Цяцерскі

Міхал (?—12.9.1797)

Беларускі i польскі драматург, педагог. Доўгі час выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхня-дэвінскі раён). Тут ён разам з К.Марашэў-скім i І.Юрэйічам стварыў школьны тэатр. Пісаў для гэтага тэатра трагедыі i камедыі, перарабіў камедыю Мальера «Лекар паня-волі» («Доктар па прымусу», 1787): увёў у яе арыгінальныя вобразы беларускіх сялян Апанаса i Хведара, напоўніў мальераўскі сюжэт мясцовым беларускім каларытам. Ён аўтар трагедый «Сапар» (1788) i «Феміс-токл» (1790), камедый «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» i «Каме-дыя>> (1790—91), празаічнай часткі тэксту камічнай оперы «Алалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789). Паводле за-конаў класіцызму ў трагедыях дзейнічалі людзі высокага паходжання — каралі, кня-зі, палкаводцы. На ix прыкладзе аўтар імк-нуўся даць маладому пакаленню ўзоры пе-раймання, садзейнічаў выхаванню грама-дзянскасці, патрыятызму, высокай мараль-насці. 3 асветніцкіх пазіцый аўтар асуджаў у ix дэспатызм, сцвярджаў роўнае права ўсіх людзей на валоданне багаццямі пры-роды, праслаўляў свецкія веды i чалавечыя дабрачыннасці. У камедыях ён высмейваў маральныя заганы беларускіх i польскіх федалаў, ix сквапнасць i інтэлектуальнае ўбоства.

Літ:. М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С 320—324.

ЧАЛОЎСКІ

Сымон Юльянавіч (1853? — пасля 1915)

Археолаг, краязнавец. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1888 скончыў Маскоўскі універсітэт. Працаваў у Клімавічах міравым суддзёй па сялянскіх справах, член павято-вага з'езда дваранства, кіраваў прытулкам

сірот, быў чыноўнікам па асобых даручэн-нях Магілёўскага губернатара А.СДамба-вецкага. У 1890-я гады вёў археалагічныя даследаванні ў Падняпроўі. Разам з М.В. Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі ў Быхаўскім, Клімавіцкім, Мсціс-лаўскім, Рагачоўскім, Чэрыкаўскім паветах i склаў карту археалагічных помнікаў Магі-лёўскай губ. Сярод адкрытых ім помнікаў гарадзішча i 20 курганоў у Хоцімску. У Мсціславе знайшоў старажытную гравюру абразоў Тупічэўскай Маці Божай (1711), гравіраваную дошку з выявай сям'і святых i інш. матэрыялы. Удзельнік 9-га археала-гічнага з'езда ў Вільні (1893).

Те:. Дневник курганных раскопок, произве­дённых по поручению г. начальника Могилёв-
ской губернии А.С.Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачёвском, Быховском, Кли-
мовичском, Чериковском и Мстиславльском. Могилев, 1892 (разам з М.В.Фурсавым); Днев­ник курганных раскопок, произведённых по по­ручению г. начальника Могилевской губернии А.С.Дембовецкого в течение июня 1893 года в 3-х уездах Могилевской губернии. Могилев, 1893. Г.А.Каханоўскі.

ЧАПСКІ (Гутэн-Чапскі)

Эмерык (17.11.1828—4.1.1897)

Дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, нуміз-мат. Нарадзіўся ў в. Станькава Стаўбцоў-скага пав. (цяпер Дзяржынскі раён). Скон-чыў Віленскую гімназію, Маскоўскі універ-сітэт. Удзельнік Крымскай вайны 1853—56. 3 1863 віцэ-губернатар Ноўгарада, з 1865 віцэ-губернатар Пецярбургскай губ., з 1875 дырэктар Ляснога дэпартамента Міністэр-ства дзяржаўнай маёмасці. У 1879—94 жыў у родавым маёнтку Станькава, дзе заснаваў музей, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалагічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва. У яго біблі-ятэпы (каля 20 тыс. тамоў) былі рэдкія кні-гі (Брэсцкая біблія 1563, кнігі з аўтографа-мі А.Міцкевіча, Я.Тышкевіча, А.Ельскага), калекцыі рукапісаў (аўтографы СМанюшкі, Ю.Нямцэвіча, А.Адынца). У 1894 частка ка-лекцыі перавезена ў Кракаў, дзе склала ас-нову музея імя Чапскага. Аўтар даследаван-няў па нумізматыцы «Каталог калекцый польскіх медалёў i манет» (т. 1—5, 1871— 1916; 2-е выд., 1957), «Удзельныя, велікак-няжацкія i царскія грошы Старажытнай Русі» (1875). А.Ельскі прысвяціў Ч. брашу-ру-некралог (1896).

Літ:. М а л ь д з i с А.І. Выдадзена нашымі сябрамі // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1980. №4.

ЧАРНОЎСКАЯ

Марыя

Беларуская фалькларыстка i этногаф па-чатку 19 ст. Жыла ў Вільні. У в. Губеншчы-
на (цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскайвобл.) запісвала беларускія песні i абрады.
Аўтар артикула «Элементы славянскай мі-фалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі» ў часопісе «Dzennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у
перакладзе на рускую мову артыкул друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818, ч. 102) i
«Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершынюдала ў арыгіншіьным вымаўленні беларус-
кія народи ыя песні з нотамі і навуковымкаментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і
іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў.
Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з'яўляецца сялянства — захавальнік стара-
даўніх традыцый. У цэнтр мясцова-краязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклор-
на-этнаграфічны аспект. Г.А.Каханоўскі.

гл. Даленга-

ЧАРНОЦКІ Адам, Хадакоўскі З.Я.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: