Гаспадарка раёна

2.1. Агульная характарыстыка гаспадаркі. Галіновы склад і структура. Узровень развіцця. Месца ў гаспадарчым комплексе краіны.

2.2. Прамысловасць. Месца ў гаспадарчым комплексе раёна, галіновы склад. Дынаміка развіцця вядучых галін прамысловасці. Ступень комплекснасці прамысловасці, характар развіцця і геаграфія эканамічных сувязей вядучых прамысловасці, прадпрыемстваў. Залежнасць структуры прамысловасці і тэмпаў яе развіцця ад прыродных і сацыяльна-эканамічных фактараў. Змяненні ў структуры прамысловасці і спецыялізацыі яе асобных галін ва ўмовах рыначных пераўтварэнняў.

Забяспечанасць прамысловых прадпрыемстваў працоўнымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Энерга- і водазабеспячэнне. Тыпы прамысловых прадпрыемстваў.

Вядучыя прамысловыя прадпрыемствы раёна практыкі, асаблівасці іх тэхнічнай забяспечанасці і выкарыстоўваемых тэхналогій. Уздзеянне на прыроднае асяроддзе. Сістэмы і ступені ачысткі і ўтылізацыі прамысловых адыходаў.

2.3. Сельская гаспадарка. Галіновая структура даходаў. Віды сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іх вытворчая спецыялізацыя і асаблівасці размяшчэння на тэрыторыі раёна.

Раслінаводства. Плошча і структура зямель сельскагаспадарчага прызначэння: ворыва, паша, землі пад шматгадовымі насаджэннямі, арашаемыя і асушаныя землі і г. д. Даходы розных галін раслінаводства, асаблівасці агратэхнікі вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур, ступень механізацыі і хімізацыі раслінаводства. Размеркаванне вядучых таварных галін раслінаводства паміж рознымі тыпамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і асаблівасці іх размяшчэння па тэрыторыі раёна.

Жывёлагадоўля. Асноўныя таварныя галіны жывёлагадоўлі, асаблівасці іх развіцця ў розных тыпах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Характар кармавой базы. Спосабы ўтрымання жывёлы. Стварэнне жывёлагадоўчых прадпрыемстваў на прамысловай аснове.

Рэнтабельнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі ў розных тыпах прадпрыемстваў. Развіццё індывідуальнай сельскай гаспадаркі грамадзян, фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак, падсобнай сельскай гаспадаркі прамысловых прадпрыемстваў. Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, іх спецыялізацыя.

Аграпрамысловае кааперыраванне і яго віды. Роля аграпрамысловага комплексу ў эканоміцы раёна практыкі.

2.4. Транспарт. Віды транспарту, асаблівасці перавозкі грузаў і пасажыраў асобнымі відамі транспарту. Найбольш масавыя грузы. Стан шляхоў зносін і забяспечанасць імі асобных частак раёна. Месца транспарту ў гаспадарцы раёна.

2.5. Сфера абслугоўвання. Размяшчэнне прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сферы абслугоўвання ў адпаведнасці з люднасцю паселішчаў і характарам рассялення. Узровень развіцця сферы абслугоўвання ў розных частках раёна. Характарыстыка прадпрыемстваў і сродкаў сувязі, іх віды і асаблівасці размяшчэння. Культурна-асветніцкія і навуковыя ўстановы, іх размяшчэнне. Характарыстыка сеткі гандлёвых прадпрыемстваў. Культурна-бытавое і медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Характарыстыка прадпрыемстваў сферы адпачынку і турызму.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: