Т. 5. 3. Культура Беларусi канца хііі-XVI стст. Эпоха Адраджэння

У XIV - XVI стст. у працэсе фармiравання беларускай народ­насцi складалiся адметныя асаблiвасцi яе нацыянальнай культуры. Беларускае мастацтва развiвалася ва умовах уз­мацнення Вялiкага княства Літоускага. Фармiравалася свая культура Рэнесансу. Беларуская мова была афiцыйнай дзяржаунай мовай.

Пашыраецца адукацыя. У XV ст. ствараюцца брацтвы, якія маюць не толькi царкоўны, але i свецкi пачатак. Пры ix знаходзiлiся бiблiятэкi, школы, друкарнi, майстэрнi мастацкiх вырабаў i г.д.

Культура Беларусi ў XIV - XVI стст. характарызуецца арга­нiчным злучэннем i творчай пераапрацоўкай вiзантыйскiх, старажытнарускiх, заходнеэўрапейскiх вытокаў (готы­ка, рэнесанс) i цеснай сувяззю з традыцыйна-народ­ным (фальклорным) мастацтвам.

Культурнае жыцце на Беларусі ў гэтыя часы было акрэслена гуманістычнай дзейнасцю выбітных беларускіх асветнікаў:

Францішак Скарына (каля 1482, Полацак — каля 1551, Прага). Беларускі першадрукар, філосаф-гуманіст, пісьменьнік, грамацкі дзеяч, прадпрымальнік і навуковец-лекар. Перакладчык і выдавец на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы кнігаў Бібліі.

Мікалай Радзівіл Чорны 4.1.1515-29.5.1565

Палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы.Заснаваў пры Берасцейскім зборы першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, дзе друкавалася не толькі рэлігійная, але і свецкая літаратура.

Іван Фёдараў – лічыцца рускім першадрукаром. Месца яго нараджэння невядома, але, зыходзячы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака, некаторыя вучоныя лічаць, што ён паходзіць з беларускага роду Рагозаў.

Пётр Мсціславец (пач. 16 ст., Мсціслаў — пасля 1577/пач. 17 ст.). Адзін з усходнеславянскіх першадрукароў i гравёраў 16 ст. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў. 3 друкаванай кнігай i друкарскай справай пазнаёміўся на Беларусі, дзе раней працаваў i выдаваў кнігі беларускі гуманіст, i першадрукар Ф.Скарына. Разам з Фёдаравым трапілі ў Маскву і друкавалі там кнігі, але пазней вымушаны былі вярнуцца ў Беларусь. Р. Хадкевіч у 1566 г. запрасіў Фёдарава i Мсціслаўца ў сваё мястэчка Заблудаў. Тут яны стварылі новую друкарню.

Мікола Гусоўскі. ( Каля 1470 — пасля 1533).

Нарадзіўся у Наднямонні ці Прыдняпроўі або Налібоцкай пушчы (апошняе, дарэчы, дазваляе растлумачыць паходжанне і прозьвішча паэта – ад рэчкі Уса або паселішча Налібоцкая Уса). Памёр у Польшчы.Вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска- літоўскай місіі пры Ватыкане. Напісаў знакаміты твор “Песня пра зубра”.

Ян Вісліцкі (~1485-1490 — 1520). Літаратар і паэт-лацініст. З паходжання з нязнатнай сям'і, відаць, з нейкага паселішча над р. Вісліцай. Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1506), у 1510 – 1512-х працаваў там. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры перыяду Адраджэння.

Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595). Паэт. Нарадзіўся ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 выдаў свой першы вучнёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года.

Сымон Будны (1530 – 13.1.1593). Беларускі мысліцель, гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, працягваў культурнаасветніцкія, нацыянальнапатрыятычныя i філасофскія традыцыі Ф.Скарыны. Знакамітыя творы: “Катэхізіс”, «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры».

Іпацій Пацей. Свецкае імя – Адам Львовіч (12 красавіка 1541, сядзіба Ражанка Камянецкага пав. Падляшскага ваяв. — 18 ліпеня 1613) — вялікалітоўскі царкоўны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-палеміст.Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596. 3 1599 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі.

Васiль Цяпінскі (~1530-40-я, в. Цяпіна (зараз у Чашніцкім раёне) — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.

Беларуская apxiтэктура. Актыўна будавалiся гарады (асабліва імкліва – з 15 ст. – пасля разгрому Тэўтонскага ордэна): Заслау’е, Гродна, Нясвiж, Гальшаны, Наваградак, Полацк, Тураў, Менск, Магілёў, Бярэсце, Слуцк i iнш (усяго 37 буйных гарадоў). Яны атрымалi гарадское самакіраванне (магдэбурскае права).

Вiды будаўнiцтва: замкавае, кульmавае (касцёлы, цэрквы, сінагогі), свецкае (рату­шы, аптэкi, бiблiятэкi i да т. п.)? жыллёвае, гаспадарчае. Ў се вiды архiтэктуры на той час насiлi абарончы характар (частыя ваенныя дзеянні.): цэнтры гарадоў мелі добрыя умацаванні і знаходзіліся на ўзвышшы, сцены, вежы, рвы, насыпныя валы. Але ў адрозненні ад Сярэднявечча, такія канструкцыі узводзіліся не толькі з дрэва і зямлі, а і з каменняў, цэглы. Пашырылася плошча ўмацаванняў – ахапляла не толькі дзядзінец (“верхні замак”), але “ніжні”.

Гарадское жытло уяўляла сабой будынкi зрубнай канструкцыi на высокім падклеццi (сувязь з рускімі традыцыямi). Яны узводзiлiся з дрэва i камяню. Замкі былі тыпу кастэль (ад лацінскага – “ўмацаванне”)

* Замак у Лiдзе. Пабудаваны пры злiццi рэк Лiдзiя i Каменка ў 1323 г. па загаду караля Гедыміна. План яго нагадвае трапецыю з памерамi бакоў ад 80 до 93,5 м. Таўшчыня сцен каля 2 м. Ля паўночна-усходняга вугла мелiся два ўваходы. Тут жа была узведзена вежа. Яшчэ адна вежа зна­ходзiлася на паудвёва-заходнім баку будынка. Муры выкла­дзены з каменю, а верхнiя часткi сцен - з цэглы. У кампазiцыi Лiдскага замка адчуваецца ўплыў раманскай архiтэктуры i готыкі. Цяпер цяжка уявiць ва ycix даталях пер­шапачатковы выгляд крэпасцi, бо яна была разбурана у 1659 i 1702 гг (у час руска-польскай вайны). А дагэтуль значныя пашкоджанні былі ў 1384 і 1392 гг. (крыжакі), 1406 (аблога смаленскага князя), 1433 (князь Свідрыгайла), 1506 (крымскія татары).

* Замак у Крэве (падпісанне Крэўскай уніі аб саюзе ВКЛ і Каралеўства Польскага) (Смаргонскі р-н) быў узведзены у 30-я гт. XIV ст. пры князю Альгерду. Трапецыйны у плане, ён мае таў­шчыню сцен 2,75 м i вышыню 4 м, якія былi складзены з валу­ноў, а вышэй абкладзены цэглай. У адрозненне ад сцен Лiдска­га замка тут вялікае значэнне надавалася вежам, якія былi вы­несены за перыметр сцяны, што ўзмацняла абарончыя магчымасцi збудавання.

* Замак у Наваградку. Комплекс абарончых будынкаў, які прайшоў складаны шлях развіцця ад простага вострага часта­колу (Х ст.) да шматвежавага мураванага замка (канец ХІІІ ст). Пасля перабудовы у 1503-1505 гг. гэты замак меў чатыры вежы па вуглах i адну галоўную з брамай. Таўшчыня сцен каля 2,6 м, глыбiня пад­мурку 4 м. У галоўнай вежы мелiся герсы (апускныя жалез­ныя дзверы). У XVI ст. замак меў ужо сем вежаў i лічыўся са­мым магутным абарончым збудаваннем на Беларусi.

* Гарадзенскі замак. Пасля пажару 1398 г. стаў мураванай крэ­пасцю з чатырма вежамi (да пажару ён быу драуляны) – замак Вітаўта. Тауш­чыня сцен дасягала 2,5 - 3 м. Вежа з брамай мела пад'ёмны мост. У плане крэпасць уяўляла сабой прамавугольнiк з дау­жынёй сцен 90,7 i 120 м. Ва усходняй частцы крэпасцi у 1580 г. пабудаваны палац Стафана Баторыя.

Полацк склауся з трох частак: Верхняга замка, Нiжняга i Запалоцця.

Яны былi самастойнымі, але Верхні i Нiжнi замкi звязваліся агульнай праязной вежай, а ад 3апалоцця да Верхняга замка вёу мост цераз раку Палоту. У Верхнім замку было дзевяць драўляных вежау, з якіх Духауская i Астрожская мелi браму. Тут знаходзiлiся два манастыры i пяць цэркваў. Кампа­зiцыйным цэнтрам з'яуляуся Сафійскі сабор -помнік XI ст.

Пазней апроч абарончага будауніцтва, развiвалася i палацава-зам­кавая архimэкmура:

* Замак у Міры. Пабудаваны князем Юрыем Іллінічам у 1506-1510 гг., меў пяць вежаў i быў адным з самых магутных на Беларусi. Чатырохкутны ў плане, ён меў па перыметры 75 м, вышыня сцен 13 м, таўшчыня 3 м, земляны вал дасягаў вышынi каля 10 м. 3амак добра ўмацаваны сiстэмай байнiц i пераходаў. У вежах былi байнiцы-машыкулi (цераз ix кiдалi камяні, лiлi вар або гарачую смалу на ворага) i стрэльбы-гакавiцы. Арнамен­тальныя паясы вежаў падхоплiваюцца такімі ж паясамi на сце­нах, што звязвае ўсе элементы ў адну кампазіцыю. Замкам валодалі Радзівілы і Мірскія.

* Палацава-замкавы ансамбль у Геранёнах

Пабудаваны Гош­тальдамi. Ix замак меў памер 27х27 м2. Вежы цылiндрычнай формы дыяметрам каля 8 м. Каля пауднёвай сцяны знаходзіў­ся невялiкi палац. 3емляны вал даужыней 700 м акружаў за­мак i абараняў яго ад прамога абстрэлу. 3 унутранага боку ад вала прымыкае мураваная сцяна з контрфорсамi.

2. Асноўныя тыпы культавых будынкау былi адна- i трохнефныя.

У большасцi выпадкау яны уяўлялi сабой тып зальнай базiлiкi, гэта значьщь, сярэднi неф i цэнтральная частка храма не мелi купала. Паступова перавага пачала адда­вацца аднаапсiдным будынкам. У канцы XV - пачатку XVI ст. на Беларусi узнiкае арыгі­нальны тып чатырохвежавага абарончага храма. Яго з' яуленне было выклікана тым, што беларуская зямля часта была на той час арэнай ваенных дзеянняў.

* Царква Архангела Мiхаiла ў Сынкавічах

Трохнефная з трыма паук­руглымi апсiдамi. Бакавыя фасады умацаваны чатырма кон­трфорсамi. Слупы маюць у сячэннi крыж. Увесь будынак выг­лядае магуным, з высокім двухсхiльным дахам з тарцовымi шчытамi. Вежы, якія выступаюць за плоскасць галоунага фасада, васьмiгранныя у плане, а пры алтары - круглыя. 3нешняя кампазiцыя i дэкаратыўная апрацоўка фасаду цал­кам адпавядаюць функцыянальнаму прызначэнню храма. У яго структуры вылучаюцца два аб'ёмы: храмавы у нiжнiм ярусе i абарончы у верхнім. Машыкулi-байнiцы ствараюць своеасаблiвы фрыз на трох фасадах, уключаючы вежы. На га­лоуным фасадзе у самым версе за сцяну выступае трохгранны эркер з байніцай.

* Дабравешчанская царква ў Суnраслi. Трохнефны храм з трыма апсiдамi у плане, нагадвае Сынковіцкую царкву. Тут да­мiнуючае значэнне мае сярэднi неф. План будынка выцягну­ты па падоўжанай восі.

Самае прыкметнае у гэтай царкве ­- вылучэнне у цэнтры сярэдняга нефа падкупальнага квадрата. Над ім узвышаўся высокі васьмiгранны верх, які быў перакрыты купалам. Такім чынам, кампазіцыя храма цэнтрычная пяцiве­жавая.

* Маламажэйская царква (в. Мураванка). Узведзена пад уплывам ране­сансу, уяуляе сабой значны крок у развiццi архiтэктурнай кам­пазiцыi. Па вуглах будынка - круглыя вежы з вiнтавымi лес­вiцамi. Царква чатырохслуповая аднаапсiдная, завяршаецца высокай двухсхiльнай страхой, прыкрытай з боку галоўнага фасада фiгурным шчытом. Зорчатыя рэбры - скляпеннi утва­раюць ромбы i трохвугольнiкi розных абрысау i велiчынi. Усе канструкцыйна-абарончыя элементы, якія у Сынкавіцкай царкве мелi сурова-манументальнае аблiчча, тут зведзены да дэкаратыуных элементау, што надало своеасаблiвую рытміку i мастацкую выразнасць фасаду будынка.

* Праабражэнская царква ў Заслаў’і. Бясслуповы, безапсiд­ны храм, у плане прамавугольнiк. 16 ст. Гэта кампактны прыземле­ны будынак са шчытавым дахам. 3 заходняга боку царквы пры­мыкае 35-метровая вежа, у аснове квадратная, а у наступных ярусах – 8-гранная. * Царква ў вёсцы Kaмai

План нагадвае квадрат. Iнтэр'ер мае зальны характар за кошт пау­круглай апсiды. 3нешнi выгляд будынка суровы: на iм зусiм адсутнiчаюць дэкаратыуныя элементы. Адзiнае упрыгожван­не - чатыры арачныя нiшы, якія размешчаны у верхняй част­цы галоўнага фасада.

* Троіцкі касцёл у вёс­цы Iшкалдзi

Яго невялiкi па памерах пра­мавугольны план завяршаецца пяцiсценнай апсідай. Для яго характерны гатычны стыль: зорчатыя i крыжовыя скляпенні з нервюрамi, контрфорсы, высокая шчытавая страха i г.д.

* Фарны касцёл у Нясвіжы. Архiтэктурны помнік ранняга ба­рока - пабудаваны пад кіраўніцтвам італьянскага архiтэктара Яна Марыi Вернардонi. Яго прататыпам быу рымскi храм lль Джэзу, узведзевы дойлiдамi Вiньелам i Портам. Гэта трохнефная купальная базiлiка з адной апсідай. Сярэднi неф перакрыты цы­лiндрычнымi скляпеннямі, а бакавыя - крыжовымi. На галоу­ным фасадзе у двух'яруснай кампазiцыi добра выяулены верты­кальныя i гарызантальныя чляненнi. Iнтэр'ер вылучаецца ура­чыстасцю i пышнасцю - выкарыстаны жывапіс i разьба па дрэве. Гэты храм з' яуляецца радавой пахавальняй князеў Радзівілаў.

Выяўленчае мастацтва Беларусi своеасаблівыя мае адметнасці: 1)iдэйна-вобразны пачатак, у якім галоуным з'яуляецца вы­яуленне маральнага аблiчча чалавека. выяуленчыя сродкi стано­вяцца у параунанні з папярэднiмi гадамi больш выразнымi, зразумелымi, простымi. 2)адчуваецца імкненне да экспрэсii, драматызму. 3)фармiруюцца свецкiя формы мастацт­ва - асаблiва інтансіуна развiваюцца фрэска, партрэт. 4)развіваецца іканапіс - да сярэдзiны XVI ст. - спалучэнне гатычных i рэнесансных элементаў; пазней - iканапiс набывае жанравасць, этнаграфiчнасць, што надае беларускаму жы­вапісу яркую асаблiвасць i стварыла умовы для фарміравання нацыянальнай школы.

3 лiтаратурных i архіўных крыніц вядома, што фрэскавымi роспiсамi былi ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Вiльнi, По­лацку, Гародне, Вiцебску. На жаль, яны не захавалiся да наша­га часу. Больш пашанцавала фрэскам у культавых будынках. Цэрквы у Малым Мажэйкаве, Сынковiчах, Супраслi, касцел у Iшкалдзi былi распiсаны беларускiмi майстрамі. Яны не толькі добра адлюстроўваюць узровень манументальнага жы­вапiсу Беларусi, але i маюць вялікую гiстарычную і мастацкую каштоунасць для вывучэння культурнай спадчыны беларус­кага народа. Да цiкавых роспісаў належаць фрэскi капліцы святой Троі­цы ў Люблiнскiм замку, катэдры ў Сандамiры, капэл Св. Tpoi­цы i Св. Крыжа у Вавельскiм замку. Вельмi цікавыя фрэскi Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра.

* «Замі­лаванне» - самы ранні абраз, які сахраніўся да нашых дзён у г. Маларыта Брэсцкай вобласцi. Яму уласцiвы лiрызм, мяккасць каларыту, пластычнасць сiлуэта, спакой у выяуленні настрою Мацi Боскай i Хрыста. Гэты абраз вельмi блiзкi па характары да позневiзантыйскiх выяу канца XIV ­пачатку XV ст.

* «Адзi­гimрыя Іерусалімская»

Партрэтны жанр у XV - XVI стст.: 1) фармi­руецца у нетрах царкоўнай iдэалогii і iдэй свецкага мастацт­ва. 2)да XVI ст. жывапiсны партрэт ствараўся пераважна по заказах гаспадароў каралеускіх i вялікакняжацкіх палацаў. 3)з дру­гой паловы таго ж стагоддзя становiцца больш дэмакратыч­ным. 4)у XVI з'яуляецца сармацкі партрэт - чалавека паказвалi у парадным адзеннi, у акружэннi прадметаў, што не столькi адлюстроувала ўнутраны свет, характар, колькi перадавала пабочныя дэталi, своеасаблiвасць позы.

Тэрмiн “сармацкі” паходзiць ад назвы старажытных ваяўні­чых плямен сарматаў, якія насялялі у IV - VI стст. да н.э. вя­лiкую тэрыторыю Усходняй Еўропы. Беларуская i польская шляхта лiчыла ix сватмі продкамi i такім чынам тлумачыла свае прывiлейнае становiшча у грамадстве. Віды сармацкага партрэту: парадны, рыцарскі, пахавальны.

* выява Юрыя Радзiвiла (булава - гетман ВКЛ,жазло – маршалак)

* выява Ежы Радзiвiла (віленскі і кракаўскі біскуп)

* выява Кацярыны Слуцкай (дачка кракаўскага ваяводы)

Такім чынам, можна адзначыць, што партрэтны жанр у бе­ларускiм мастацтве пачынае развiвацца ў XV ст. i дасягае вы­датных поспехаў у XVI - пачатку XVII ст. Разнастайнасць яго вiдаў, імкненне да выяўлення характару мадэлi, паказаў сацы­яльнага, маёмаснага становiшча героя у грамадстве сведчаць не толькi аб стане партрэта у гэты час, але i аб кірунку яго да­лейшага развіцця.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: