Справаздача з экспедыцыі

Тэма, месца выправы, дата, кап’ё, план маршрута, розныя панарамныя накіды, вопіс усіх цікавых адкрыццяў і сустрэч. Справаздача павінна быць кароткай, але поўнай. Толькі самае цікавае.

 

Трэба пазбягаць выкарыстання паштовак з відамі і рэкламных лістоў. Наколькі больш варты ўласнаручна зроблены здымак ці лепшы самастойна зроблены малюнак. Магчыма, што падчас экспедыцыі некаторыя з тваіх хлопцаў упершыню самі будуць маляваць, рабіць накід ці здымак. Можа, дзякуючы табе, адкрыюць у сабе якісьці талент, які ім спатрэбіцца ў будучыні (а можа, нават стане важным у іх жыцці). Лепш не пісаць і не маляваць на падрыхтаванай загадзя паперы, калі раней не рабілі гэтага ў чарнавіку.

 

На шляху

Не трэба саромецца спяваць, тым больш, што са спевам лепш працуецца, а падчас маршу можна хутка вывучыць новыя песні… Нават усе слупкі!

З пункту гледжання бяспекі старайцеся пазбяаць галоўных дарог, трэба заўсёды выбіраць пабочныя дарогі ці сцежкі. Памятайце, што людзі, якія вас убачаць, падумаюць, што ўсе скаўты выглядаюць таксама, як і вы. Таму будзьце мілымі, вясёлымі і бездакорна абмундзіраванымі.

Памятайце пра час на службу, бо падчас экспедыцыі часта здараецца выпадак, каб зрабіць штосьці карыснае, каб камусьці дапамагчы…

В

 

Ялікая Гульня

 

    НА ЛЕТНІКУ ГЭТА ВЯЛІКАЯ ХВІЛІНА!

ТАМУ ШТО ДАЗВАЛЯЕ НА ПРАЦЯГУ НЕКАЛЬКІХ ГАДЗІН ПРАВЕРЫЦЬ СКАЎЦКІ ДУХ ТВАЙГО КАП’Я, ЯГО АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ, ТЭХНІЧНЫЯ ЎМЕННІ, АКТЫЎНАСЦЬ І ЗАПАЛ ТВАІХ ХЛОПЦАЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ У ГЭТАЙ НЕЗВЫЧАЙНАЙ ПРЫГОДЗЕ.

 

Як гуляць?

Упэўніся, ці ведаюць хлопцы і добра разумеюць мэту і правілы гульні. Калі на Радзе Дружыны атрымаеш якія-небудзь асаблівыя інструкцыі, адразу ж перакажы іх хлопцам. Калі атрымаеш ці знойдзеш якую-небудзь інфармацыю на паперы, няхай пра гэта ведае ўсё кап’ё.

 

Арганізуй кап’ё. Кап’ё, беручы ўдзел у гульні, не перастае быць скаўцкім кап’ём, а гэта значыць, што кожны з хлопцаў павінен выканаць якое-небудзь заданне, найменшыя таксама. Канечне, функцыі і абавязкі і далей павінны выконвацца: уласна цяпер кожны павінен праявіць прафесіяналізм і сабранасць. Апрача гэтага, ты павінен таксама раздаць заданні, звязаныя з канкрэтнай гульнёй.

Сачы, каб захоўваліся найважнейшыя правілы гульні, ці 10 пунктаў Скаўцкага Права! У бегу гульні найлепш можна праверыць скаўцкі дух: сяброўства, добры настрой у клопатах, рыцарства… і яшчэ многія іншыя рэчы.

Часам цяжка згадзіцца з фактам пройгрышу, але кожны скаўт умее прымаць паражэнне з усмешкай на твары, захоўваючы правілы fair-play.

 

Спосабы барацьбы

 

    ЗДАБЫВАННЕ ХУСТКІ

 

Напэўна гэта самы ўпадабаны спосаб барацьбы. Аднак тут трэба нагадаць некаторыя правілв, каб пазбегнуць непаразуменняў:

 Па-першае, нельга ўжываць хустку дружыны, толькі спецыяльную квадратную хустку для гульні памерам 50х50 см ці падоўжаную хустку памерам 50х20 см.

 Хусткі нельга скручваць у рулон. Яе трэба скласці ўздоўж на дзве ці тры часткі, потым перакласці праз пояс, прычым даўжэйшая частка хусткі павінна быць са знешняга боку рэмня (каля 30 см).

 Хустку нельга прытрымліваць рукой, але можна для лепшай абароны стаць плячамі да сцяны.

 Атаку можна адбіваць рукамі, але нельга біць праціўніка далонню па твары, а таксама біць нагой па лытках.

 Дазволена атакаваць праціўніка некалькімі асобамі (лічбавая перавага – гэта абарона “слабейшых” ад “мацнейшых”), але калі праціўнік адзіны “жывы” са свайго лагера, павінен даць шанс і выставіць супраць яго толькі аднаго чалавека.

Паводзіш сябе па-рыцарску, калі дазволіш сабе паднесці праціўніка, які ўпадзе. Канечне, калі спецыяльна дае сабе паваліцца на зямлю, то тады не дастойны нават аднаго погляду.

 Хустка лічыцца адным “жыццём” у гульні. Пераможца можа перадаць яго ўдзельнікам лагеру, а калі застаўся толькі адзін ваяр, то ў такім выпадку яго “жыццё” можна аддаць наймацнейшаму, які ваюе на астатні шанс трывання для свайго кап’я.

 Потым праціўнік атакуецца, у яго за поясам укладзена хустка, трэба трымацца ад яго на адлегласці не меншай за 2 м.

 здабытыя хусткі носяць вакол шыі. Іх забіраць нельга, нават калі падчас бітвы зваляцца на зямлю.

 Гэтыя правілы забяспечваюць узаемную павагу і сумленнасць.

 Пераможаныя сядаюць на зямлю ў коп’ях і чакаюць, не перашкаджаючы ў гульні, пакуль не атрымаюць новае “жыццё”.

 

Іншыя спосабы барацьбы:

НА ДОТЫК

1) 1, 2, 3 дотыкі

2) дотыкі двума рознымі ўдзельнікамі спаборніцтваў.

 

НА КАНТАКТ ПОГЛЯДАЎ

1) пасля выкліку па імені

2) пасля назвы колеру стужкі, прычэпленай да пляча

3) пасля назвы нумару, змешчанага на плячах.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: