Труцэвіч

Іаіль (7—1654)

Грамадскі i культурны дзеяч, друкар, пісьменнік. Нарадзіўся і правёў дзяцінства i юнацтва, відаць, у Магілёве, дзе, магчы-ма, атрымаў i адукацыю. У 2-й чвэрці 17 ст. ён быў членам Магілёўскага Богаяўлен-скага брацтва i ўдзельнічаў у яго рэлігійнай i асветніцкай дзейнасці як ігумен Куцеін-скага Богаяўленскага манастыра (Орша). У Магілёве, верагодна, пазнаёміўся з беларус-кім друкаром i асветнікам С.Собалем. У па-чатку 1630-х гадоў прымаў удзел у засна-ванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630-х гадоў стаў яе кіраўніком. Тут надру-кавана 14 кніг, прызначаных для брацтваў, літургій, свецкага чытання. Распаўсю-джваліся гэтыя кнігі таксама на Украіне, у Літве, Расіі. Да большасці нелітургічных выданняў Т. напісаў прадмовы на беларус-кай i царкоўнаславянскай мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконь славенарос-скій, імён толькованіе» ТІ.Бярынды (1653), «Трефологіонь» (1647) i інш. Ён быў пры-хільнікам грамадска-палітычных i культур­ных сувязей з Рускай дзяржавай. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Т. садзейнічаў добраахвотнай здачы Магі-лёва рускім войскам (1654). Памёр у час перавозу Куцеінскай друкарні ў Іверскі ма-настыр (пад Ноўгарадам).

Лиг.: Харламович К. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914; Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Моги-лёвские епархиальные ведомости. 1891. №8—11.

Г.Я.Галенчанка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: