Малышэвіч

Павел Паўлавіч (1821—?)

Публіцыст i паэт. Нарадзіўся ў в. Багон Свіслацкага р-на. У 1833—37 вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. У пач. 1850-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор'е на Міншчыне. Прамаваў у Мінскім губерн-скім праўленні, з 1860 рэдактар «Минских губернских ведомостей» i адначасова на-чальнік газетнага стала. 3 1863 міравы па

срэднік па Навагрудскім пав. Звольнены з пасады і, паводле некаторых звестак, сас-ланы ў Арэнбург. Пісаў на польскай i pyc-кай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Спеў зорцы» (на польскай мове), артыку-лаў i карэспандэнцый аб грамадска-куль-турным жыцці Мінска. Зрабіў апісанне аб-разоў кафедральнага касцёла ў Мінску (1854). Адзін з першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, змясціў водгук на «Гапона» i «Вечарніцы» В.Дуніна-Мар-цінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Міншчыны да актыўнага вывучэння родна-га краю (Минские губернские ведомости. 1860. № 27). Сябраваў і перапісваўся з У. Сыракомлем.

МАЛЫШЭЎСКІ

Іван Ігнатавіч (25.7.1828—23.1.1897)

Гісторык царквы, славяназнавец, асвет-нік. Нарадзіўся ў мяст. Нягневічы на На-вагрудчыне ў сям'і святара. Скончыў Жы-ровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую ду-хоўную семінарыю (1849) i Кіеўскую духоў-ную акадэмію (1853), дзе атрымаў ступень магістра. У 1862—97 прафесар Кіеўскай ду-хоўнай акадэміі, выкладаў рускую гісторыю i гісторыю рускай нарквы. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысертацыю «Алек-сандрыйскі патрыярх Мялецій Пігас» (1873). Правадзейны i ганаровы член шэра-гу археалагічных, навуковых, дабрачынных i грамадскіх таварыстваў i аб'яднанняў. Ся-род яго прац «Творы св. Кірылы Тураўска-га з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл i Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у ба-рацьбе за веру i народнасць» (вып. 1, 1895) i інш. Быў прыхільнікам агульнаславянска-га культурнага адзінства пры вядучай ролі Расіі, аднак схільнасцей да рускага пансла-візму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіе-ве.

Літ.: Титов Ф. Памяти И.И.Малышевско-го. Киев, 1898.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: