Вайніловіч

Антон Станіслававіч (1801—45)

Рэвалюігыянер-дзекабрыст, удзельнік паў-стання Чарнігаўскага пяхотнага палка, пад-паручнік Чарнігаўскага пяхотнага палка (1823), палкавы кватэрмайстар. 3 дваран Гродзенскай губ. Вайсковую службу пачаў у 1816 падпрапаршчыкам Новарасійскаг

драгунскага палка, у 1819 перайшоў у Чар-нігаўскі пяхотны полк, з 29.4.1819 прапар-шчык. Членам тайнага таварыства не быў. Аб паўстанні ў Пецярбургу даведаўся ў г. Васількаў, дзе жыў разам з С.І.Мураўёвым-Апосталам. У час паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка выконваў даручэнні яго кіраўнікоў: забяспечваў полк правіянтам, узначальваў авангард палка на маршы i падтрымліваў дысцыпліну сярод саідат. Ра­зам з капітанам Казловым прывёў з в. Сне-цінка ў Матавілаўку 1 -ю грэнадзёрскую ро­ту, але тая ўдзельнічаць у паўстанні адмові-лася. У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстан-цаў і з'явіўся да начальства. Камісія ваен-нага суда ў Магілёве прыгаварыла яго да пакарання смерцю праз адсячэнне галавы. Але паводле заключэння аўдытарскага дэ-партамента Ваеннага міністэрства, канфір-маванага Мікалаем I, быў пазбаўлены чы-ноў, дваранства i высланы ў далёкія гарні-зоны. Некаторы час знаходзіўся ў Сібіры, потым пераведзены на Каўказ. У баях з горцамі паказаў адвагу i воінскае майстэр-ства, заслужыў чын прапаршчыка. Удзель-нічаў у руска-персідскай вайне 1826—28. Потым вярнуўся на Каўказ, дзе i загінуў у адным з баёў супраць горцаў.

ВАЙНІЛОВІЧ

Восіп Мікалаевіч (1860—24.5.1890)

Рэвалюцыянер-народнік. 3 дваран. На-радзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Быў членам Віцебскага рэвалю-цыйнага гуртка. У 1882 паступіў на меды-цынскі факультэт Варшаўскага унінерсітэ-та. Адзін са стваральнікаў нарадавольніцка-га гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна ўзаемадзейнічаў з польскай рабочай парты-яй «Пралетарыят» у справе сацыялістычнай прапаганды i пры стварэнні нелегальнай друкарні. Яго варшаўская кватэра выка-рыстоўвалася нарадавольцамі для канспіра-тыўных сувязей з «Пралетарыятам», сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступлениях вар-шаўскіх студэнтаў (крас. 1883) як «асоба шкоднага кірунку» i «адзін з канаводаў сту-дэнцкіх беспарадкаў» быў выключаны з універсітэта i прыцягнуты да дазнання з устанаўленнем за ім з чэрвеня 1883 тайнага нагляду паліцыі. Жыў у Віцебску, дзе 8.3.1884 арыштаваны, да снежня 1884 зна-ходзіўся пад вартай. Пасля выхаду з турмы быў пад наглядам паліцыі. Даваў прыват-
ныя ўрокі, займаўся літаратурнай творчасцю. В.М.Чарапіца.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: