Полацкае княства ў IX—XI стст

Полацк у IX60-х гадах X ст. Гісторыю Полацкага княства трэба адлічваць ад пачатку існавання горада Полацка. Гістарычнае ядро горада сфарміравалася да IX ст. на аснове гарадзішча,дкое знаходзілася на беразе р. Палаты, ка­ля ўпадзення яе ў Заходнюю Дзвіну2. Да гарадзішча далучаліся перадграддзе на правым беразе Палаты i даволі вялікае селішча на левым беразе гэтай ракі3.

Ужо ў IX ст. Полацк актыўна ўключаецда ў па.іітычнае жыццё ўсходне-славянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху "з варагаў у грэкГ. Шлях гэты злучаў Чорнае i Балтыйскае моры праз сістэму волакаў паміж рэкамі Днепр, Заходняя Дзвіна i Вялікая. Росквіт шляху прыпадае на IX—X стст., што садзейнічае эканамічнаму росквіхў Шлацка, атаксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець кантроль над усім шляхам "з варагаў у ірэкі".

Першыя летапісныя звесткі аб Полацку прыпадаюць на 862 г. Пад гэтай датай у "Аповесці аб мінулых часах" запісана, што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць "мужам сваім" гарады, у тым ліку i Полацк. Мы не ведаем імя першага князя, прынятага палачанамі, але верагодна, што па этнічным паходжанні, як "муж" Рурыка, ён быў

______________

1Штыхаў Г.В. Крывічы. С. 7.

2Штыхов Г.В. Древний Полоцк IX—XIII вв. С. 26. Тарасаў С.В. Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя i тапаграфія. Мн., 1998. С. 36. 4Повесть временных лет. М.; Л., 1950. Ч. 1. С. 18.

скандынавам. Такім чынам, Полацк трапляе пад уплыў палітыкі, якую праводзіў Рурык з мэтай поўнага падларадкавання паўночнай часткі шляху "з варагаў у грэкі". Таму ў гарадах, у тым ліку ў Полацку, з'явіліся падначаленыя яму князі. В. Ляўко лічыць, што пасля гэтага Полацкае княства ўваходзіць у федэрацыю паўночных дзяржаў Усходняй Еўропы, чым аддаляецца ад тэрыторыі крывічоў віцебскага Падзвіння1.

Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд i Дзір у 865 г. (па некаторых звестках — у 867 г.) здзяйсняюць ваенны паход на крывічоў, a дакладней — пад Полацк. Вынікі гэтага паходу для нас засталіся невядомымі, бо летапісныя крыніцы абмежаваліся толькі паведамленнем, што кіеўскія князі ваявалі палачан i шмат шкоды ім нарабілі2.

3 882 г. Полацк i землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных палітьгчных i эканамічных сувязях" з Кіёўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі паведамленняў летапісу. У першым з ix апавядаецца пра ўдзел крывічоў у сумесным паходзе 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. Паводле другога паведамлення, Алег устанавіў даніну крывічам. Нккаторыя з даследчыкаў лічаць, што пад паняццем "уставі дані" трэба разумець не накладанне даніны на заваяваныя плямёны, а рэгламентацыю даніны ўжо падначаленага ўладзе Алега племені, у якасці якога i выступалі крывічы3. Безумоўна, што пры пераходзе Алега, нашчадка ўлады Рурыка, з Ноўгарада ў Кіеў Полацкае княства, якое знаходзілася ў сферы інтарэсаў Ноўгарада, трапляла ў такія ж адносіны да Кіеўскага княства.

Звесткі аб паходзе князя Алегаў 907 г. на Царград, у якім удзельнічалі палачане, дазваляюць атрымаць больш дакладнае ўяўленне аб тых адносінах, што склаліся паміж Кіеўскім i Полацкім княствамі ў гэты час. ІІасля заключэння міру паміж Кіеўскай дзяржавай (Русь) i Візантыяй кожны з удзельнікаў паходу атрымаў па 12 грыўняў, a асобныя гарады, у тым ліку i Полацк — дадатковыя ўзнагароджанні або "уклады". Б. Грэкаў, разглядаючы дадзенае питан­ие, указаў на магчымасць уключэння Полацка ў шэраг удзельнікаў паходу ў пазнейшай рэдакцыі летапісу, каб адзначыць падначаленне Полацкага княс­тва ўладзе Кіева яшчэ пры праўленні князя Алега1. Большасць даследчыкаў прыйшла да думкі, што само згадванне ў дадзеным выпадку крывічоў пацвярджае ўдзел Полацка ў паходзе на Царград. Разам з тым трэба прызнаць магчы­масць пазнейшага рэдагавання летапісу на карысць Кіева ў частцы тэксту, дзе даецца тлумачэнне, чаму некалькі гарадоў, у тым ліку і Полацк, атрымалі "уклады". У летапісе гэта тлумачыцца тым, што "по темь бо городомъ седяху князья под Олегом суще..." Такім чынам, можна меркаваць, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з апошняй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі стасункамі, якія прадугледжвалі ўдзел ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Пасля 907 г. i да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полац­ка Кіеву Да 80-х гадоў Х ст. Полацк не згадваецца ў пераліку падзей, што разгортваліся вакол Кіева. Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у пахо­дзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 r. i згадка аб крывічах, да якіх кіеўскія князі хадзілі ў "палюддзе", змешчаны ў трактаце "Пра кіраванне дзяр­жавай" візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага. Але ўжо ў X ст. крывічы не ўяўлялі сабой агульнага саюза плямён, так як падзя-

_____________

1Левко О. Начальный этап формирования Полоцкого государства // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996. С. 39.

2Ипатьевская летопись// ПСРЛ. Т. 2. С. 9.

3Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. С. 64.

4Греков Б.Д. Киевская Русь. М., 1953. С. 295.

5Ипатьевская летопись // ПСРЛ. Т. 2. С. 22.

ляліся на полацкіх, пскоўскіх i смаленскіх. У дачыненні да апошніх i магла быць ужыта агульная назва "крывічы". У трактаце Канстанціна Парфірароднага згаданы таксама некалькі гарадоў, што выплачвалі даніну Кіеву. Сярод ix пазначаны Смаленск, але адсутнічае Полацк. Гэта дало падставу Б. Рыбакову лрыйсці да высновы, што Смаленск з'яўляўся самым аддаленым i паваротным пунктам палюддзя кіеўскіх князёў, якое ажыццяўлялася "па колу" (было кругавым аб'ездам зямель)1.

Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева неабходна адносіць да перыяду 907—947гг. У947 г," кіеўская княгіня Вольга пачынае ў землях, залежных ад Кіева, ставіць пагосты i становішчы, рэгламентуючы памер даніны, гэта дзейнасць закранула Драўлянскую зямлю, Пскоўшчыну, Наўгародчыну, Падняпроўе i Падзясенне, але не датычылася Полацкага княства. Паўднёвая накіраванасць палітыкі кіеўскага князя Святаслава, сына княгіні Вольгі, у 60—70-я гады X ст. не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім i Кіеўскім княствамі. I як слушна падкрэсліў яшчэ ў XIX ст. М. Барсаў, імкненне замацавацца на заходнядзвінскім адгалінаванні вялікага воднага шляху "з варагаў у грэкі" i неабходнасць падтрымліваць каланізацыйны рух крывічоў адштурхоўвалі полацкіх князёў ад інтарэсаў Кіева i з'яўляліся прычынай адасобленасці Полацкага княства2. У падзеях 980 г. Полацкае княства выступае як незадежная дзяржава.

Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х — 1003 гт. Прыкладна ў 70-я гады X ст. у Полацку стаў княжьщь Рагвалод, які, як сказана у летапісе, "Прыйшоў з-за мора". Да гэтага часу навукоўцы спрачаюцца аб яго этнічнай прыналежнасці, якая выводзіцца з тлумачэння імені князя. Адны сцвярджаюць, што гэта славянскі князь i імя яго чытаецца як "уладар рога", у значэнні "ўладар мыса"3, іншыя ж прытрымліваюцца пункту погляду аб скандынаўскім паходжанні імя,

__________________

1Рыбаков Б. А. Мир истории. Начальные века русской истории. М., 1987. С. 78.

2Барсов Н.П. Очерки русской исторической географии начальной летописи. Варшава, 1873. С. 158.

3Ермаловіч М. Старажытиая Беларусь: поладкі і новагародскі перыяды. С. 70; Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1925. С. 25.

што больш верагодна1. Без выяўлення археолагамі пахавання князя Рагвало­да вырашэнне гэтай праблемы немагчыма.

Бясспрэчным застаецца той факт, што Рагвалод адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк. Як сведчыць летапіснае паданне, князь Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе сулраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды. Апошняя, нібыта ведаючы аб нараджэнні Уладзіміра ў выніку пазашлюбных адносін паміж ключніцай Малушай i князем Святаславам, адказала словамі: "Не хочю розути робичича, но Ярополка хочю". Праз смугу стагоддзяў да нас дайшоў асноўны сэнс падзеі 980 г. На гэтым этапе сваёй палітычнай гісторыі Полацкае княства ў спрэчцы двух князёў за ўладу ўзяло бок Яраполка. Яно імкнулася да саюза з кіеўскім княствам, але падзеі разгарнуліся не на карысць Полацка.

Летапіс паведамляе пад 980 г., што наўгародскі князь Уладзімір сабраў вялікае войска, у якое былі запрошаны скандынавы, i выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Князь Рагвалод i яго абодва сыны былі забітыя, a Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі і, калі ён стаў кіеўскім князем, адвезена у сяльцо ПрадславінакаляКіева.

Асноўным вынікам падзей 980 г. длд Полацкага княства стала страта незалежнасці i ўваход яго на пэўны час у склад Кіеўскай дзяржавй. Як факт страты незалежнасці, так i факт вяртання Полацкаму княству дынастыі ў летапісе пададзены праз паданне. Згодна з ім, Рагнеда, каб адпомсціць Уладзіміру за крыўду, нанесеную ей у 980 г., аднойчы, калi князь спаў, зрабіла няўдалы замах на ягожыццё. Князь цудам пазбег смерці і адразу вырашыў забіць жонку, але за Рагнеду заступіўся ix сын Ізяслаў і княгіня засталася жыць. Пасля рады з баярамі Уладзімір саслаў Рагнеду з сынам у крэпасць, якаяпазней стала вядомай як горад Ізяслаўль (Заслауё).

Можна меркаваць, што ў паданні пра Рагнеду адбылося сумяшчэнне рэальных фактаў i пазнейшых здагадак. Так, яшчэ М.Доўнар-Запольскім бы­ло слушна заўважана, што яно магло нарадзщца з дружыннага эпасу ў Кіеве ў XII ст. як тлумачэннетаго, чаму Полацк змагаецца супраць Кіева2. Да гэтага часу памяць пра Рагнеду i Рагвалода застаецца ўвасобленай у некалькіх

________________

1Тарасаў С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991. С. 10.

2Довнар-Заполъский М. Очерк истори Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия. Киев, 1891. С. 71.

мікратапонімах на тэрыторыі Беларусь Асаблівую цікавасць уяўляе гapa Рагвалода i Рагнеды ў Расонскім раёне, дзе, згодна з мясцовым паданнем, яны быццам пахаваны1.

Аднак не ўсё ў паведамленні пра Рагнеду міфалагізавана. Адпавядаючым рэчаіснасці трэба прызнаць існаванне сяльца Прадславіна, щто змяшчалася на левым беразе ракі Лыбедзь, за два кіламетры ад гістарычнага цэнтра горада Кіева. Сама ж назва гэтага сяльца, як лічыць П.Талочка, паходзіць ад імя адной з дачок, народжанай Рагнедай ад шлюбу з Уладзімірам2.

Дакладным фактам ca звестак пра Рагнеду таксама з'яўляецца існаванне горада Ізяслаўля, часткай якога было ўмацаванне гарадзішча Замэчак, дзе маглі ў канцы X ст. знаходзіцца Рагнеда i Ізяслаў3. Сапраўдным неабходна прызнаць i факт вяртання Рагнеды i Ізяслава ў Полацкуто зямлю, а таксама запрашэнне Ізяслава на княжанне ў Полацку.

Адносна характару гэтай падзеі нельга пагадзіцца з думкай Б. Рыбакова, які тлумачыў княжанне Ізяслава ў Полацку як праяву распаўсюджвання Уладзімірам новай адміністрацыйнай сістэмы, у межах якой кожны з сыноў кіеўскага князя атрымаў па гораду4. Больш правільна тлумачыць з'яўленне Ізяслава ў Полацк як аднаўленне дынастыі Рагвалодавічаў.

Пры гэтым пісьмовыя крыніцы нам нічо.га не паведамляюць аб дзейнасці Ізяслава на пасадзе полацкага князя, Станоўчая характарыстыка Ізяслава, змешчаная ў пісьмовых крыніцах, складзеных пад уплывам царквы, можа сведчыць ао тым, што ў час яго кіравайня адбываўся працэс распаўсюджвання хрысціянства на тэрыторыі Полацкай зямлі. У 1001 г. Ізяслаў памёр. Ен пакінуў пасля сябе двух сыноў — Усяслава i Брачыслава. Першы з ix пражыў да 1003 г. Пасля гэтага Брачыслаў робіцца адзіным нашчадкам княжацкай улады ў Полацку.

Полацкае княства ў час княжання Брачыслава Ізяславіча (1003— 1044). Полацкім князем у 1003 г. становіцца Брачыслаў, сын Ізяслава, праўнук Рагвалода. Мае сэнс меркаваць, шго да 1015 г. — года смерці кіеўскага князя Уладзіміра — асноўная дзейнасць Брачыслава была скіравана на вырашэнне ўнутрыпалітычных пытанняў, якія не закраналi інтарэсаў суседніх княстваў. Адсутнасць звестак аб знешнепалітычнай актыўнасці По­лацкага княства ў гэты час можа тлумачыцца дзвюма акалічнасцямі. Па-першае, Брачыслаў як сын Ізяслава (год нараджэння якога трэба адлічваць ад 980 г.) у пачатку XI ст. быў яшчэ падлеткам i не меў вопыту ў дзяржаўных справах. Па-другое, пакуль у Кіеве княжыў Уладзімір, Полацкае княства не магл'о праяўляць сваю ваенную актыўнасць, бо адразу б сустрэла арганізаваны адпор з боку княстваў, дзе правілі яго сыны.

Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць у Кіеўскай дзяржаве была пару-шана i паміж сынамі былога кіеўскага князя разгариулася барацьба за ўладу ў Кіеве. З 1015 г. сын ы Уладзім іра аспрэчвалi прастол бацькі да тага часу, па­куль ініцыятар міжусобіцы, былы тураўскі князь Святаполк, у 1019 г. не ўцёк у Польшчу. Менавіта гэта сітуацыя стварыла спрыяльныя ўмовы для Брачыслава ў вырашэнні пытання аб поўньгм кантролі Полацка над заходнядзвінскім адгалінаванні шляху "з варагаў у грэкі".

3 дадзенай гэтай у 1021 г. Брачыслаў ажыццявіў імклівы паход на Ноўгарад. Горад быў захоплесны i разрабаваны. Калі Брачыслаў вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк, яго сустрэлі войскі кіеўскага князя Яраслава. i ў бітве

___________

1Дучыц Л.У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях i паданнях беларусаў. Мн., 1993. С 28.

2Толочко П.П. Древний Киев. Киев, 1976. С 90.

33аяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. Мл., 1995. С. 17.

4Рыбаков Б А. Мир истории. М., 1987. С. 132.

на р. Судаміры, як паведамляюць крыніцы:"... и победи Ярослав Брячислава и новгородце (в) вороти Новугороду, э Брячислав бежа (к) Полотьску"1. Пасля псрагавораў паміж Брачыславам i Яраславам апошні заключае з Полацкім княствам мір і аддае ва ўладанне полацкага князя два населеныя пун­кты, якія кантралявалі волакі паміж Заходняй Дзвіной i Дняпром, на шляху "з варагаў у грэкі" — Віцебск i Усвяты. Маючы не вельмі трывалае становішча ў Кіеве ў якасці вялікага князя, Яраслаў вымушаны быў заключыць мір з Полацкам, каб пазбегнуць вайны з апошнім i ўмацаваць сваё становішча,

Перадачай Віцебска i Усвят Полацкаму княству Яраслаў зняў пытаі-ше аб далейшай барацьбе Полаідка за ўмацаванне сваіх пазіцый на гандлёвым шляху, a таксама заручыўся падтрымкай усіх сваіх ваенных дзеянняў з боку Брачыслава. Лтрымаўшы кантроль над волакамі, Полацкае княства экана-мічна замацоувае сваю незалежнасць.

Вышзй разгледжаныя падзеі знай'шлі адліоетраванне ў скандынаўскай са­зе (гістарычнай аіювесці) аб Зймундзе. 3 ітгай сагі вьшікае, што Брачыслаў пасля заключэння міру паміж ім ГЯраславам тры гады правіў у Кіеве2. Адны з даследчыкаўадносяць магчымасцызтай падзеі да 1019—1021 гг.3, іншыядату-юцьяе 1024--1026 гг.4 Л. Аляксееў зусім адмаўляе магчымасць удзелу Брачыс­лава ў кіраванні Кіеўскім княствам i лічыць, што "двор Брачиславль" (так ён названы ў летапісе) мог быць пабудаваны не кіеўскім, a полацкім князем Бра­чыславам для сваіх купцоў5. На самай справе пытанне аб княжанні ў Кіеве Брачыслава застаецца не вырашаным. Усе вядомыя крыніцы дакладна паведамляюць толькі ад мірнай дамове паміж Брачыславам i Яраславам у 1021г.

Звесткі ж сагі маюць пэўную тэндэнцыйнасць, што вынікае пры больш уважлівым аналізе тэксту гэтай крыніцы.

Ca звестак "Эймундавай сагі мы даведваемся, што князь Эймунд з дружынай воінаў-скандынаваў перайшоў на службу да Брачыслава (у сазе названы Вартылавым). Падчас найбольшай канфрантацыі паміж Брачыславам i наўгародскім князем Яраславам (паводле сагі, Ярыцлейў) Эймунд нібыта спрыяў заключэнню мірнай дамовы паміж князямі, згодна з якой Яраслаў (пазней празваны Мудрым) заставаўся князем у Ноўгарадзе, Эймунд атрымаў ва ўладанне Полацк, a Брачыслаў — Кіеў6. Па меркаванні даследчыкаў, звесткі, пададзеныя ў сазе, пераклікаюцца са звесткамі, выкладзенымі ў "Аповесці аб мінулых часах", з той толькі розніцай, што ў сазе перабольшваецца роля скандынаваў у палітычнай гісторыі Полацкага княства.

Безумоўна, нельга адмаўляць прысутнасць скандынаваў у пачатку XI ст. на тэрыторыі Полацкай зямлі, што добра прасочваецца па пісьмовых i археалагічных даных. У скандынаўскіх геаграфічных творах сярод невялікай колькасці ўсходнеславянскіх гідронімаўі тапонімаў неаднаразовазгадваецца р. Заходняя Дзвіна (у скандынаваў — Duna) i Полацк (у ix жа — Palteskja)7.

У скандынаўскіх сагах налічваецца некэлькі сюжэтаў, якія датычацца полацкай гісторыі8, Рэчы скандынаўскага паходжання выяўлены пры археалагічных даследаваннях Полацка i Віцебска, паселішчаў Пруднікі i

______________

1Ипатьевская летопись // ПСРЛ. Т. 2. С. 133.

2 Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—X V стст.), Mн., J998. С 23.

3Ермоловіч М. Сгаражытная Беларусь: полацкі i новагародскі перыяды. С. 94.

43аяц ЮА. Полоцкие события "Саги об Эймунде" // Полоцкий летописец. Ук 1. 1993. С. 10.

5Алексеев Л.В. Полоцкая земля. С. 245.

6Дакументы и матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XV стст.). С. 23—24.

7Рыдзевская ЕЛ. Древняя Русь и Скандинавия 9— 14 вв. М., 1978. С. 103; Мельникова ЕЛ. Древнескандинавские географические сочинения. М., 1986. С. 35,36, 38.

8Дзярювіч С Д. Аб знаходжанні ларманаўу Полацку ў XI—XII стст.// Гісторыя і археалогія Полацка i Полацкай зямлі. Полацк, 1998. С. 92.

Маскавічы1. Разам з тым адсутнічаюць непасрэдныя сведчанні таго, што ў падзеях 1015-1026 гг. скандынавы адыгрывалі рашаючую ролю. У XI ст. варагаў можна было сустрэць сярод гандляроў, воінаў або воінаў-наймітаў. Аднак ні у адным з усходнеславянскіх княстваў ім не пашчасціла ў XI ст. зрабіцца князямі, што імкнуліся даказаць у "Эймундавай сазе" у дачыненні да Полацкага княства.

Перыяд праўлення князя Брачыслава Ізяславіча з 1021 па 1044 г. застаецца адным з самых недаследаваных у беларускай гісторыі. Адсутнасць якіх-небудзь крыніц пакідае магчымасць толькі для гістарычных рэканструкцый i гіпотэз. Адным з падобных дапушчэнняў лічыцца тое, што менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, змешчаны на мяжы балцкай i славянскай супольнасцей. Аднак археалагічныя даныя толькі ўказваюць на XI ст. як на час заснавання горада i не даюць канкрэтызацыі дакладнага часу пабудовы Браслава ў межах стагоддзя2, але паходжанне назвы горада ад імя заснавальніка — князя Брачыслава выглядае пераканаўчым.

Падобнае меркаванне мае сэнс, калі ўлічыць, што адсутнічаюць якія-небудзь звесткі аб удзеле Брачыслава ў гэты час у кіеўскіх справах. Задаволіўшы свае памкненні на ўсходзе княства, Брачыслаў развівае заходні напрамак дзейнасці — падтрыманне крывіцкай каланізацыі і распаўсюджванне сваёй улады на балцкія плямёны. Аб маштабах гэтай дзейнасці Брачыслава таксама казаць цяжка, але, відаць, заснаваннем Браслава як крэпасці на балта-славянскім памежжы быў пакладзены пачатак умацавання Полацкім княствам сваёй заходняй мяжы. Аб неабходнасці гэтых мерапрыемстваў могуць сведчыць сляды пажарышча першай паловы XI ст. на гарадзішчы Брас­лава3 i перапыненне жыццядзейнасці на умацаваным паселішчы Гарадзец на р. Мнюта, датаванае тым жа часам4, што можа ўказваць на ваенныя сутыкненні з заходнімі балтыйскімі суседзямі. Далейшыя мерапрыемствы ў гэтым кірунку трэба звязваць са свядомым планаваннем Полацкам абарончай лініі на мяжы з балтамі, вынікам чаго было заснаванне ўмацаваных населеных пунктаў Маскавічы, Рацюнкі, Дрысвяты5.

Адным са спрэчных пытанняў, што ўзнікаюць пры аналізе часу кіраван-ня Брачыслава, з'яўляецца пытанне абдалучэнні Менскай воласці да. По­лацкага княства. Па гэтым пытанні выказваліся даволі спрэчныя меркаванні. Адны з навукоўцаў без залішняй канкрэтызацыі імкнуліся сцвердзіць думку, што Полацк распаўсюдзіў даніну на паўночных дрыгавічоў (асноўнае насельніцтва Менскай воласці) ўжоу канцы X ст.6, іншыя ж, наадварот, лічылі, што ў адносінах даніны гэтыя землі з'яўляліся спрэчнымі паміж Тураўскім i Полацкім княствамі, i да часу кіравання Усяслава Чарадзея тураўскія князі тут нават не збіралі даніны, таму канчаткова далучыў да По­лацкага княства землі, што знаходзіліся на поўнач ад Менска, толькі Усяслаў i ў перыяд, што папярэднічаў 1063 г.7 Найболын абгрунтавана гэта пы­танне выклаў Ю. Заяц, які даказаў, штоваенная прысутнасць крывічоў у вярхоўях р. Свіслач назіраецца ўжо ў першай палове — сярэдзіне Хст.Пасля


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: