VІ. Суаднясіце паміж сабой

1. Імены і характарыстыку іх дзейнасці:

1) П. М. Машэраў

2) У. М. Молатаў

3) А. К. Гаравец

4) С. В. Иллюшын

5) І. Д. Чарняхоўскі

а) лётчык, Герой Савецкага Саюза, які ў адным баі збіў 9 варожых самалётаў

б) самы малады генерал арміі, двойчы герой Савецкага Саюза, камандуючы 3-м Бела­ру­скім фронтам у перыяд Беларускай наступальнай аперацыі

в) савецкі авіяканструктар, пад кіраўніцтвам якога быў створаны шэраг бомбар­дзіроўшчыкаў і штурмавікоў

г) адзін з арганізатараў камсамольскага падполля

д) міністр замежных спраў СССР

За правільны адказ 1 б.

2. Даты і падзеі

1) 31 жніўня 1944 г.

2) 20 кастрычніка 1944 г.

3) 18 лютага1945 г.

4) 16 красавіка 1945 г.

5) 25 красавіка 1945 г.

а) сустрэча войск 1-га Украінскага фронта з войскамі 1-й арміі ЗША на Эльбе

б) пачатак Берлінскай наступальнай аперацыі

в) вызваленне г. Белграда

г) вызваленне г. Будапешта

д) вызваленне г. Бухарэста

За правільны адказ 1 б.

Прамежкавы кантроль па тэме “Савецкая Беларусь: дасягненні
і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)”

І. Выбраць правільны адказ:

1. Рашэнне аб неабходнасці заснавання пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б выступала гарантам міру і бяспекі, было прынята на:

а) Тэгеранскай канферэнцыі в) Московскай конференцыі

б) Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі г) Патсдамскай канферэнцыі

2. Дагавор паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, калі ад БССР да Поль­шчы былі перададзены 7 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, быў заключаны:

а) жнівень 1945 в) жнівень 1946

б) верасень 1945 г) верасень 1946

3. Гораду Мінску званне “Горад-Герой” было прысвоена ў:

а) 1948 г. в) 1964 г.

б) 1958 г. г) 1974 г.

4. Лётчык-касманаўт СССР, ураджэнец Беларусі, які здзейсніў тры касмічныя палёты:

а) Г. Цітоў в) А. Лявонаў

б) У. Кавалёнак г) П. Бяляеў

5. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята:

а) 27 чэрвеня 1989 г. в) 27 ліпеня 1990 г.

б) 27 чэрвеня 1990 г г) 27 ліпеня 1991 г.

6. Беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай:

а) 26 верасня 1990 г. в) 26 верасня 1991 г.

б) 26 студзеня 1990 г. г) 26 студзеня 1991 г.

За кожны правільны адказ па0,5 б.Усяго3 б.

ІІ. Закончыць сказ:

1. Прозвішча беларускага мастака, аўтара цыкла карцін “Лічбы на сэрцы”…

2. Адкрыццё ў Мінску Дзяржаўнага цырка БССР адбылося ў … годзе.

3. Вядомы беларускі генетык і селекцыянер, акадэмік АН БССР …

4. На першай сесіі Генеральная Асамблея ААН па прапанове дэлегацыі БССР падпісала рэзалюцыю …

5. Прозвішча наркама (міністра) замежных спраў БССР у 1944—1958 гг. …

6. Першы беларус, які працяглы час узначальваў ЦК Кампартыі Беларусі — гэта …

За кожны правільны адказ па 0,5 б.Усяго3 б.

ІІІ. Дайце вызначэнне паняццяў:

1. Гаспадарчы разлік 2. Саўнаргас 3. Валюнтарызм

За кожны правільны адказ па0,5 б.Усяго1,5 б.

ІV. Пералічыце асноўныя моманты ў працэсе аднаўлення грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе:

За правільны адказ 1 б.

V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў БССР.

За правільны адказ 1,5 б.


Самастойная кіруемая праца студэнтаў
па дЫсцЫпліне “Гісторыя Беларусі”

СКПС 1 па тэме “Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай”

План:

1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.

3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.

4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.

5. Падзелы Рэчы і іх гісторыка-прававая адзнака.

6. Развіцце культуры беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – XVIII стст.)

7. Культура Беларусі ў XIX — пачатку ХХ стст.

Літаратура:

Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск:: Выш. Школа, 2009. – 512 с.

Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУСТ БГУ, 2007.

Гісторыя Беларусі: курс лекцый. У 2-х ч. / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі [і інш.]. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў БНТУ. Вучэбна-электроннае выданне. / Арбузаў А.Ц. і інш.; Рэгiстрацыйны № БНТУ/ФТУГ01 – 2.2009. – Мінск, 2009. – 220 с. – 13,1 у.и.л.

Гісторыя Беларусі: падручнік для студэнтаў ВНУ. У 2-х ч. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007.

Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 2006.

Баландзін, К.І. Культурнае развіццё Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях: вучэбны дапаможнік / К.І. Баландзін. – Мінск: БДПА, 1994.

Гарэцкі, М. Гісторыя беларускай літаратуры / М.Гарэцкі. – Мінск: Маст. літ., 1992.

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2008. – т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII – XVIII стст.) / Рэд. Бохан Ю., Лойка П. – Мінск: Экаперспектыва, 2007.

Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. – т. 2. / Рэдкал.: С.В.Марцэлеў [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988.

Мальдзіс, А.В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі / А.В. Мальдзіс. – Мінск: ТАА “Лімарыус”, 2001.

Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Мінск: Беларуская навука, 2003.

Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: філасофска-гістарычны аналіз / С.А. Падокшын. – Мінск: Бел.навука, 1998.

Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь і інш. – Мн.: Полымя, 1998.

Трусаў, А.А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI – XVIII стст.: гісторыя будаўнічай тэхнікі / А.А. Трусаў. – Мінск: Лекцыя, 2001.

Беларусы: Гіст.-этнагр. даслед. У 8 т. – т. 3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К.Бандарчык. – Мінск: Бел.навука, 1999.

Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя / Л.М. Дробаў. – Мінск: Выш. школа, 1971.

История белорусской дооктябрьской литературы / Редкол: В.В. Борисенко, Ю.С. Пширков., В.А. Черемицкий / АН БССР. Ин-т литературы. – Минск: Наука и техника, 1977.

Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі. – Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996.

Мальдзіс, А. І. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Народная асвета, 1969.

Няфёд, У.І. Гісторыя беларускага тэатра / У.І. Няфёд. – Мінск: Вышэйшая школа, 1982.

Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік / С.А. Парашкоў. – Мінск: Беларуская навука, 2004.

Чантурия, В.А. История архитектуры Белоруссии / В.А. Чантурия. – Минск: Высшая школа, 1985.

Форма кантролю:

Падрыхтаваць рэфераты па наступных тэмах:

1. Канцлер Рэчы Паспалітай Леў Сапега.

2. Станіслаў Панятоўскі: палітычны партрэт.

3. Ваенныя дзеянні на Беларусі ў 1648-1667 гг. і іх наступствы для беларускіх зямель.

4. Тадэвуш Касцюшка і паўстанне 1794 г., яго ход і вынікі.

5. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст.

6. Развіцце архітэктуры і выяўленчага мастацтва на беларускіх землях (другая палова ХVI – ХVIІІ ст.).

7. Прыватныя тэатры у Беларусі.

8. Казімір Семяновіч – інжынер, тэарэтык артылерыі, гуманіст.

9. Культурна-асветніцкая дзейнасць езуітаў на землях Беларусі.

10. Мялецій Сматрыцкі і Афанасій Філіповіч – выдатныя беларускія пісьменнікі-публіцысты пачатку ХVIІ ст.

11. Жыцце і дзейнасць Сімяона Полацкага.

12. Развіцце адукацыі ў Беларусі ў ХVIІ– ХVIІІ стст.

13. Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва і гуманізму ў культуры беларускіх зямель.

