Выбар тэмы

Хаця выбар тэмы і вельмі адказны крок, але асаблівых праблем на гэтай прыступцы для дыпломніка, як правіла, няма. Арыенцірам у выбары тэмы навуковага даследавання з’яўляецца прафесійны досвед выпускніка ў галіне журналістыкі. Тэмы дыпломных работ фармулююцца на кожнай з 9-ці кафедраў Інстытута журналістыкі паводле тэматыкі асноўных навучальных курсаў, спецкурсаў, якія ўваходзяць у вучэбны план наступных кафедраў: тэорыі і метадалогіі журналістыкі; перыядычнага друку; тэлебачання і радыёвяшчання; тэхналогіі камунікацый; замежнай журналістыкі і літаратуры; гісторыі журналістыкі; стылістыкі і літаратурнага рэдагавання; літаратурна-мастацкай крытыкі. Адукацыйны накірунак кожнай кафедры выпускнікам Інстытута знаёмы: даводзілася не толькі здаваць залікі, экзамены па навучальных дысцыплінах, але, што вельмі важна ў кантэксце нашай размовы, пісаць курсавыя работы, рэфераты, пачынаючы з 2-га курса. Хто не ленаваўся ўнікнуць у тэорыю нашага журналісцкага досведу (“знания”) і час ад часу звяраў з ёю свае творчыя набыткі, хто не фармальна паставіўся да выканання заданняў па курсавых работах (забеспячанне іх эмпірычным матэрыялам, навуковым апаратам, асэнсаванне даследчых методык, выкарыстанне пэўных метадаў аналізу і інш.) і ў выніку атрымаў асалоду ад нечаканых для сябе адкрыццяў, а заадно і высокую ацэнку суровага навуковага кіраўніка, той спакойна і з цікавасцю ўвойдзе ў працэс падрыхтоўкі дыпломнага твора.

Своечасова пазнаёміўшыся з тэмамі дыпломных работ – пакуль яны яшчэ не зацверджаны афіцыйна, выпускнік мае права прапанаваць сваю тэму дыпломнай работы. Найперш, гэта можа быць тэма дыпломнай работы (творчай), эмпірычную базу якой складаюць публікацыі выпускніка, што мелі месца у СМІ, у адрознене ад даследчай дыпломнай работы, эмпірычную базу якой складаюць чужыя творы. Пры ўмове належнага абгрунтавання тэмы з боку выпускніка і дамоўленасці з навуковым кіраўніком тэма, ці то творчай, ці то даследчай работы, уключаецца загадчыкам кафедры ў тэматыку дыпломных работ. Выпускнікі-дыпломнікі строга ў вызначаны Інстытутам журналістыкі тэрмін падаюць заяву на імя загадчыка адпаведнай выпускаючай кафедры з просьбай зацвердзіць тэму дыпломнай работы і прызначыць канкрэтнага выкладчыка навуковым кіраўніком. Калі выпускнік не вызначыўся з навуковым кіраўніком, кафедра прызначае яго сама, зыходзячы з тэмы дыпломнай работы і навуковых інтарэсаў кіраўніка.

Да ўсяго сказанага хачу дадаць наступнае. Вельмі добра, калі тэмы дыпломных работ выспяваюць падчас вывучэння дысцыплін спецкурсаў, курсаў па профілі: для таго яны і вывучаюцца, каб студэнт мог паглыбіцца ў праблему і ўсебакова даследаваць яе. У гэтай сувязі назаву дзве дыпломныя работы, выкананыя па праблематыцы прачытанага мною спецкурса “Журналісцкая дзейнасць у інфармацыйнам агенцтве”. Адна з іх “Информационные агентства в системе СМИ: специфика творчества” (2008 г.), знаёмая па ўзорных фрагментах у Частцы І, а затым магістарская дысертацыя “Специфика творческой деятельности национальных инфор­мационных агенств в системе СМИ (на материалах БелТА и РИА “Новости”) (2009 г.); другая – “Сацыяльная праблематыка ў матэрыялах БелТА” (2009 г.). Усе тры працы былі выкананыя пад маім кіраўніцтвам і ацененыя найвышэйшым балам. Такая практыка навуковой арыентацыі студентаў ў нашым Інстытуце існуе і не павінна пераводзіцца.

Узор заявы на зацвярджэнне тэмы дыпломнай работы

Загадчыку кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі дацэнту А.К. Сворабу студэнта 5-га курса (спецыяльнасці “Журналістыка (перыядычны друк)”) Трафімовіча Антона Анатольевіча Заява Прашу зацвердзіць тэму дыпломнай работы “Сацыяльна-эканамічная праблематыка ў штотыднёвіку “Аргументы і факты ў Беларусі” (творчая работа)” і прызначыць навуковым кіраўніком Карповіч Марыю Пятроўну – кандыдыта філала­гічных навук, дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журна­лістыкі. 1 лістапада 2011г. Подпіс



Навуковы кіраўнік

Адразу хачу зазначыць, што празмернае спадзяванне з боку дыпломніка на ўдзел навуковага кіраўніка ў напісанні дыпломнай работы беспадстаўнае. Хаця 26 акадэмічных гадзін, адведзеных на кіраўніцтва, здавалася б, і не мала. У той жа час ігнараванне навуковага кіраўніка – што часам назіраецца ў нашай практыцы – можа абярнуцца для выпускніка нават нядопускам да абароны, не гаворачы ўжо пра нізкі атэстацыйны бал. Каб гэтага не здарылася, дык найпершым крокам навуковага кіраўніка і дыпломніка павінна быць неадкладная сустрэча дзеля таго, каб абмеркаваць канцэпцыю дыпломнага даследавання і на яе падставе занатаваць змест дыпломнай работы ў прыкладнай фармулёўцы глаў (як правіла, гэта 3 главы), зыходзячы з характару як тэарэтычнай, так і эмпірычнай базы даследавання. (Сустрэчу часцей за ўсё ініцыіруе навуковы кіраўнік, бо дыпломнік можа надоўга яе адкласці.)

Што такое канцэпцыя? Каб пазбегнуць ілюзіі – “хлуслівага ўяўлення аб прадмеце”, якая часта назіраецца ва ўспрыманні паняцця канцэпцыя, стаўшага модным у маўленчым абыходку, – прывяду яго акадэмічную дэфініцыю (азначэнне).

Канцэпцыя [ лац. сonceptio – паняцце, сістэма] 1) сістэма поглядаў на тыя ці іншыя з’явы, накіроўваючая ідэя для іх асвятлення; спосаб разгляду якіх-небудзь з’яў, пэўны спосаб усведамлення чаго-небудзь; 2) асноўная думка альбо вядучы замысел, канструктыўны прынцып розных відаў дзейнасці альбо розных творчых дзеячаў (мастакоў, пісьменнікаў, вучоных і інш.) [_____, с. 476]. Менавіта правільная канцэпцыя дыпломнай работы (творчай) на тэму “Сацыяльна-эканамічная праблематыка ў “Аргументах и фактах в Белоруссии” (2010г.), сфармуляваная ў першую маю сустрэчу як навуковага кіраўніка з дыпломнікам, паспрыяла вызначэнню зместавага накірунку ўсяго даследавання: сэнсавай структуры, кампазіцыі, адпаведнага навуковага апарату. Канцэпцыя даследавання палягала ў тым, каб прааналізаваць адлюстраваную ў творчай частцы (у аўтарскіх матэрыялах) “сістэму поглядаў” журналіста-дыпломніка на фоне “сістэмы поглядаў”, адлюстраванай ва ўрадавых праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. А гэта значыць, увайсці ў такую інстытуцыйную прадметную галіну масмедыйных даследаванняў як СМІ і сацыяльна-эканамічныя інстытуты; СМІ і ўлада. Канцэпцыя дыпломнага даследавання абумовіла і яго метады, і яго тэрміналагічную базу. (“У тэорыі журналістыкі, – зазначае ва “Уводзінах” аўтар дыпломнай работы, – даецца толькі азначэнне тэрміна “сацыяльная журналістыка”, але не раскрываецца тэматыка матэрыялаў, якія ўваходзяць у гэтае паняцце, як яны падаюцца. Нераспрацаванасць тэмы і стала адной з прычын таго, што я абраў яе для дыпломнай работы”.)

На с. 29 нашага метадычнага дапаможніка ў якасці ўзору падаюцца фрагменты з названай дыпломнай работы як творчай.

Навуковы кіраўнік параіць дыпломніку, якія тэарэтычныя крыніцы варта выкарыстаць першапачаткова. Мы пастараліся скласці “Бібліяграфічны спіс літаратуры па журналісцкай тэматыцы (для першапачатковага выкарыстання аўтарам дыпломнай работы)” (с. ___). Далейшы пошук навуковых крыніц – гэта клопат самога выпускніка. (Кожную новую крыніцу раю дыпломніку адразу занатаваць паводле Дзяржстандарту, каб потым, пры неабходнасці, без праблем унесці яе ў спіс выкарыстанай літаратуры.)

Навуковы кіраўнік падкажа аўтару дыпломнага даследавання, якія існуюць метады (сістэмы метадаў) збору эмпірычнага матэрыялу даследавання і метады даследавання праблемы дыпломнай работы ў цэлым. (Эмпірыя (ад грэч. empeiria – вопыт); эмпірычны – 1) заснаваны на вопыце.)

І яшчэ адзін клопат для навуковага кіраўніка “Анализируя авторский оригинал произведения (у нашым выпадку – гэта дыпломная работа. – М. К.), редактор (навуковы кіраўнік. – М. К.) обязан оценить значимость его различных частей и соотношение между ними. Нужно убедиться, что текст не перегружен второстепенными материалами, которые представляют собой черновые, предварительные, рабочие варианты без необходимых обобщений, выводов. …Не следует удовлетворяться только тем, что научное произведение имеет достаточно выраженное деление на вводную, основную и заключительную части. Не менее важно установить, насколько логично деление основной части на разделы, главы, параграфы и абзацы. Система рубрик является наглядной формой реализации внутренней структуры научного произведения. Однако не следует принимать без анализа рубрикацию, предложенную автором (вылучана намі. – М. К.). Может случиться так, что предложенное им оглавление не во всем отражает содержание произведения. …Рубрикация является важным средством, обеспечивающим реализацию авторского замысла” [_____, с. 53].

Чым больш трывала будзе забяспечаная аўтарам сэнсавая рубрыкацыйная – сувязь у дыпломнай рабоце, тым меней рэкамендацый будзе сыходзіць ад навуковага кіраўніка.

Навуковы кіраўнік абавязаны паклапаціцца пра своечасовае правядзенне перадабароны (“предзащиты”) дыпломных работ на кафедры. Тэрмін прерадабароны вызначаецца за 2 тыдні да таго, як аддаць дыпломную работу на рэцэнзаванне. Рэцэнзент паводле афіцыйна вызначанага рэгламенту, павінен атрымаць работу за 10 дзён да абароны з водгукам науковага кіраўніка..

Спадзяюся, што наш метадычны кампендыум пазбавіць навуковага кіраўніка ад нудных тлумачэнняў па структурнай арганізацыі дыпломнай работы, па тэхнічным афармленіі і тым самым вызваліць час, каб больш увагі надаць зместавай якасці твора – яго асноўнай частцы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: