Лужынскі

Васіль Венядзікт

(1791, па інш. звестках 1786 або

1787—2.2.1789)

Уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара царквы в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Доктар ба-гаслоўя (1825). Скончыў Галоўную каталіц-кую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819). 3 1824 прэфект i інспектар Полац-кай уніяцкай семінарыі, кафедральны ка-нонік. 3 1828 асэсар грэка-уніяцкай калегіі ў Пецярбургу. 3 1834 епіскап аршанскі (ві-карны) у Беларускай уніяцкай епархіі, з 1838 епіскап беларускі (полацкі). 12.2.1839 разам з інш. вышэйшым уніяцкім духавен-ствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора 1839 аб скасаванні Брэсцкай уніі 1596 i далучэння да праваслаўя. 3 1840 пра-васлаўны епіскап полацкі. У 1866 вызвале-ны ад кіравання епархіяй i прызначаны членам Свяцейшага Сінода. Аўтар успамі-наў.

Те:. Записки Василия Лужинского, архиепис­копа полоцкого. Казань, 1885.

Шт.: Шавельский Г. Последнее воссо­единение с православной церковью униатов Бе­лорусской епархии (1833—1839 гг.). СПб., 1910.

А.М. Фиатава.

ЛУСКІНА

Стафан (11.12.1725—21.8.1793)

Журналіст, публіцыст, астраном, матэ-матык. Паходзіў з беларускай шляхты Ві-цебшчыны. Працаваў выкладчыкам матэ-матыкі і астраноміі, потым рэктарам Вар-шаўскага езуіцкага калегіума. Пасля заба-роны ордэна езуітаў у 1773 атрымаў мана

польнае права на выданне газеты «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета») i быў яе рэдактарам да самай смерці. Газета мела ў асноўным інфармацыйны характар, змя-шчала пераклады замежных артыкулаў, адаптаваных для польскага чытача, i ад-люстроўвала кансерватыўныя погляды яе рэдактара. Быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала рэакцый-ную частку магнатаў i шляхты Рэчы Паспа-літай i была накіравана на ліквідацыю пра-грэсіўных рэформ у дзяржаве. У пісьме да К.Плуга (1883) А.Ф. Рыпінскі прылічваў Л. да пісьменнікаў, якія паходзілі з Белару-сі або пісалі пра яе.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: