У фарміраванні выдзяляюць 3 этапы

1) аналітычны –склада-літарным аналізам і чытаннем слоў па складах;

2) сінтэтычны - чытанне цэлымі словамі;

3) аўтаматызацы і –асведамленне тэксту.

Характарыстыка навыкаў чытання:

- правільнасць, плаўнасць, свядомасць, бегласць, выразнасць

Правільнае чытанне - беспамылковае і плаўнае чытанне успрыманне-вымаўленне-асэнсаванне. Чытанне без пропуску, перастановак, скажэння слоў, склада, літітар, чытанне з гучным выразным вымаўленнем канца слоў, з захаваннем правільнага націску ў словах і норм літаратурнага вымаўлення, адпаведнасць знакаў прыпыпкаў у канцы сказа

Выпрацоўка: раскрыццё лексічнага значэння слоў, папярэдняе паскладовае чытанне цяжкіх збегаў, чытанне тэксту сам сабе, складанне і чытанне цяжкіх слоў з разразной азбукі і рознымі іншымі спосабамі, практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў, харавое паўторнае чытанне цяжкіх выпадкаў, сістэматычны кантроль настаўніка, своечасовае выпраўленне памылак з улікам іх характару, чытанне і завучванне скора- і чыстагаворак, папярэджанне і шматразовае перачытванне, правільнасць дапамагае свядомасці.

Практыкаванні апераджальнага характару:

ü гука-літаральны аналіз слоў;

ü складовы аналіз;

ü Чытанне сам сабе;

ü чытанне хорам;

ü Чытанне і зувуванне скарагаворак…;

ü кантроль за чытаннем са стараны настаўніка і аднакласнікаў

ü Шматразовае прачытванне тэксту з рознымі заданнямі: прачытаць тэкст і падрыхтавацца да гутаркі;

ü падзяліць на часткі;

ü скласці вусныя малюнкі;

ü план; пераказ; інсцыніроўка.

Беглае чытанне - самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Пэўная колькасць слоў у хвіліну

Стварыць умовы, пры якіх вучні будуць вымушаны многа чытаць, правільная арганізацыя чытання, шматразовае чытанне з мноствам заданняў, выбарачнае, па ролях, падрабязнае пераказванне, папераджальныя практыкаванні, захаванне гігіены чытання, узорнае чытанне настаўніка ў дасягальным для вучняў тэмпе, штодзённыя практыкаванні пад кантролем класа і настаўніка, падбор цікага для вучняў матэрыялу, чытанне сказаў, аб’яднаных па тэме, па наглядных дапаможніках, спаборніцтвы: але галоўнае - індывідуальна і тэмп не з’яўляецца вырашальным і самамэтай.

Беглае чытанне – чытач хутка ўспрымае літаратурыя знакі і хутка пераводзіць іх на мову гукаў, не дапускае разрыву ва ўспрыманні вымаўлення і асэнсавання.

Умовы – правільнае і плаўнае чытанне.

Для выпрацоўкі неабходна:

ü шматразова перачытваць тэкст з рознымі заданнямі;

ü завучванне на памяць вершаў, баек…;

ü чытанне і аналіз казак

10. Выразнае і свядомае чытанне. Прыёмы выпрцоўкі гэтых якасцяў

Свядомае чытанне - здольнасць чытача поўна і правільна разумець змест твора і ўмець сфармулялваць свае адносіны да герояў, прачытанага. Прыемы:

· гутарка;

· выбарачнае чыт.;

· слоўнікавая праца;

· нагляднасці і тэхнічныя сродкі навучання;

· план;

· пераказ;

· выразнае чытанне.

Свядомасць - разуменне вучнямі зместу твора, ідэйнай скіраванасці, устанаўленне ўласных адносін да твора, герояў, падзей і фактаў.

Падрыхтоўка да ўспрымання, слоўнікавая праца, праца з нагляднасцю, праверка непасрэдных уражанняў, чытанне і аналіз, праца з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага зместу, складанне розных відаў планаў і пераказаў, выразнае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя працы.

Выразнае чытанне – аснова – гэта разуменне і перажыванне прачытанага як якасць чытання – вобразная перадача тэксту чытачом, адпаведна свайму жыцёваму вопыту і інш., але з захоўаннем сэнсу, які уклаў у яго аўтар.

Сродкі выразнасці:

· Лаічны націск – больш гучнае, выразнае вымаўленне слоў або групы слоў у сказе, або ў мове.

· Лагічная паўза – граматычная пауза абумоўленная рознымі знакамі прыпынку; псіхалагічная пауза служыць раскрыццю ідэйна-сэнсу сутнасці твора.

· Тэмп - хуткасць вымаўлення слоў, скдаданне паводле іх сэнсавай значымасці і мэтавай накіраванасцю: спакойны, запаволены, хуткі, павольны.

· Рытм – уласціва вершаваным творам.

· Інтанацыя – гукавое увасабленне думак, пачуццяў, настрою герояў і аўтара.

Прыемы:

ü Глыбіня

ü асэнсаваны аналіз твора

ü чытанне дыялогаў

ü чытанне па ролях

ü драматызацыя

o Выразнае чытанне - вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з задумай пісьменніка, цесна звязана са свядомым чытаннем:

Узор настаўніка, раўнамрнае размеркаванне дыхання ў час маўлення і чытання, правільная артыкуляцыя гука, выразная дыкцыя, захаванне норм літаратурнага вымаўлення, захаванне граматычных паўз, функцыі знакаў прыпынку пры эмацыянальным афармленні, выкарыстанне лагічных і граматычных паўз, навучанне сэнсаваму націску, складанне партытуры чытання, улік тэмпу і рытму чытання, выкарыстанне інтанацыі, аналіз зместу, высвятленне прычын, паводзін, абагульняльная гутарка, узорнае чытанне, гучнае чытанне, дэкламаванне, конкурс чытальнікаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: