Рудніцкі

Дамінік (4.8.1676—10.10.1739)

Пісьменнік, педагог. Месца нараджэння невядома, але даследчыкі лічаць найбольш верагодным Усходнюю Беларусь. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Працаваў настаўнікам у езуіцкіх калегіумах у Слуцку, Гродне, Мсціславе, Навафудку. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1728 рэктар калегіума ў Пултуску (Поль-шча). 3 1730 жыў у Нясвіжы. У рукапісных зборніках Р. (зберагаліся ў Пецярбургу, по-тым у Варшаве, дзе загінулі ў 1944), акрамя польскіх, змешчана 9 беларускіх вершаў, напісаных ім самім або апрацаваных на­родных песень. У творах сцвярджалася хут-каплыннасць i марнасць жыцця, шырока выкарыстоўваліся прыёмы гратэску, фальк-лорныя элементы. Р. прыпісваецца аўтар-ства беларускіх вершаваных «Вітанняў» з выпадкаў наведвання Вільні ў 1729 вармін-скім біскупам Крыштафам i Пінска ў 1730(?) валынскім біскупам Стафанам, многіх гратэскавых твораў («Птушыны баль», «Камара цяжкі з дуба ўпадак» i інш.). У алегарычным апісанні злых пры-год птушак, насякомых i раслін угадваецца рэальнае жыццё дробнай шляхты — яе шумнае баляванне, судовыя спрэчкі, між-усобіцы. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў. Погляды Р. супярэчлівыя: крайне варожыя адносіны да асветніцтва i навукі спалучаліся з элементамі ранняга Асветніцтва.

Тв.\ Głos wolny w wiązanej mowie. Warszawa, 1741.

Jlim:. Мальдзіс A.I. Ha скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 72—78, 116— 126.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: