Дунін-горкавіч

Аляксандр Аляксандравіч (10.4.1854—9.1.1927)

Географ, краязнавец, педагог. Нарадзіў-ся на Гродзеншчыне. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гімназіі і ў Лісінскай лясной школе. Спачатку працаваў на радзіме, а з 1890 служыў ляснічым у Табольскай губ. i навуковым кансультантам шэрагу арганіза-цый па пытаннях паўночнай гаспадаркі, быў членам Камітэта Поўначы i выкладчы-кам у зоаветтэхнікуме. 3 пераездам у Та-больскую губ. ён заняўся ўсебаковым выву-чэннем краю. У 1908 кіраваў экспедыцыяй па даследаванні нізоўяў ракі Об. Актыўна працаваў у Табольскім губернскім музеі. Напісаў шэраг артыкулаў па лесаводстве, краязнаўстве, суднаходстве i інш. Асноўная яго праца — «Табольская поўнач» (1904), дзе прыведзены звесткі пра лясы, межы месцаў росту асобных відаў i парод дрэў, змешчана складзеная ім карта краю з паз-начэннем лясоў i тундраў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: