Мамонічы

Беларускія выдаўцы i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага, купцы ў 16 — пачатку 17 ст. На ix сродкі П. Мсціславец у сярэдзіне 1570-х гадоў заснаваў у Вільні друкарню, якая мела важнае грамадскае i культурнае значэнне ў жыцці Беларусі, адыграла прыкметную ролю ў справе асве-ты, у далейшым развіцці беларускага кнігадрукавання, садзейнічала пашырэнню бе­ларускай мовы i пісьменнасці сярод суай-чыннікаў, росту міжнародных i культурных узаемасувязей. Пры Мсціслаўцу ў гэтай друкарні былі выдадзены «Часоўнік» [1574—76(?)], «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576). М. імкнуліся поўнасйю ўзянь кнігадрукаванне ў свае ру-кі. У выніку канфлікту паміж імі i Мсці-слаўцам друкарня ў 1576 спыніла дзей-насць. У 1583 яе дзейнасць адноўлена. Дру­карню ўзначальвалі віленскі бурмістр Кузь­ма Іванавіч Мамоніч i яго брат Лукаш — скарбны Вялікага княства Літоўскага. Фі-нансавую падтрымку ім аказвалі праваслаў-ныя шляхціцы Зарэцкія. 3 1593 у рабоце друкарні ўдзельнічаў Лявон Кузьміч Мамо-ніч, a пасля смерці Лукаша (1606) i ўзнача-ліў яе. Пры падтрымцы канцлера Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі ў 1586 i 1593 М. атрымалі прывілеі, што дазволіла ім ча-сова манапалізаваць выданне кніг на бела­рускай i царкоўнаславянскай мовах. 3 М. супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які ў пач. 1580-х гадоў выпусціў некалькі выданняў. У мястэчку Павільна (каля Вільні) М. мелі сваю паперню. Дру-кары М. ўлічвалі запатрабаванні i культур-ныя традыцыі розных пластоў насельніц-тва. Большая частка ix выданняў 16 ст. прызначалася для патрэб праваслаўных брацтваў, ix школ, царквы, мяшчанства. Гандлёвыя сувязі М. з Украінай, Рускай дзяржавай, Полыпчай выкарыстоўваліся для кніжнага ўзаемаабмену. Выпускаліся багаслоўскія i літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, пад-ручнікі, у т.л. «Граматыка славянская» (1586), «Дыялектыка» І.Спангенберга (каля 1586), «Буквар» (1590—я гады, 1618, 1621). Гэта была адзіная беларуская друкарня, якая выпускала зборнікі заканадаўчых ак-таў, выданні прававога характару, у т.л. «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588, кірыліцай; 1614, на польскай мове), «Тры-бунал абаваталям Вялікага княства Літоў-скага» (1586), канстытуцыі вальных соймаў, шэраг палемічных твораў у абарону уніі, галоўным чынам напісаных Х.Пацеем. Уся-го друкарня да 1623 выпусціла каля 50 кі-рыліцкіх і 35 выданняў на польскай мове. Кнігі адметныя высокім паліфафічным і мастацка-арнаментальным афармленнем. Тут упершыню выкарыстаны зробленыя Грынем Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцылярскага пісьма.

Выкарыстоўваліся ў друкарні i свецкія гра­вюры (партрэт Сапегі, сойм Рэчы Паспалі-тай i інш.)- Друкарскія матэрыялы М. част-кова перайшлі ва ўласнасць Віленскай Троіцкай друкарні.

Літ:. 3 е р н о в а А.С. Типография Мамони-чей в Вильне (XVII век) // Книга: Исслед. и ма-териалы. М., 1959. Сб. 1; Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс. 1970. С. 54—79; Ш м а т a ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.

Г.Я.Гспенчанка.

МАНЬКОЎСКІ

Ігнат Антонавіч (каля 1765—11.1.1832)

Публіцыст, асветнік, удзельнік літара-турнага жыцця на Віцебшчыне 1-й трэці 19 ст. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў з беларускай шляхты. Ранні перыяд біяграфіі не высветлены. Ёсць звесткі, што юнацкія гады правёў у беднасці, вучыўся «ў езуітаў» (мабыць, у адным з езуіцкіх калегіумаў). Меў значныя здольнасці, пастаянна папаў-няў свае веды i стаў па-еўрапейску адукава-ным чалавекам. У 1783 паступіў на службу ў адну з канцылярый усходняй Беларусі, праз 4 гады — у штат беларускага генерал-губернатара перакладчыкам «па замежнай экспедыцыі». У 1793 прызначаны старшы-нёй дэпартамента Магілёўскага губернскага магістрата. Калі яму было за 30 гадоў, ра-мантычнае пачушё звязала яго лёс з зусім юнай дачкой мясцовага вяльможы А.Мака-вецкага — Рахіль Антонаўнай. Ганарлівыя бацькі былі супраць яе шлюбу з бедным чыноўнікам. М. паехаў у Пецярбург з пісь-мом сваёй абранніцы да цара, здолеў вы-клікаць прыхільнасць імператара Паўла 1, які ўзяўся быць яго сватам i апекуном. Як вясельны падарунак паводле царскіх указаў М. атрымаў у 1797 у пажыццёвае ўладанне казённы маёнтак Буева пад Віцебскам, па-зачарговы чын i даволі высокую пасаду са-ветніка ў Беларускім губернскім праўленні. Праз некаторы час набыў суседнюю з ма-ёнткам вёску Мазалава i разумным гаспа-дараннем ператварыў яе ва ўзорны маён­так, які атрымаў назву Мілае. У 1799—1801 быў камянецпадольскім губернскім праку-рорам на Украіне, потым на той жа пасадзе ў Віцебску. Памятнымі былі для яго падзеі Айчыннай вайны 1812. Сын яго Антон, яшчэ падлетак, пайшоў добраахвотна ў ар-мію з прывілеяванага пажскага корпуса. Пры падыходзе французаў да Віцебска М. эвакуіраваўся з губернскімі ўстановамі ў глыб Расіі (Вялікія Лукі, Луга). Яго жонка на працягу ўсёй акупацыі заставалася ў Ві-цебску. Маёмасць ix, як i іншых землякоў, была разрабавана акупантамі. Вярнуўшыся ў вызвалены Віцебск, М. з-за адсутнасці губернатара i віцэ-губернатара ўзначаліў гу­бернскую адміністрацыю, прыняў захады, каб хутчэй наладзіць жыццё ў спустоша-ным краі. У красавіку 1813 ён стаў віцеб-скім віцэ-губернатарам. Пра вынікі акупа-цыі Віцебска М. расказаў у лісце ў рэдак-цыю пецярбургскага часопіса «Сын Оте­чества», дзе асуджаў напалеонаўскую агрэ-сію i наогул усе захопніцкія войны, уславіў подзвіг расійскіх воінаў у барацьбе з вора-гам. Як віцэ-губернатар узяў пад сваю аба-рону герояў вайны — сялян в. Жарцы на Полаччыне, якіх праследавала жорсткая памешчыца. Пасля адстаўкі ў 1817 жыў у сваім маёнтку Мілае, займаўся гаспадар-кай, літаратурай i навукамі. Поглядамі быў блізкі да дзеячаў Асветніцтва. У 1830 пры-няў удзел у конкурсе, абвешчаным пецяр-бургскім Вольным эканамічным таварыс-твам, напісаў вялікі твор, які быў адзнача-ны медалём i надрукаваны ў часопісе тава-рыства. У ім М. падсумаваў свой шматга-довы вопыт сельскага гаспадара i глыбока-га знаўцы народнага жыцця, патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялянства, вы-казаў каштоўныя думкі па пытаннях сельс­кага будаўніцтва, жывёлагадоўлі, ветэрына-рыі, санітарыі, аховы прыроды i г.д. М. — адзін з тых беларускіх дваранскіх інтэліген-таў, якія арыентаваліся на супольнасць гіс-тарычнага лёсу Беларусі i Расіі, у яго тво-рах шмат цікавых этнаграфічных назіран-няў. Ён захапляўся жывым беларускім сло­вам, папулярызаваў паэму «Энеіда навыва-рат», трэба думаць, сам пісаў па-беларуску, у сувязі з чым многія землякі i сучаснікі лі-чылі яго аўтарам беларускай «Энеіды».

Шт.: Г а р э ц к i M. Беларуская «Энеіда» // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920; Кісялёў Г. Манькоўскі // Кі-сялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.

Т.В.Кісяяёў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: