Легатовіч

Ігнат Сямёнавіч (10.8.1796 —10.10.1867)

Беларускі і польскі паэт, педагог. Нара-дзіўся ў в. М&іая Капліца Гродзенскага р-на. Скончыў дамініканскую школу ў Гродна i Віленскі універсітэт. У 1817—39 выклад-чык лацінскай мовы i літаратуры ў Мін-скай гімназіі, у 1839—46 наглядчык павя-товых вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Віль-каміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу i пасяліўся ў Мінску. Асноўны жанр яго творчасці — дыдактычныя двухрадкоўі-максімы. Аўтар кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзя-цей i юнацтва. У эпіграмах высмейваў агульначалавечыя заганы. Антыпрыгонніц-кія погляды выявіліся ў з'едлівай эпіграме на смерць мінскага губернскага маршалка шляхты Оштарпа, уладальніка маёнткаў у Прылуках i Дукоры (Мінскі пав.), які пры жыцці быў вельмі гасцінным гаспадаром, i здаралася, частыя госці балявалі ў яго тыд-нямі, што клалася непасільным цяжарам на плечы прыгонных сялян. Таму Л. пісаў: «Смерць Оштарпа ў Дукоры зробіць змену ўрэшце. Паны п'янстваваць не будуць, му-жык пачне есці». Да нас дайшоў i верш Л. на беларускай мове «Скажы, вяльможны пане...», надрукаваны ў віленскім альмана-ху «Bojan» («Баян», 1838). У вершы ён рэз-ка асуджаў пануючыя класы, што стала прычынай канфіскацыі альманаха. Л. вядо-мы таксама як бібліёграф, выдавец гісто-рыка-літаратурных помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кніга-збор з унікальнымі выданнямі. Падтрымлі-ваў сяброўскія адносіны з В.Дуніным-Мар-цінкевінам

ЛЕЙКА

Кандрат Тодаравіч (17.9.1860—6.9.1921)

Шсьменнік, педагог. Нарадзіўся ў в. Збочна на Слонімшчыне ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Азяр-ніцкага народнага вучылішча Л. як лепшага вучня накіравалі ў 1876 у Свіслацкую нас-таўніцкую семінарыю вучыцца за казённы кошт. У 1879 ён скончыў семінарыю i 5 га-доў працаваў у мяст. Косава (цяпер Івацэ-вііжі р-н, Брэсцкая вобл.). Мяркуюць, што тут Л. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У сувязі з абвастрэннем хваробы (рэўматызм) па парадзе ўрачоў у 1884 пера-ехаў на Харкаўшчыну, дзе i пражыў боль­шую частку жыцця. Працаваў настаўнікам у Лініўскім i Аснавянскім народных вучы-лішчах. У 1896 пасля здачы экзаменаў на званне настаўніка павятовага вучылішча i сканчэння спецыяльных курсаў у Пецяр-бургу прызначаны інспектарам Харкаўскага вучылішча сляпых дзяцей. На гэтай паса-дзе зарэкамендаваў сябе як вопытны педа­гог i выдатны спецыяліст. У 1893 выдаў у Харкаве падручнік «Руская азбука». Друка-ваўся ў часопісе «Слепец», газетах «Школа и жизнь» (Пецярбург), «Харьковские губерн­ские ведомости», «Южный край» (Хар-каў). Працуючы ў вучылішчы, слухаў лек-цыі ў Харкаўскім універсітэце. У 1908 па стане здароўя пакінуў службу ў Харкаве. Некаторы час працаваў выкладчыкам рус-кай мовы ў Елізаветградскім камерцыйным вучылішчы i прыватнай жаночай гімназіі. 3 1911 загадчык вучэбнага аддзела ў Валкаў-скім павятовым земстве Харкаўскай губ. Пачынаючы з 1911 яго творы друкаваліся ў «Нашай ніве». У 1912 асобным выданнем у Вільні выйшла п'еса «Снатворны мак». У 1914 па прапанове Я.Купалы пачаў рыхта-ваць да друку зборнік сваіх твораў пад наз-вай «Засеўкі» (уключьгў 9 празаічных тво-раў i вершы), які не быў выдадзены — пе-рашкодзіла 1-я сусветная вайна. У пачатку 1918 ён быў паралізаваны. Давялося пакі-нуць службу i пераехаць на Валынь у мяст. Здалбунаў да брата Івана, дзе ён i памёр.

Творы Л. былі высока ацэнены ў свой час М.Гарэіжім. Проза пісьменніка адмет-ная паглыбленнем у сацыяльныя канфлік-ты, у пытанні агульнакультурнага i нацыя-нальнага жыцця, у паводзіны чалавека, яго ўнутраны свет. Ён быў не толькі назіраль-ны бытапісальнік, але і лірык, гумарыст, сатырык. У апавяданні «Кульгавы дзед Ра-ман» створаны прывабны вобраз селяніна-працаўніка, раскрыты яго багаты духоўны свет. П'еса «Снатворны мак», заснаваная на фальклорна-казачным сюжэце, лічыцца першай спробай у беларускай літаратуры стварыць драматычны твор для лялечнага тэатра.

Те:. У кн.: Беларуская дакастрычніцкая про­за. Мн., 1965; У кн.: Беларуская дакастрычніц-кая драматурга. Мн., 1978.

Літ.: Гарэцкі М. Лейка Кандрат // Га-рэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Віль-ня, 1920.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: