Методыка арфаграфіі

Значэнне, этапы, мэты і задачы вывучэння арфаграфіі. Змест работы па арфаграфіі ў школе. Псіхалагічныя і метадычныя асновы арфаграфічнай працы ў школе.

Асаблівасці беларускай арфаграфіі. Залежнасць метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі ад прынцыпаў яе пабудовы. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння арфаграфіі.

Арфаграфічная норма. Знаёмства вучняў з арфаграфічным слоўнікам. Роля арфаграфічнага слоўніка для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Методыка работы над арфаграфічным правілам.

Практычныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі. Арфаграфічны разбор і методыка яго правядзення.

Папярэджанне арфаграфічных памылак. Улік і класіфікацыя арфаграфічных памылак. Грубыя і нягрубыя арфаграфічныя памылкі. Работа над арфаграфічнымі памылкамі.

Методыка граматыкі

Мэты, задачы, пазнавальнае і практычнае значэнне навучання граматыцы ў школе. Унутрыпрадметныя сувязі ў працэсе навучання граматыцы: марфалогіі на сінтаксічнай аснове, марфалогіі і сінтаксісу ў аспекце культуры маўлення і стылістыкі.

Методыка марфалогіі

Значэнне, задачы навучання марфалогіі ў школе. Спецыфічныя прынцыпы навучання марфалогіі. Лінгвістычныя асновы школьнага курса марфалогіі. Асноўныя паняцці марфалогіі (часціны мовы, граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне, словазмяненне) і методыка іх увядзення.

Марфалагічная норма. Улік і класіфікацыя “марфалагічных” памылак. Работа над памылкамі марфалагічнага ўзроўню.

Тыпалогія марфалагічных практыкаванняў. Аналіз тэксту на ўроках марфалогіі. Выяўленне сэнсава-стылістычнай і функцыянальнай ролі знамянальных і службовых часцін мовы.

Марфалагічны разбор, методыка яго правядзення.

Фарміраванне арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні марфалогіі.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі.

Методыка сінтаксісу

Значэнне, мэты, задачы вывучэння сінтаксісу ў школе. Змест і спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу. Прапедэтыўнае і сістэматычнае вывучэнне сінтаксісу.

Асаблівасці фарміравання сінтаксічных паняццяў і методыка іх увядзення.

Сінтаксічная норма. Фіксацыя, улік і дыферэнцыяцыя “сінтаксічных” памылак. Методыка работы над імі.

Тыпалогія сінтаксічных практыкаванняў. Сінтаксічны разбор і методыка яго правядзення.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: