Пляны агрэсіі

Новая палітыка пуцінскага гэбізму пачалася з першых жа дзён улады. Ужо ў 2002 годзе ён загаварыў пра анэксію Беларусі (пра далучэньне да Расеі шасьцю абласьцямі). Адначасна з унутраным захопам улады і пераразьмеркаваньнем маёмасьці ствараліся далейшыя пляны ўнутранай акупацыі Беларусі, захопу Украіны, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Прыбалтыкі, Фінляндыі і наступнага падпарадкаваньня цэнтральнай Эўропы. (У Беларусі і ў Польшчы тое разумелі адзінкі. У заходняй Эўропе – ніхто.)

Паўраспад савецкай расейскай імпэрыі ў 1991 годзе прывёў да ліквідацыі КПСС і камуністычнай ідэалёгіі. Але імпэрыялістычная дзяржава дзеля ўтрымальня рэжыму ўлады не магла заставацца без ідэалёгіі. Дрэйф гэбоўскай Расеі да шавінізму быў заканамерны і ўсьвядомлены. Імпэрскі нацыянал-фашызм фармаваўся адкрыта, на вачах усяго сьвету, які рабіў выгляд, што нічога не заўважае.

Фашызм мае родавыя прыкметы, па якіх пазнаецца. Гэта ідэалёгія групавой улады, заснаваная на агрэсіі, на праве сілы і непрызнаньні правоў іншых, акрамя права сваёй групы ўлады. Для апраўданьня агрэсіі фашызм выкарыстоўвае ідэалягічныя вэрсіі. Напрыклад, неабходнасьць жыцьцёвай прасторы (гітлерызм). “Нямеччына ўсюды і паўсюль.” “Нямеччына над усім.” (“Deutschland über alles”). Альбо – “русский мир”. Гэта, фактычна, абазначае права на агрэсію, на далучэньне ўсіх тэрыторыяў, дзе гавораць па-руску. (Адсюль галоўны тэзіс расейскай палітыкі – русіфікацыя і разбурэньне нярускіх моваў.) Выкарыстоўваюцца вэрсіі генетычнай, культурнай альбо расавай выключнасьці і паніжэньне іншых (“унтэрмэншаў”, “чурак”, “чучмэкаў” і г. д.). Гаворыцца пра “дух Нібэлюнгаў” і вышэйшасьць “арыяў” ці, пра “богоизбранность Росии” і “мессианство русских для всего человечества” і г.д.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: