Лянкевіч

Габрыель (15.3.1722—11.11.1798)

Каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог. Нарадзіўся на Полаччыне. 3 1745 член ордена езуітаў. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—54) у Т.Жаброўскага i ў Рыме (1762—65). У 1765—73 выкладаў філасофію, архітэктуру i матэматыку ў калегіумах Нясвіжа i Полацка. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні. Пасля выдання ў 1773 папскай булы аб скасаванні ордэна разам з С.Чарневічам дамогся захавання дзейнасці езуітаў у межах Расійскай імпе-рыі i адкрыцця ў 1780 у Полацку навіцыя-та. 3 1782 рэктар Полацкага езуіцкага кале-гіума. У 1785—98 — генеральны вікарый ордэна езуітаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.

ЛЯНЧЫЦКІ (Łęczycki)

Даніэль

(Д a н i э л ь з Л я н ч ы ц ы;

каля 1530 —каля 1600)

Друкар, прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны ў кнігадрукаванні. Выдаваў кні-гі на польскай i лацінскай мовах. Працаваў у Пінчаве (Польшча, 1558—62), Нясвіжы (1562—71), Заслаўі (ці Уздзе). У 1572—76 кіраваў Лоскай друкарняй. У 1576—80 пра-цаваў у друкарні М.Радзівіла ў Вільні, у 1594—1600 трымаў уласную друкарню. Вы-даваў кнігі С.Буднага, Пятра з Ганёндза i інш. У выданнях Буднага выкарыстоўваў элементы аздобы кніг Скарыны. Пасля смерці Л. абсталяванне яго друкарні, вера-годна, адышло да акадэмічнай друкарні.

Jlim.: Анушкин А. На заре книгопечата­ния в Литве. Вильнюс, 1970.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: