел., Украіне, Польшчы, Літве. Яму стаіць помнік на яго радзіме ў г. Іванава Брэсцкай вобласці)
| Замалёўкі
| У Беларусі зрабіў каля 200. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе.
|
Н. Сілівановіч
(прымаў удзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў СПб, удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка)
| Бытавы
| “Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух”
|
А. Гараўскі
(яго творы набываў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў)
| Пейзаж
| “Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна”
|
В. Бялыніцкі-Біруля
| Пейзаж
| Увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен
|
Ю. Пэн
(стварыў прыватную мастацкую школу ў канцы XIX ст. у Віцебску. У яго вучыўся М. Шагал)
| Бытавы
| Яўрэйскае насельніцтва (“Гадзіншчык”)
|
І. Рэпін
І. Шышкін
|
| “Беларус” (напісаны ў маёнтку Рэпіна – Здраўнёва пад Віцебскам. Сёння там – музей-сядзіба)
Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, мастак напісаў свае лепшыя палотны
|