14. Выдатныя дзеячы зямлі беларускай Казімір Лышчынскі, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі.

15. Беларускія матывы ў творчасці Адама Міцкевіча.

16. Міхаіл Клеафас Агінскі – музыкант і палітык.

17. Гісторыя Беларусі ў мастацкіх творах Напалеона Орды.

18. Развіцце выяўленчага мастацтва Беларусі ў канцы ХVIІІ – ХIХ ст.

19. Развіцце тэатральна-музычнага мастацтва на беларускіх землях ў канцы ХVIІІ – ХIХ ст.

20. Уклад Зарыяна Даленга-Хадакоўскага і Адама Кіркора ў навуковае вывучэнне беларускіх зямель.

21. Якуб Антонавіч Наркевіч-Ёдка – яркі прадстаўнік навуковай думкі дарэвалюцыйнай Беларусі.

22. Браты Тышкевічы –беларускія гісторыкі, археолагі, этнографы.

23. Развіцце літаратуры Беларусі ў ХІХ ст.

24. Даследчыкі быту і культуры Беларусі І. І. Насовіч, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў.

25. Яўхім Карскі і яго праца “Беларусы”.

26. Тэатральнае мастацтва ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.

27. Станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).

28. Развіцце беларускай архітэктуры: неакласіцызм, неараманскі стыль, неарускі стыль, неаготыка, “мадэрн”.

29. Кнігавыдавецкая дзейнасць і перыядычны друк у Беларусі ў пачатку ХХ ст.

30. Газета “Наша Ніва” і яе роля ў нацыянальна-культурным адраджэнні.

СКПС 2 па тэме “Заходняя Беларусь
у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)”

План:

1. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель.

2. Нацыянальна-вызваленчы рух у 1921–1929 гг. Дзейнасць палітычных пар­тый і арганізацый.

3. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.

4. Культура Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гг.

5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і першыя пераўтварэнні.

Літаратура:

Беларуская справа пад час польскай акупацыі 1919—1920 гг. / Прадмова, падрыхтоўка публікацыяў і бібліяграфічныя даведкі У. Ля­хоўскага // Спадчына. — 1994. — № 6. — С. 50—87.

Бригадин П. И. История Беларуси в контексте европейской истории. Мн., 2007.

Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі: стан, праблемы за­хавання (1921—1939 гг.) — Аўтарэф. дысер. … канд. гіст. навук. — Мн., 1996. — 17 с.

Вабішчэвіч А. Таварыства беларускай школы: першыя гады існавання // Спадчына. — 1996. — № 5. — С. 31—51.

Володина О.В., Федосова М.В. Политика польского прави­тельст­ва
в области народного образования на территории Западной Беларуси в 1921—1939 гг. // Шлях у навуку. Матэрыялы 7-й рэспублікан­скай навукова-прак­тычнай канферэнцыі. — Гродна. — 1997. — С. 161—163.

Гісторыя Беларусі: Вучэб. Дапаможнік У 2 ч. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн.: Універсітэцкае, 1998.

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: Вучэбны дапаможнік. У 2 ч. / пад рэд. А.А.Кавалені, В.Ф.Касовіча. Мн., 2005.

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі / пад рэд. Ю. Бохана і В. Галубовіча. Мн., 2007.

История Беларуси в контексте мировых цивилизаций / под. ред. В. И. Голубовича, Ю. Н. Бохана. Мн., 2008.

Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў (1923—1927 гг.) / Склад. У.М. Міхнюк, У.К. Ракашэвіч, Я.С. Фалей, А.В. Шарапа. — Мн., 1999. — Т. 2. — 461 с.

Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў
(1928 г. — чэрвень 1941 гг.) / Склад. У.М. Міхнюк, У.К. Ракашэвіч, Я.С. Фа­лей, А.В. Шарапа. — Мн., 2001. — Т. 3. — 321 с.

Зубачевский В.А. Геополитические планы Германии, Польши, Советской России в период польско-советской войны 1920 г. // Славяноведе­ние. — 1999. — № 4. — С. 41—50.

Каваленя А. Савецка-германскія дагаворы у кантэксце крызісу між­­­дзяр­жаў­ных адносін у Еўропе (1938—1939 гг.) // Назаўседы разам: да 60-год­дзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 77—83.

Касцюк М. Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай сям’і // Назаўсе­ды разам: да 60-год­дзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 6—18.

Ладысеў У. Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай 1919—1939 гг. // ХХ стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў. — Мн.: БДУ, 2001. — 240 с.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / М. П. Касцюк і інш. — Ч. 2. — Мн.: Беларусь, 1995.

Платонов Р. В объятиях “начальника державы Польской” // Беларуская думка. — 1999. — № 4. — С. 97—102.

Ціхаміраў А. Рыжскі мірны дагавор 1921 года і лес Беларусі // На­заўседы разам: да 60-год­дзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. — Мн.: БелЭн. імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 19—33.

Форма кантролю:

1. зрабіць канспект па пытаннях тэмы;

2. тэст.

Тэст

1. Закончыце сказ:

1) Пасля ўз’яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, … (0,5 б.)

2) Легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.), узнікшая як выбарчы камітэт па падрыхтоўцы да выба­раў у сойм, мела назву… (0,5 б.)

3) Тайная паліцыя, якая сачыла за парадкам у Заходняй Беларусі, атрымала назву… (0,5 б.)

4) Нацыянальная фракцыя дэпутатаў у польскім сойме ў 1922—1928 гг., у якую ўваходзілі 11 паслоў-беларусаў і 3 сенатары, мела назву … (0,5 б.)

2. Дайце вызначэнне паняццяў:

1) камасацыя (0,5 б.)

2) санацыя (0,5 б.)

3) парцэляцыя (0,5 б.)

3. Назавіце асноўныя напрамкі і вынікі палітыкі польскіх улад у Заходняй Беларусі. (1 б.)

4. Выберыце правільны варыянт адказу:

1) Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі адбылося ў: (0,5 б.)

а) 1921 г. в) 1925 г.

б) 1923 г. г) 1927 г.

2) Расстрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі працоўных у м. Косава адбылося ў: (0,5 б.)

а) лютым 1927 г. в) сакавіку 1931 г.

б) маі 1928 г. г) жніўні 1935 г.

3) Выступленне нарачанскіх рыбакоў супраць польскіх улад адбылося ў: (0,5 б.)

а) лютым 1927 г. в) сакавіку 1931 г.

б) кастрычніку 1930 г. г) жніўні 1935 г.

4) 1-ы з’езд Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі праходзіў каля Мінска ў: (0,5 б.)

а) кастрычніку 1923 г. в) сакавіку 1931 г.

б) маі 1928 г. г) жніўні 1935 г.

5) Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, аўтар “Бела­ру­скай граматыкі для школ”, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі — гэта: (0,5 б.)

а) У. Пічэта в) У. Ігнатоўскі

б) Б. Тарашкевіч г) М. Танк

6) Выдатны мастак, працаваўшы ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930 гг., пер­шы з беларускіх жывапісцаў стварыў цыкл карцін на касмічную тэму, аўтар палоцен “Дух зла”, “Дух цемры” — гэта: (0,5 б.)

а) М. Шагал в) П. Сергіевіч

б) К. Малевіч г) Я. Драздовіч

5. Пералічыце асноўныя праграмныя мэты дзейнасці БСРГ. (1 б.)

6. Расстаўце падзеі у храналагічнай паслядоўнасці: (0,5 б.)

1) паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь;

2) роспуск КПЗБ;

3) рашэнне Вярхоўнага Савета СССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР;

4) пачатак выступлення нарачанскіх рыбакоў;

5) Народны сход Заходняй Беларусі.

7. Растлумачце прычынна-выніковую сувязь у наступным лагічным лан­цужку: (0,5 б.)

Заключэнне пакта Рыбентропа-Молатава ð паход Чырвонай Арміі ў За­ход­­нюю Беларусь.

8. У чым значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР? (0,5 б.)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: