Вучэбныя задачы

Вызначыць палітычнае і ваенна-стратэгічнае значэнне перамогі савецкіх войск у Сталінградскай і Курскай бітвах.

Ахарактарызаваць ролю антыгнтлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне.

Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор і і на Ціхім акеане. Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. У перыяд Маскоўскай бітвы адбыліся падзеі, якія аказалі вялізнае ўздзеянне на ход Другой сусветнай вайны. 7 снежня Японія нанесла сакрушальны ўдар па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбар на гавайскіх астравах. На наступны дзень ЗША і Англія аб'явілі вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША. 3 уступленнем у вайну ЗША і Японіі змяніліся суадносіны сіл, павялічыліся масштабы ўзброенай барацьбы.

1 студзеня 1942 г. 26 дзяржаў падпісалі ў Вышынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць фашысцкага агрэсіўнага блока, да якой у далейшым далучыліся іншыя дзяржавы. Дзяржавы "восі" і іх саюзнікі атрымалі супраць сябе кааліцыю дзяржаў, якія абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да перамогі.

Між тым, стратэгічная ініцыятыва заставалася на баку дзяржаў "восі". На Ціхім акеане Японія ў пачатку 1942г. акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры.

Але пасля таго, як амерыканскі флот і авіяцыя былі значна ўзмоцнены, становішча пачало мяняцца на карысць ЗША і Англіі. У марскіх бітвах 7-8

мая 1942 г. у Каралавым моры і каля вострава Мідуэй у чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту і захапілі ініцыятыву ў свае рукі.

У студзені-лютым 1942г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане актывізаваліся дзеянні германскіх падводных лодак, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспарты, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкоджваючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі лендлізаўскія грузы ў СССР.

Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія і французскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкага афрыканскага корпуса (фельдмаршал Э. Ромель) пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта.

У час бітвы пад Эль-Аламейнам італьянцы і немцы страцілі 55 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі, 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат.

8 лістапада 1942г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўноч-най Афрыцы. 13 мая 1943г. італа-гермаснкія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. 3 верасня яна заключыла перамір'е з саюзнікамі. Выхад Італіі з вайны быў прадрашоны перамогамі Чырвонай Арміі ў Курскай бітве, якая паклала пачатак распаду фашысцкага блока. 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб'явіла вайну Германіі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: