Метады навучання беларускай мове: класіфікацыя і характарыстыка

Тыпалогіяметадаўнавучання: традыцыйна-класічныя (славесныя, практычныя і інш.) і асобасна арыентаваныя (эўрыстычныя, крэатыўныя, кагнітыўныя, прадуктыўныя і інш.) метады.

Асновы для тыпалогіі метадаў навучання: паступовае ўзрастанне актыўнасці і самастойнасці школьнікаў (дагматычныя, рэпрадуктыўныя, тлумачальна-ілюстратыўныя, прадуктыўныя, эўрыстычныя, часткова-пошукавыя, праблемныя, даследчыцкія), па этапах вучэбнага працэсу ( метады, якія прымяняюцца на этапе матывацыі і стымулявання; метады, што прымяняюцца на этапе засваення новага матэрыялу; метады замацавання; метады кантролю і ацэнкі і інш). Метады практычныя і тэарэтычныя; метады, што прымяняюцца толькі ў адным з раздзелаў курса (метады развіцця маўлення, метады навучання арфаграфіі і інш).

Характарыстыка метадаў навучання:

лекцыя, паведамленне настаўніка, гутарка, назіранне і моўны аналіз(моўны аналіз тэксту; сінтаксічны аналіз у межах сказа; марфалагічны аналіз часціны мовы і яе формаў; марфемны і словаўтваральны аналіз; аналіз ці характарыстыка лексікі; фанетычны аналіз: фанемы, гукі, літары, націскі; элементы стылістычнага аналізу, ацэнкі культуры маўлення); самастойны аналіз вучнямі матэрыялу; самастойная работа з падручнікам і другімі крыніцамі і інш.;

пытанні, канспектаванне, складанне плана, тэзісаў, моўных табліц, разгорнуты адказ па граматыцы, алгарытмы, вуснае паведамленне, даклад на лінгвістычную тэму;

знаходжанне вывучаемай моўнай з’явы, класіфікацыя, дыферэнцыяцыя, сістэматызацыя, падбор прыкладаў і інш.;

розныя віды спісвання, пісьмо па памяці, розныя віды дыктантаў;

метады слоўнікавай працы, метады фарміравання граматычнага ладу маўлення і навучання нормам літаратурнай мовы; метады функцыянальна-стылістычнай працы, метады навучання звязным выказванням.

Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай мове. Дзесяцібальная сістэма і нормы ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў па беларускай мове. Віды, функцыі, метады кантролю і вызначэнне якасці моўнай адукацыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: