Балінскі

Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794—22.12.1864)

Гісторык і публіцыст. Нарадзіўся ў ма­ёнтку Цярэспаль Полацкага пав. ў сям'і ін-флянцкага чашніка. Скончыў Віленскі уні-версітэт (1818). Вывучаў літаратуру i гісто-рыю ў \.Лялевеля i права ў Даніловіча. У

1816—22 i 1829—30 супрацоўнік час. «Dziennik Wileński», з 1818 разам з Лялеве-лем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Bi-ленскі штоднёвік»). Член таварыства шуб-раўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1818—22 сакратар Віленскага друкарска-га таварыства. За ўдзел у падрыхтоўцы паў-стання 1830—31 арыштаваны. 3 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў навукова-літаратурнага час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). 3 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай ка-місіі, член Рускага геаграфічнага таварыс­тва. Аўтар публіцыстычных, гістарычных i гісторыка-геаграфічных даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Поль-шча...» (т. 1—3, 1843—46), 3-і том якога падрыхтаваны Б., дзе на падставе багатага дакументальнага матэрыялу пададзена гіс-торыя населеных пунктаў Беларусі (1846). Асвятляў гісторыю Беларусі як частку гіс-торыі Польшчы i польскай культуры.

Te.: Historya Miasta Wilnia. Т. 1—3. Wilno, 1836—37; Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862; Pamiętniki o Janie Sniadeckim... T. 1—2. Wilno, 1864—65.

Jlim.: Prasa polska w latach 1661—1864.Warszawa, 1976. S. 122—165; Пикта В.И.
Введение в русскую историю: (Источники и ис­ториография). М., 1923; Каханоўскі Г.А.
Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—ХІХстст. Мн., 1984. Дз.У.Караў.

БАНДЗЕВІЧ

Антон

Выкладчык філасофіі i логікі ў Гродне ў18 ст. У 1751 ён прачытаў у Гродне курс
лекцый «Філасофія арыстоцеліка-скотаўская...», a ў 1757 выдаў пад такой жа назвай трактат, у якім своеасабліва тлумачыліся асобныя праблемы логікі i натурфіласо-
фіі. У гэтым курсе падрабязна разгледжаны сістэмы Гасендзі i Дэкарта i падкрэслена,што мэтай логікі з'яўляецца указаниеагульных шляхоў да ісціны. Абапіраючысяў сваіх пошуках на працы Арыстоцеля,Б.Скота i найноўшых філосафаў, Б. распрацоўваў сістэмы ўзаемаадносін простых,
складаных, мадальных, часовых, гіпатэтычных i інш. тыпаў выказванняў. Ён усклад-
ніў заканамернасці ix адносін у лагічнымквадраце: уводзіў у сярэдзіну кантрарных ці
кантрадыкторных адносін кан'юнкцыю iдыз'юнкцыю. Разглядаў схемы процілеглых
выключэнняў, кантрарныя выказванні iкантрадыкторныя меркаванні, некаторыя
функтары, паняцці нулявых мностваў ваўскладненых спалучэннях. У 2-й частцы
яго твора традыцыйна разглядаецца праблема універсаліі. Адхіляючы асноўныя канцэпцыі (платанічную, тамістычную i наміналістычную), Б. спыняеииа на супя-рэчнасці паміж наміналізмам i рэалізмам. На наміналістычную пазіцыю Б. паўплывалі развіідцё прыродазнаўства i новая метадалогія даследаванняў. Філасофскія погляды Б. выкладзены ў раздзеле «Натуральная
філасофія, або Навука аб целах, — фізіка». Тут ён адстойвае існаванне першапрычыны
i першарухавіка, прытрымліваючыся поглядаў Арыстоцеля, не пагаджаецца з сістэма-
мі атамістаў Леўкіпа, Дэмакрыта, Эпікура i Гасендзі, выказвае думку пра існаванне не-
каторых пунктаў сіл прыкладання, г.зн. развівае тэорыю дынамізму. 3 пункту пог-
ляду Б., тэорыя «элементаў матэрыі», якая ўзыходзіць да антычнасці, у прынцыпе мо-жа быць абвергнута «вучэннем атамістаў абатамах», таму што яна недастаткова зруч-
ная. Разглядаючы розныя сістэмы пабудовы сусвету, Б. схіляўся да прызнання сістэ-
мы Ціха Браге, але не асуджаў i вучэнне Каперніка, ён імкнуўся знайсці кампраміс-
нае рашэнне, вызначаючы абедзве сістэмы як магчымыя гіпотэзы. У радзеле «Псіхалогія» аўтар трактата разважаў пра сутнасць душы, разглядаючы яе як самастойную, не­
залежную субстанцыю, якая падаравана ча-
лавеку Богам. Р.Н.Дожджыкава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: