Ржавускі

Адам Станіслававіч (10.8.1760—12.1.1825)

Дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт. На-радзіўся ў Нясвіжы. У 22 гады выступаў на польскім сойме i звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў i красамоўствам. У 1788 накіраваны пасланнікам Рэчы Пас-палітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палі-тычную дзейнасць атрымаў званне сенатара польскага сената i кашталяна. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імііерыі, Р. ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губ. У 1808 кіеўскае дваран-ства абрала яго сваім губернскім маршал-кам. a ў наступным годзе ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце. Перасяліўшыся ў Пецярбург, Р. прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вя-лікай ложы «Астрэі» i ложы «Белага арла». Напісаў некалькі твораў палітычнага харак-тару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 ix найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля Станіслава-Аўгуста», «Раз-мовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў гене­рала Дзюмур'е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы i як аўтар лірычных вершаў. Пера-кладаў элегіі i трагедыі Тыбула. Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Нясвіжчы-не.

РОМЕР

Альфрэд Ізідар (16.4.1832—24.1.1897)

Жывапісец, графік, медальер, мастац-твазнавец, этнограф. Нарадзіўся ў Вільні. Адукацыю па жывапісе атрымаў у К.І.Ру-сецкага, потым вучыўся ў Парыжы ў Л.Ба-на i А.Аляшчынскага, у Мюнхене — у А. фон Рамберга (1869—74). 3 канца 1850-х гадоў жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Літва). За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі і ў Літве адбываў турэмнае зняволенне. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы, прымаў актыўны ўдзел у ix мас-тацкім жыцці. 3 1874 жыў у маёнтку Кара-лінава (цяпер Пастаўскі р-н), з 1884 у Кра­каве. Маляваў партрэты, пейзажы, тэма-тычныя кампазіцыі з жыцця народа i на рэлігійныя сюжэты. Яго работам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода i на-туральнасць кампазіцыі: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), М.Ромера, аўтапартрэты, партрэты К.Ру-сецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, У.Лушчкевіча, скульптара Яцунскага, жы-вапісца Швайніцкага i яго жонкі, карціна «Паўстанец 1863 года» (1886) i інш. Ства-ральнік бронзавых медальёнаў з партрэт-нымі выявамі, фавюр з выявамі сялян, ар-хітэктурных помнікаў, карыкатур. Гіста-рычную i мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побы-ту беларусаў: кампазіцыі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», зама-лёўкі народных касцюмаў. Зрабіў шэраг размалёвак у праваслаўных i каталіцкіх храмах у в. Камаі (Пастаўскі р-н) i Пінску. Вывучаў народнае прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навуковую публіка-цыю пра слуцкія паясы.

Літ.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX —начала XX в. Мн., 1974. С. 207—210.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: