Афіцыйная транслітэрацыя

Верагодна, праблема з літарамі Ł/L (а мо і «польскасць» літары Ł) прывяла да стварэння ў 2007 годзе «афіцыйнай лацінкі», апісанай у Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту. Збольшага «афіцыйная лацінка» ідэнтычная традыцыйнай.

Галоўнае яе адрозненне ад традыцыйнай лацінкі — перадача цвёрдай Л як L, а мяккай Ль як Ĺ. То значыць, не Łahojsk, а Lahojsk ды не Homiel, а Homieĺ. Адпаведна і там, дзе ў традыцыйнай лацінцы паміж L і ётавымі літарамі не пісалася I, у «афіцыйнай» — пішацца (не les, а lies).

Акрамя таго, не пазначаецца мяккі зычны, калі пасля яго таксама мяккі зычны: svinnia, а не śvińnia.

Трэба не забываць, што «афіцыйная лацінка» грунтуецца на школьным, а не класічным правапісе. То значыць, Нясвіж мае пісацца як Niasviž, а не Niaśviž. Літара G не выкарыстоўваецца наогул — толькі Hudahaj, а ніяк не Gudahaj.

Як пісаць лацінкай на камп’ютары і тэлефоне

Нехта пад нікнэймам Zedlik выклаў для Windows раскладкі беларускай лацінкі, пры чым цэлых дзве: Programmers і Custom. Інструкцыі па ўсталёўцы і выкарыстанні ёсць па спасылках. На яго жа сайце ёсць праграма-лацінізатар тэкстаў для Windows і анлайн-лацінізатар. Для аматараў кірыліцы, дарэчы, у яго ёсць зручная тыпаграфская раскладка.

Для смартфонаў і планшэтаў на базе Android ёсць лацінкавая раскладка для клавіятуры AnySoftKeyboard. Каб усталяваць яе, трэба спачатку ўсталяваць саму праграму, а затым спампаваць дадатковую беларускую раскладку і ўключыць лацінку замест англійскай мовы ці паралельна з ёй.

Ведаеце лацінкавыя раскладкі для Linux, MacOS, iOS і Windows Phone альбо альтэрнатыўныя варыянты для Windows і Android? Напішыце пра іх у каментарах!

Аляксандр Арсёнаў
http://nn.by/?c=ar&i=147849


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: