Дадатак № 4

Анатацыя

Анатацыя – гэта кароткая характарыстыка зыходнага тэксту, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Анатацыя бывае інфарматыўная (поўная), індыкатыўная (больш скарочаная) і анатацыя – бібліятэчная картка.

Інфарматыўная, або апісальная анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (ад 60 да 100 слоў). Сярэдні аб’ём індыкатыўнай анатацыі – 30-40 слоў (3-4 сказы). Анатацыя, якая сумiруе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з аднаго-двух сказаў (бібліятэчная картка).

Анатацыя нагадвае сабой вельмі кароткі з усіх магчымых пераказ галоўнага зместу першаснага дакумента, які складзены ў выніку кампрэсіі тэксту арыгінала і перадае ў некалькіх радках яго тэматыку. Яе прызначэнне ў тым, каб даць магчымасць спецыялісту вызначыць мэтазгоднасць больш дэталёвага азнаямлення з дадзеным матэрыялам.

Для анатавання, як і для рэферавання, прапаноўваюцца навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, манаграфіі па праблемах, блізкіх да спецыяльнасці студэнта.

Схема анатацыі

· прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

· назва твора;

· месца выдання, выдавецтва, год;

· аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

· кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах);

· пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

· выкарыстанне літаратуры;

· чытацкае назначэнне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: