Тэст №22

А1. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. Азёры_вочы зямлі.

2. Стваральнікамі цудоўных дэкаратыўных тканін: дываноў, абрусаў, посцілак, сурвэтак_з’яўляюцца беларускія сялянкі.

3. А пад паветкаю прылады_вазок, калёсы і вулляў некалькі на пчолы.

4. І трэба жыць_каб не журыцца.

А2. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Ды помню пажары_ды варожыя хмары, што навіслі над вёскай маёй.

2. У продажы была толькі мінеральная_газаваная вада.

3. Тут і розныя ўзоры_і скульптурныя фокусы, і арнаменты ўсіх народаў.

4. Усё чулае і радаснае, задуменнае_сумнае трымала ў сабе тумановую сілу.

А3. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. І толькі вочы_насцярожаныя, чулыя, казалі, што робіцца ў яе душы.

2. Сам маўклівы і пануры_Сідар не любіў гаваркіх людзей.

3. Атрымаўшы адказ, Міканор пайшоў дахаты_засмучаны, пакрыўджаны.

4. 4. Старыя пакручастыя _дрэвы сумна сустракалі падарожных.

А4. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Увечары Хведар_малодшы ў сям’і Ганны_вырашыў усё расказаць.

2. Зміцер_па мянушцы Зыба_зноў загаласіў.

3. Гарадзенскі стараста_Тызенгаўз вырашыў адкрыць медыцынскую акадэмію.

4. Мясцовы дырэктар школы_ён карыстаўся агульнай павагай.

А5. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Ваенны не гаварыў, а_разышоўшыся_верашчаў на поўны голас.

2. Вучыўся Кузьма_зор з неба не хапаючы.

3. Яны доўга глядзелі адзін на аднаго_не міргаючы.

4. Стаміўшыся за дарогу_Марыля цяжка прысела ля ганка.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. За возерам_каля лесу_бліснулі агні.

2. Ля Старога маста_дзесьці пад абед_утварылася вялікая пробка.

3. За высокім плотам_на лужайцы_дзеці ганялі мячык.

4. На галоўнай арэне_на стадыёне_пачаўся футбольны матч.

А7. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Дзяўчаты_мабыць_дзесьці заблукалі ў лесе.

2. Ты_можа_і добры чалавек, але не надта табе я веру.

3. Вы, даражэнькія пра гэта і думаць_нават_не смейце.

4. А напісаць скаргу вы_канешне_можаце.

А8. Адзначыць сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. Сем плюс чатыры_адзінаццаць.

2. Пяць вёрст для хлопца_не дарога.

3. Гэтыя дзеці, між іншым,_сапраўдныя гарэзы.

4. Ранішняя прабежка_сапраўдны элексір для вашага здароўя.

А9. Вызначыць словазлучэнне(-і) з кіраваннем:

1. Пільна глядзець.

2. Цікавая стужка.

3. Мыць бялізну.

4. На трэцім паверсе.

А10. Вызначыць няпэўна-асабовы(-я) сказ(-ы):

1. Да вечара моцна пахаладала.

2. З’есці хоць бы кавалачак гэтага торта.

3. Брудны посуд адносілі ў прыбіральню.

4. Чытаючы кнігу, павольна паглыбляюся ў дзіўны свет казкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: