Беларуская мова як вучэбны прадмет у сучаснай школе

Родная мова – прадмет вывучэння, сродак навучання, фарміравання і развіцця асобы школьніка. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны стандарт па беларускай мове: прызначэнне, змест, структура.

Мэта навучання беларускай мове ў школе і іншых сярэдніх вучэбных установах розных тыпаў – фарміраванне моўнай асобы, сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека.

Задачы, якія неабходна вырашыць для рэалізацыі дадзенай мэты:

– развіццё і выхаванне школьнікаў сродкамі беларускай мовы;

– авалоданне імі беларускай мовай як сродкам зносін і пазнання свету;

– засваенне ведаў пра будову і функцыянаванне беларускай мовы;

– фарміраванне здольнасці эфектыўна выкарыстоўвасць беларускую мову ў розных сферах сваёй дзейнасці;

– набыццё моўнай, маўленчай, лінгвістычнай і этнакультурнай кампетэнцыі.

Спецыяльныя і агульнапрадметныя мэты навучання мове ў сучаснай школе.

Спецыяльныя мэты навучання беларускай мове:

а) п а з н а в а л ь н ы я:

– фарміраванне ў школьнікаў лінгвістычнага светапогляду (лінгвістычная кампетэнцыя, у склад якой уваходзіць і этнакультурная кампетэнцыя);

– узбраенне школьнікаў асновамі ведаў аб мове і маўленні (моўная кампетэнцыя);

– эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі беларускай мовы як вучэбнага прадмета (у пэўнай меры – этнакультурная кампетэнцыя);

б) п р а к т ы ч н ы я м э т ы:

– фарміраванне арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў;

– узбраенне школьнікаў нормамі літаратурнай мовы;

– удасканаленне маўленчай дзейнасці школьнікаў: навучанне гаварэнню, слуханню, чытанню, пісьму; навучанне зносінам, камунікацыі.

Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:

– выхаванне школьнікаў;

– развіццё лагічнага мыслення;

– навучанне школьнікаў самастойнаму папаўненню ведаў аб мове.

Асноўныя канцэпцыі навучання беларускай мове: лінгвацэнтрычная і антрапацэнтрычная (асобасна арыентаваная).

1.4.Асноўныя заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання мове

Асноўныя заканамернасці засваення мовы як роднай і другой:

– авалоданне мовай пачынаецца з авалодання яе гукавой матэрыяй;

– мовай авалодваюць тады, калі засвойваюць моўныя значэнні;

– семантычная бесканфліктнасць рэцэпцыі;

– унутраная міжмоўная ідэнтыфікацыя;

– узаемаўплыў пісьмовай і вуснай мовы пры фарміраванні маўленчых навыкаў;

– вызначальная роля спецыяльна створанага развіццёвага маўленчага асяроддзя.

Асноўныя прынцыпы навучання мове

Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:

– развіццёвага і выхаваўчага характару;

– навуковасці зместу навучання і метадаў вучэбнага працэсу;

– сістэматычнасці і паслядоўнасці ў авалоданні ведамі пры фарміраванні уменняў і навыкаў;

– свядомасці, творчай актыўнасці і самастойнасці школьнікаў;

– прынцып нагляднасці, адзінства канкрэтнага і абстрактнага, рацыянальнага і эмацыянальнага, рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага пры арганізацыі вучэбнага працэсу;

– даступнасці навучання;

– трываласці вынікаў навучання;

– рацыянальнага спалучэння калектыўных і індывідуальных формаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

– пераемнасці і перспектыўнасці;

– сувязі вывучэння мовы і літаратуры.

Сучасныя дыдактычныя прынцыпы арганізацыі адукацыйнай дзейнасці вучняў:

– антрапалізацыя адукацыі;

– успрыманне вучэбнага прадмета з пазіцый асобасных патрэб;

– педагагічнай кангеніяльнасці і свабоды ў развіцці асобы;

– адукацыйнага працэсу.

Лінгвадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мове:

– увагі да матэрыі мовы;

– ацэнкі выразнасці мовы;

– развіцця “ моўнай чуйнасці”;

– каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы;

– структурна-семантычны;

– апора на этнакультуру;

– функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці;

– накіраванасці працэсу навучання на паўнавартаснае фарміраванне і развіццё моўнай асобы школьніка;

– уліку фактару бікультурнага развіцця дзіцяці;

– скіраванасці навучання на асэнсаванне беларускай мовы як этнакультурнага гістарычнага асяроддзя;

– арыентацыі працэсу навучання на засваенне літаратурнай нормы з мэтай фарміравання асобы вучня як моўна-эстэтычнага ідэалу;

– прынцып забеспячэння інтэлектуальнага і індывідуальнага развіцця школьнікаў;

– прынцып апераджальнага развіцця рэцэптыўных здольнасцей дзіцяці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: