Глава 2 педагагічныя погляды Сімяона Полацкага

РЭФЕРАТ

 

СІМЯОН ПОЛАЦКІ І ЯГО

КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

 

Студэнта I курса аўтамеханічнага факультэта спецыяльнасць: 1-37 01 07 Аўтасэрвіс (дзённая форма навучання) Іванова Івана Іванавіча

 

 

Навуковы кіраўнік – ст. выкладчык А.В. Шарапава

 

Магілёў, 2017

 


ЗМЕСТ

Глава 1 ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА.. 4

Глава 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ ПОГЛЯДЫ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА.. 6

Глава 3 НАВУЧАЛЬНЫЯ І ДЗІЦЯЧЫЯ КНІГІ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА.. 7

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ... 17


 

СІМЯОН ПОЛАЦКІ (1629 − 1680)

 


Глава 1 ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ

СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

 

З імем Сімяона Полацкага (1629 – 1680) звязаны першыя старонкі беларускай (ды і рускай) паэзіі, нараджэнню якой спрыяла актыўная педагагічная дзейнасць нашага земляка.

Нарадзіўся паэт ў 1629 г. у Полацку, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1653 г. скончыў Кіева-Магілянскай калегію (акадэмію), пасля чаго вучыўся за мяжой. Падчас вучобы ў Кіеве і Вільні ён пісаў на старабеларускай, старапольскай і лацінскай мовах. Большасць яго польскіх і лацінскіх вершаў можна аднесці да т.зв. “школьнай паэзіі”, якая ўяўляла сабой выклад тагачаснай універсітэцкай навукі сілабічным вершам.

Атрымаўшы ў Кіева-Магілянскай калегіі званне “дыдаскала” (настаўніка), Сімяон Полацкі працаваў настаўнікам брацкай пачатковай школы пры Богаяўленскім манастыры ў Полацку. Там малады настаўнік імкнуўся прымяніць тыя метады навучання, якія засвоіў сам. Напрыклад, на выпадкі грамадскіх і царкоўных урачыстасцяў ён даваў вучням заданне складаць вершы. На ўрачыстыя выпадкі Полацкі складае дэкламацыі – панегірычныя вершы, якія прызначаны для публічнага выканання адным або некалькімі вучнямі. Напрыклад, прывітальныя вершы з нагоды прыезду цара Аляксея Міхайлавіча разлічаны на чытанне дванаццаццю “отракамі”. У сучаснай школе дагэтуль існуе своеасаблівая форма дэкламацыі – літаратурны мантаж, які развівае і маўленчыя навыкі, і памяць, і акцёрскія здольнасці вучня.

У 1664 г. цар Аляксей Міхайлавіч запрасіў яго ў Маскву, дзе Сімяон Полацкі стаў карыстацца пашанай і павагай за сваю шырокую адукаванасць, бяспрыкладную працавітасць, паэтычны талент і педагагічныя здольнасці. Неўзабаве ён быў прызначаны настаўнікам спадчынніка − царэвіча Аляксея, а пасля яго смерці ў 1670 г. выхавальнікам новага спадчынніка − Фёдара. Пад яго кіраўніцтвам выхоўваліся таксама царэўна Соф’я і будучы цар Пётр I. Асабліва вялікую пашану і павагу Сімяон Полацкі набыў пры цары Фёдары Аляксеевічу, які ўступіў на цараванне ў 1676 г.

Росквіту паэтычныя і педагагічныя здольнасці Полацкага дасягнулі ў маскоўскае шаснаццацігоддзе. Там у адной сваёй асобе, па сведчанні сучаснікаў, ён быў і “міністрам культуры”, і “міністрам адукацыі”, які сам “загадваў і сам жа выконваў загады”. Падчас палемікі са стараверамі (трактат “Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты”) ім была прапанавана унікальная асветніцкая праграма, якая прадугледжвала адкрыццё на Русі школ.

Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667, калі “старац Сімяон” быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам дванаццаці царскіх дзяцей. На дварцовых абедах яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча. Прыхільныя адносіны Аляксея Міхайлавіча да вучонага беларуса, апякунства з боку ўплывовага саветніка па царкоўных справах Паісія Лігарыда і іншых царкоўных іерархаў садзейнічалі таму, што Сімяон атрымаў магчымасць прыходзіць да цара з вершаванымі віншаваннямі. Так, да дня нараджэння царэвіча Сімяона ён паднёс цару “Благоприветствование”, напісанае ў выглядзе крыжа і васьміканцовай зоркі.

У Маскве яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю мару – заснаваць пры царскім двары т.зв. “Верхнюю друкарню”, незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых надрукаваных у ёй кніг падручнік для дзяцей “Букварь языка словенска”.

У той час грамаце вучыліся звычайна па біблейскім зборніку гімнаў і песняў, вядомым пад назвай “Псалтыр”. Полацкі ўзнавіў яго вершаваную форму, страчаную падчас перакладу, на царкоўнаславянскай мове і выдаў пад назвай “Псалтыр рыфматворная” (з дадаткам вершаванага “Месяцаслова”). Наогул, выкладчык шырока выкарыстоўваў вершаваную форму, лічачы яе найбольш зручнай для засваення розных ведаў.

За 16 гадоў жыцця ў Маскве Сімяон Полацкі напісаў, выдаў або падрыхтаваў да друку 14 кніг, палову з якіх складаюць кнігі навучальныя або дзіцячыя. Самымі буйнымі яго стварэннямі з’яўляюцца паэтычныя кнігі “Рыфмалагіён”, які складаецца з 1308 старонак вялікага фармату, і “Вертаград шматколерны” − 1316 старонак. Яны былі завершаны паэтам за два гады да смерці.

За год да смерці Сімяон Полацкі, здолеўшы пераканаць двор папярэднікаў Пятра І у неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага школьна-ўніверсітэцкага метаду, распрацаваў праект вышэйшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай калегіі. Дзякуючы гэтай рабоце была адчынена першая на Русі Славяна-грэка-лацінская акадэмія.

Памёр Сімяон Полацкі 25 жніўня 1680 г.


Глава 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ ПОГЛЯДЫ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

Сімяон Полацкі надаваў вырашальнае значэнне выхаванню і начыста адмаўляў наяўнасць у чалавеку прыроджаных заганаў. Душу дзіцяці ён лічыў падобнай да “скрыжалі ненапісанай”, на якой настаўнік “што жадае, напісаці можа”. У гэтых адносінах ён быў папярэднікам Джона Лока. Найбольш дзейсным сродкам выхавання ён лічыў станоўчы прыклад, які могуць даць бацькі і выхавальнікі.

Плод от древа си поблизу падает,

Чадо от отца своего получает.

Галоўнае месца ў педагагічных поглядах Сімяона Полацкага займае працоўнае выхаванне. Ён лічыў, што працаваць павінны ўсе, без адрознення па ўзросце, грамадскім і саслоўным становішчы, у тым ліку і цары. “Любатруддзе”, “працавітасць”, “праца”, “працалюбства”, “любатруднік” і іншыя падобныя словы − найбольш частыя ў яго творчасці. Ён лічыў, што працаваць трэба вучыць чалавека з дзяцінства, толькі тады праца стане для яго звыклай справай.

Не возленися трудов положити,

Имат бо тебе польза многа быти.

Аще ся видит досадно труждати,

Но сладко плоды трудов собирати.

Усхваляючы любатруднікаў, паэт востра выкрываў дармаедаў, якіх, паводле яго слоў, варта выганяць з грамадства. Пад цяжкасцю разумеў ён не толькі працу фізічную, але і разумовую дзейнасць, чытанне, вучэнне, кіраванне дзяржавай.

Паэзія Сімяона Полацкага поўная гімнамі кнізе, грамаце, чытанню. Кніга, паводле яго слоў, прыносіць велізарную карысць: развівае розум, пашырае адукацыю. Яна здольная “душу моцна насаладзіць”, робіць чалавека мудрым. Але сапраўднымі мудрацамі ён лічыў тых, хто, валодаючы ведамі, шчодра дзеліцца імі з іншымі і з вялікай карысцю прымяняе іх у паўсядзённым жыцці.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: