Дыялектызмы

Дыялектная лексіка актыўна выкарыстоўваецца ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. У мове мастацкай літаратуры і публіцыстыцы дыялектызмы ўжываюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў і сродак стварэн-ня мясцовага каларыту. Напрыклад: Завёўшы каня на прыгуменне, Зося барджэй (= хутчэй) забегла ў хату, каб перакусіць, вымерхаўшыся (= выгаладаўшыся) за дзень. (Ц. Г.) Як бы гэта расцвіла зямля ўсім сваім хараством і радасцю над усім тым, што было кагадзе (= нядаўна) смуткам. (К. Ч.) Але па вітку — бярозавы доўгі дубец (Юрка заве яго так, бо імі, бярозавымі дубцамі, у Лонве вітавалі плот) — Юрка не пойдзе.— Вітку! — крычыць цяпер ён на ўсё балота,— дзе віткі? (Пташн.)

Выкарыстанне дыялектнай лексікі ў мастацкім творы павіннабыць тэстуальна апраўдана. Злоўжыванне дыялектызмамі псуе твор, зацямняе, абцяжарвае яго змест і мову. Пісьменніку трэба заўсёды помніць словы Я. Коласа: «Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх, г. зн. калі літаратурная мова мае ўжо свае стабільныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няправільна. Але калі ён знойдзе трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру?...Слова — не рэальны прадмет, яго не возьмеш у рукі, не змерыш і не ўзважыш, каб дакладна ацаніць яго і правільна азначыць. Тут мы маем справу з густам, з пачуццём мовы, з эстэтычнаю ацэнкаю, а гэтыя катэгорыі не маюць акрэсленых правіл і сталых норм» 6.

У. Дубоўка — выдатны майстар паэтычнага слова — сфармуляваў рацыянальныя прынцыпы адбору і ўжывання дыялектнай лексікі. Ён лічыў, што мясцовыя словы, або так званыя «паветалізмы», патрэбна і пажадана ўводзіць у літаратурную мову тады, калі яны пашыраны на значнай частцы «беларускага этнаграфічнага абшару»; калі яны могуць ці выразіць паняцце, на якое няма адпаведнага слова ў літаратурнай мове, ці ўзбагаціць гэта паняцце но­вым адценнем; калі яны маюць сувязь у гучанні і будове з рэштай агульнавядомых слоў7.

Дыялектная лексіка ўдала выкарыстана ў творах такіх пісьменнікаў, як I. Мележ, Я. Брыль, I. Пташнікаў, Р. Са-баленка, Б. Сачанка, Я. Сіпакоў. Шматлікія дыялектныя словы, уведзеныя ў мову мастацкіх твораў, з цягам часу кадыфікаваліся слоўнікамі і трывала замацаваліся за сферай літаратурнага ўжывання, напрыклад: атабарыцца, балазе, дратаваць, мадзець, нагбом і інш.

У навуковым, навукова-папулярным і публіцыстычным стылях дыялектная лексіка выкарыстоўваецца абмежавана, прычым, як правіла, у такіх выпадках паралельна прыводзіцца і агульнавядомая назва. Напрыклад:

Бывае, кроў ідзе не толькі ад парэзаў. Яна бывае пры захворванні кішок, страўніка, лёгкіх. Тады, у залежнасці ад прычыны, карыстаюцца людзі чарніцамі, геранню сенажатнай, бусельнікам, святаяннікам, малінаю, крапівою, дуброўкаю, вольхай, рабінай, падбелам, малачаем жоўтым, або, як яго яшчэ завуць, кроўнікам, падтыннікам, цанцалеяй. (У. Дубоука. «Жоўтая акацыя»)

I пачалі згадваць цёмныя асеннія ночы, выццё ваўкоў пад самымі вокнамі хат... Бездараж, калі па месяцу, па два нельга было нікуды выехаць з вёскі — «дый не карцела, вельмі не было куды, усюды была тая ж маркота і тая ж галеча»... Каўтун і хіпдзю (малярыю), іншыя хваробы, якія «проста касілі людзей»... Пра тыя адны боты на ўсю вёску і як іх хадзілі пазычаць, каб згуляць вясслле... (Б. Сачанка. «Зямля маіх продкаў»)

У афіцыйна-дзелавым стылі дыялектная лексіка не ўжыпаецца.

6 Колас Я. Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» — 36. твораў: У 14-ці т. Мінск, 1976, т. 11, с. 151—152.

7 Дубоука У. Пра нашу літаратурную мову.—Узвышша, 1927, № 2, с. 167—181.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: