Гашкевіч

Іосіф Антонавіч (1814—5.10.1872)

Дыпламат, вучоны-мовазнавец, даслед-чык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст. Нарадзіўся ў Мінскім пав. ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Даследаваў культуру Кітая, выву-чаў кітайскую, карэйскую i японскую мо-вы. Адначасова займаўся пытаннямі астра-номіі i метэаралогіі, сабраў калекцыю нася-комых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я.В.Пуцяціна ў Японію (1852—55). 3 яго ўдзелам заключаны рус-ка-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Япо-ніі захоплены ў палон англічанамі (з пры-чыны Крымскай вайны 1853—56), знахо-дзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. У 1856 вярнуўся ў Расію. У 1858—65 першы расій-скі консул у Японіі (на Хакадатэ), аднача­сова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіо). У 1865 з сям'ёй вярнуўся на радзіму. У 1867 выйшаў у адстаўку i жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй. Шматлікія калекцыі флоры i фауны Паў-днёвай Афрыкі i Паўднёва-Усходняй Азіі, сабранью ў час падарожжаў, Г. перадаў Заа-лагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выда-дзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН i Дзямідаўскай прэміяй. Яго імем названы апісаныя ім невядомыя раней віды насяко-мых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).

Те.: О корнях японского языка. Вильна, 1899.

Jlim:. Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968; Я г о ж. Аўтар перша-
га японска-рускага слоўніка // Беларусь. 1969.№ 9; Я г о ж. Беловолосый консул // Неман.
1973. № 1. Я г о ж. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986; Файнберг Э.Я. И.А.Гош-
кевич — первый русский консул в Японии (1858—1865 гг.) // Историко-филологические
исследования. М., 1967; Гузанаў В. Адысей з Беларусі. Мн., 1993. А.П.Грыцкевіч


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: