Праграма клуба «Рамонак» на 2006 год

Детская библиотека-филиал №7.

Клуб “Рамонак”.

 

 

Састаў клуба:

1. Аленчыкаў Саша

2. Бачарова Ліза

3. Барысёнак Саша

4. Гаманёк Ліза

5. Ганебная Валя

6. Ганебная Насця

7. Гарнастай Дзіма

8. Гулеў Арцём

9. ДраздоваДаша

10.Дубкова Віка

11.Дубоўская Маша

12.Жылінская Алена

ІЗ.Зайцаў Улад

14.Казлова Віялета

15.Каралькоў Ілья

16.Кміт Валерыя

17.Кур’янаў Максім

18.Кухарэнка Каця

19.Масалава Яна

2О.Муравей Улад

21.Пінягоў Ілья

22.Рэшэтнікаў Паша

23.Хацкевіч Алег

 

Дэвіз клуба:

Са спадчынай продкаў - у будучыню!

Нам, зярнятам вечнасці, гшанету

Берагчы, бо тут жыццё ўзышло,

На далонях космасу, сусвету

 Несці ей сардэчнае цяпло.

 

Хай сабе зямля — наш дом часовы,

Нам наканавана праз гады

Справай нашай і малення словам

Не чыніць ні ліха, ні бяды.

 

Сеяць толькі зерні, што спрадвеку

Узыходзяць сонцам у крыві,

Тыя, што ўзвышаюць чалавека,

Ладзяць повязь неба і зямлі.

Надзея Ермак

Праграма клуба «Рамонак» на 2006 год.

Студзень - Ранішнік "Ехала каляда ў чырвоным вазочку".

Ліоты  - Гутарка "Следам за сонцам".

Сакавік - Абрад "Зіму праводзім, вясну сустракаем".

Красавік - Гутарка "Сядзіба, або хата з матчынай душою".

Чэрвень - Гутарка-гульня "Траецкае ігрышча".

Верасень - Ранішнік "На нашай ніўцы сення дажынкі".

Кастрычнік - Гутарка "Святое раство напярод пайшло, або колькі слоў аб гісторыі календара".

 

Адказная Марозька І.М.

 

 

Задачы:

- даць прадстаўленне пра сувязь народнага календара з гадавым кругам земляробскай працы;

- растлумачыць сэнс абрадавых гульняў як спосабу дапамогі прыродзе;

- пазнаеміць з паэтычнымі ўвасабленнямі прыроды ў народнай фантазіі.

 

Этапы работы:

1 этап: «Поры года ў беларускім фальклоры».

 

Тэмы заняткаў:

-ідэя адзінства лрыроды і чалавека ў народным календары;

-восеньскія святы і абрады;

-міфалогія жылля і гаспадарчай дзейнасці;

 -зімовыя святы і абрады;

-веснавыя святы і абрады;

-летнія святы і абрады.

 

2 этап: «Знаёмства з праваслаўным календаром».

 

 3 этап: «Зліцце ў каляндарным свяце дзвюх традыцый».

 

Ехала Каляда ў чырвонам вазочку.

Новы цыкл беларускіх народных свят і абрадаў распачынаюць Каляды.

Па старому стылю іх святкаванне пачыналася 25 снежня і цягнулася да 6 студзеня, пры гэтым ахоплівала "Святое Васілле" -Новы год, з якім звязана шмат традыцыйных рытуалаў, песень, варажбы. Цяпер жа калядаванне доўжыцца з 6 да 19 студзеня.

На нашу думку, прымеркаванне Каляд да 25 снежня больш дакладнае, таму што яно было звязана з днём "адраджэння" сонца: пасля зімовага сну яно паварочвала на лета, доўжыла дзень, несла цяпло і жывіла новыя спадзяванні на паляпшэнне дабрабыту і сямейны дастатак. Надыходу Каляд чакалі з нецярплівасцю. Імі заканчваўся чатырох-, а ў некаторых месцах шасцітыднёвы піліпаўскі пост, у час якога строга прытрымліваліся шматлікіх абмежаванняў, забараняліся гульні моладзі. У каляднай песні спявалася:

 

А Калядачкі, барджэй, барджэй,

А нам Піліпаўка надакучыла,

Усім жывоцікі перамучыла,

А ўжо ж жамеры зубы праелі.

А каб Калядак нядзель дзесятак,

А Піліпаўкі каб адзін дзянёк,

I то каб адзін святы вечарок.

 

Да свята актыўна рыхтавалася ўся сям'я. Старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні, апраналіся ў святочнае адзенне. Гатавалі вячэру, якая ў залежнасці ад заможнасці сям'і магла быць з некалькіх страў (трох, пяці, а то і болей). Ставілі на стол селядзец ці іншую рыбу з алеем, квас з грыбамі, бліны, аўсяны кісель і абавязкова куццю — кашу з абдзёртага ячменю. Галоўная святочная страва дала назву і ўсёй вячэры, якую таксама называлі Куццёй. 3-за сваёй урачыстасці і разнастайнасці страў яе назвалі Вялікай (вядомы і іншыя рэгіянальныя назвы, напрыклад, бедная або посная - усе стравы гатавалі без выкарыстання жывёльнага тлушчу). Прыгатаваную куццю ставілі да заходу сонца на покуці, пад гаршчок клалі сена, а зверху накрывалі хлебам. Каштаваць яе ў час і пасля гатавання нельга было.

 

6 студзеня вячэра пачыналася са змярканнем і з'яўленнем на небе першай зоркі. Апошняя астранамічная дэталь-прывязка, зразумела, прыйшла да нас разам з хрысціянствам. Біблейскі сюжэт свед-

чыць аб тым, што гэта зорка з'явілася на вячэрнім небе пад час нараджэння Сына Божага Ісуса Хрыста і ўказвала на месца яго знаходжання.

Святочны стол спачатку ўсцілалі сенам, потым накрывалі спецыяльным абрусам (прычым сена ў хату звычайна прыносіў гаспадар ці яго сын - гэта павінна было засцерагчы кароў ад ваўкоў, спрыяла іх вяртанню дадому і на доўгі час рабіла скаціну малочнай). Гаспадар запальваў свечку, ставіў яе пад абразамі, садзіўся за стол на покуці. Побач з ім садзіліся па старшынству сыны. Па другі бок стала ўсаджвалася гаспадыня з дочкамі. На вячэру да маці абавязкова прыходзілі маладыя жанчыны першага года замужжа.

Як усе рассядуцца, гаспадар зачэрпваў першую лыжку куцці, стукаў ёю ў сцяну ці акно і запрашаў мароз:

- Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, чачавіцы, проса, грэчкі і ўсяго, што мне Бог судзіць пасеяць.

Гаспадыня таксама запрашала ў госці мароз і прасіла, каб ён не марозіў расаду, моркву, агуркі, гарбузы, буракі.

Гэты рытуальны дыялог быў не адзіны на вячэры. Ён выконваў ахоўную ролю і быў скіраваны на тое, каб задобрыць прыродныя сілы, разлічваць на іх дапамогу і спачуванне. Аб гэтым сведчыць і другі дыялог паміж мужам і жонкай. Яны садзяцца ў куце адзін на-супраць другога і пачынаюць такую гаворку:

- Ці бачыш ты мяне? — пыталася гаспадыня. Гаспадар адказваў:

- Не, не бачу! Гаспадыня яму ў адказ:

- Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету.

Потым гаспадар звяртаўся да жонкі з тым жа пытаннем:

- Ці бачыш ты мяне? -Не, не бачу!

- Каб жа ты не бачыла за агуркамі, за гарбузамі, за капустай, за буракамі свету.

Пасля гэтага гаспадыня брала качаргу і злёгку стукала ёю мужа, той хутка падаў на лаву і прыгаворваў:

- Каб твае снапы так хутка падалі на ніве.

Пад канец першай святочнай вячэры рэшткі куцці падкідвалі да столі, каб высокім рос лён і хутчэй набіралі моц хатнія жывёлы. Падгарэлы верх ці недаедзеныя рэшткі кашы аддавалі курам, каб добра несліся, а сена, якім усцілаўся стол, клалі скаціне ў яслі, каб была здаровай і малочнай.

Можна смела сказаць, што Каляды - гэта свята моладзі, якая спрабуе вызначыць свой лёс, гэта свята, якое перапоўнена шматлікімі гульнямі, звычаямі, варажбой, прыкметамі.

Шырока бытавалі розныя варыянты варажбы. Так, дзяўчаты выцягвалі з-пад абруса некалькі сцяблінак сена і па іх даўжыні меркавалі аб будучым ільне: калі сяніны доўгія, то і лён будзе высокі, калі ж кароткія — лён не ўродзіць. Хлопцы выцягвалі колас з пастаў-ленага ў куце снапа і прыглядаліся, які ён, калі поўны - быць з хлебам. Багаты ўмалот ячменю чакалі ў тых сем'ях, у якіх куцця атрымалася разварыстай.

На другі дзень Каляд, 7 студзеня, пад вечар па сяле пачыналі хадзіць калядоўшчыкі - невялікія групкі моладзі, пераапранутай у казу, жорава, кабылу і цыганоў. Найбольшае пашырэнне сярод беларусаў атрымаў абрад "ваджэння казы". Хлопцы бралі кажух, выварочвалі поўсцю наверх, надзявалі адным рукавом на канец дугі і завязвалі; атрымлівалася галава і шыя. Да другога канца дугі прывязвалі саламяны хвост. Выбіралі невысокага росту, здольнага да танцаў хлопца-жартаўніка, ён залазіў пад кажух і на працягу ве-чара выконваў ролю "казы". Суправаджаў "казу" другі малады хлопец, пераапрануты ў "дзеда": яму рабілі горб, льняную бараду, надзявалі драную світку, маску, у адну руку давалі кій, у другую -табакерку. У кампаніі калядоўшчыкаў былі механоша, музыка, "цыганы", хлопец-"маладзіца".

Добра падрыхтаваўшыся, уся гэта пачэсная кампанія кацілася ад хаты да хаты, вітала гаспадароў добрым словам, віншавала са святам, жадала шчасця ў новым годзе. Усе разам заходзілі ў двор, а аднаго бойкага хлопца пасылалі ў хату прасіць дазволу калядаваць.

 

Добры вечар таму, хто ў гэтым даму,

Святы вечар, хто ў гэтым даму.

 Ці спіш, ці ляжыш, Гасподзь з табою,

Гасподзь з табою, гавары са мною.

 

Затым па чарзе ў хату ўваходзілі "каза" з павадыром, "цыган" з "маладзіцай", астатнія заставаліся на парозе. Пасля прывітання "каза" пачынала свой рытуальны танец: свавольнічала, біла капытамі, спрабавала калоцца рагамі. У гэты час госці спявалі пра яе песню:

 

- О-го-го, каза, каза шэрая!

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,

Дзе каза не ўхаджае, там жыта не ўраджае,

Дзе каза хвастом, там жыта кустом,

Дзе каза рогам, там жыта стогам,

Дзе каза нагою, там жыта капою...

 

"Каза" валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай. Калядоўшчыкі спрабуюць рознымі магічнымі дзеяннямі і замовамі яе ажывіць. Нішто не дапамагае. Тады хлопцы гуртам заспяваюць:

- Устань, козанька, расхадзіся,

Нашаму пану нізка пакланіся.

Ой, пан ідзе, каляду нясе,

Тры кускі сала, штоб каза ўстала.

I толькі пасля таго, як яна пачуе, што гаспадар хоча адарыць госцю, яна "ажывае", пачынае скакаць, кланяцца і дзякаваць яму.

Чаму менавіта каза становіцца галоўным персанажам калядных гульняў? Справа ў тым, што з даўніх часоў гэта жывёліна лічылася сімвалам пладавітасці. Багаты прыплод забяспечваў больш-менш надзейнае існаванне сям'і. Прыгадайце, у кажусе (той самы сімвал) маці сустракала сына з нявесткай, калі яны вярталіся пасля вянчан-ня ў царкве. На вывернутую аўчыну маладых садзілі і за сталом у час вяселля.           Мэта тая ж самая - дзеля фізічнай моцы маладой і з пажаданнем нарадзіць шмат дзетак (мае бацькі віншавалі наступ-ным пажаданнем: "У кожны куточак - сыночак, на кожную падушку — па дачушцы"). Рытуальная смерць казы сшвалізавала сабой заканчэнне старога года, у якім павінны былі застацца ўсе крыўды, гаспадарчыя нястачы, хваробы, непаразуменні, а яе адраджэнне было знакам пачатку года, пажаданнем гаспадарцы стаць на ногі, добрых змен у надыходзячым годзе. Гэтыя пажаданні асабліва вы-разна гучаць у віншавальных песнях, адрасаваных гаспадару, які малюецца чалавекам дбайным, руплівым, непаседлівым, таму двор яго і хата стаіць быццам церам, у якім шчасліва і ў згодзе жыве ўся вялікая сям'я.

ВЕСНАВЫЯ ПЕСНІ.

 

Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела,

Нам хлебушак пераела.

Жавароначкі,прыляціце,

Зямлю-матушку абудзіце

I дожджыкам напаіце,

Каб травачкі парасцілі,

Каб волікаў накармілі.

Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела,

Нам хлебушак пераела.

 

- А мы проса сеялі, сеялі.                 (Хлопчыкі)

- А мы проса вытапчам, вытапчам. (Дзяўчынкі)

- А чым жа вам вытаптаць, вытаптаць? (Хлопчыкі)

- А мы коней выпусцім, выпусцім. (Дзяўчынкі)

- А мы коней забяром, забяром.           (Хлопчыкі)

- А мы коней выкупім, выкупім.    (Дзяўчынкі)

- А чым жа вам выкупіць, выкупіць? (Хлопчыкі)

- А мы дадзім сто рублей, сто рублей.(Дзяўчынкі)

- Нам не нада тысяча, тысяча.           (Хлопчыкі)

- А што жа вам надабна, надабна? (Дзяўчынкі)

- Нам нада дзевіца, дзевіца.              (Хлопчыкі)

 

Дзецірасказваюць народныя прыкметы аб вясне:

1. Вясновы дзень год корміць.

2. Вясна - маці, а лета бацька.

3. Вясна красна, хоць і галодная.

4. Не лічы кветачкі вясною, а лічы ягадкі восенню.

5. Прыйшла вясна - і часу няма,

6. Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.

7. Страчанага вясною дня не купіш.

 

Вядучы запрашае да гульні:

- Настала зараз часіна

Весяліцца, танцаваць,

Веснавыя песні ўсномніць

I ў гульні пагуляць.

 

Праводзіцца народная гульня "А мы проса сеялі... " пад спевы дзяцей і музычнае суправаджэнне.

Далей гульня "Хадзі,хадзі,вясна".  "Вясне" завязваюць вочы, паварочваюць і накіроўваюць на дзяцей, якія стаяць вакол па кругу.

Усе чытаюць верш:

- Хадзі,хадзі,вясна!  

Хутчэй, хутчэй, красна!

Разам з намі пагуляй,

Хто перад табою - угадай!

 

"Вясна " паеінна угадаць, каго яна абхапім рукамі.

Дзеці чытаюць вершы:

Хай адыходзяць халады

Ў маўклівыя гады!

Хай будзе з вамі заўсёды вясна,

Каб былі здаровымі, моцнымі

I дужымі, як наша зямля!

 

Хай вам, людзі, будзе даспадобы

Веснавы і цёплы гэты дзень,

Каб заўсёды былі вы ў згодзе

Кожны час і кожны дзень.

 

Вядучы звяртаецца да прысутных са словаш вшшавання.

- Яснага блакітнага вам неба,

Светлых зорак усім вам уначы,

Каб на стале заўсёды была краюха хлеба

I каб святло вы неслі ў сваёй душы!

Гучыць народная песня.

Вядучы працягвае:

- Гаспадыняй вясна стане ў нашым краі,

У дарозе яна, хутка завітае.

Станем мы ў карагод з добрай весялосцю

І сустрэнем прыход маладзенькай госці!

 

На фоне музыкыгучаць словы Завеі:

- Гэта я - Халодная Завея,    Не дам вам свята гуляць.

Што не чакалі?                      I не будзеце песні спяваць

Вясну сустракалі!                 Напушчу непагадзь, холад ды вецер,

Ха-ха-ха!                               Каб зіма была ва ўсім свеце!

Вядучы звяртаецца да гасцей:

- Людзі добрыя, памажыце!

3авіруху паганіце! Абудзіся матухна-зямля, паспяшы да нас, вясна!

 

Гучыць беларуская народная песня "Жавароначкі, прыляціце", дзеці спяваюць, водзяць карагод,трымаючы ў руках папяровых птушак.

Чытанне вершаў дзецьми, выхад Вясны.

Ідзе вяснаў шумлівых водах, Звініць паветра і гамоніць,

У звонкім срэбры ручаёў        А даль так свежа,так ясна.

I разлівае мяккі подых,            Дзень добры вам, лясы і гоні!

Як песню нейкую без слоў.      Дзень добры, юная Вясна!

 

Гучыць верш Вясны:

- Ляціце,птушкі веснавыя,

Нясіце ключы залатыя,

Адмыкаць зямліцу,

Выпускаць расіцу,

I густую, і частую,

I цёплую, і мокрую,

Наўвесь свет

I на кожны цвет.

Пачынаецца карагод з Вясною. Зноў гучаць вершы:

Усё Вясна старанна падлічыла            Кветкі ярчэй зацвілі,

I сонцам абагрэла кожны кут.                Птушкі спяваюць бясконца.

Ідзі хутчэй, мы шчыра занрашаем,          Свята вясны на зямлі,

Квітней, бушуй ты з намі тут!                  Свята блакіту і сонца!

 

 

Абрад "Зіму праводзім, вясну сустракаем".

Словы вядучага:

- Гэй,народ!3бірайся ў карагод!

К нам вясна ідзе, сонейка нясе!

Спяшайцеся, людзі добрыя!

Спяшайцеся, людзі званыя!

Міласці просім завітаць да нас у госці!

Будзем песні спяваць, весяліцца, гуляць

Ды вясну гукаць!

 

Гучыць народная песня "Прыйдзі,вясна"

- Хутчэй спяшайцеся, хутчэй!

Чакаем мы ўсіх гасцей.

Прыходзьце ўсе з адкрытаю душою,

Каб сустрэцца нам з вясною.

Будзем карагодзіць, усміхацца

Ды ў гульні забаўляцца!

 

Выступяенні ўдзельнікаў свята:

Дазвольце, людзі добрыя,       Дзяўчаты-маладзіцы,

Вясну-красну заклікаці!          Прыгажуні-чараўніцы,

Благаславіце, людзі добрыя,   Прачынайцеся, падымайцеся,

Вясну-красну загукаці!           У святочныя адзенні апранайцеся.

 

Гэй, народ!                             Будзем усе разам спяваці,

Збірайся ў карагод!                Вясну-красну гукаці!

Гэй, народ!                             Прыйдзі, вясна!

Вясна ля варот!                      Прыйдзі, красна! Гу-у!

 

Як вясна прыйшла ў гаі,        Як сады зазелянелі,

Разбудзіла ручаі.                    Зашумелі раўчукі,

 І паклікала ізноў                    К нам з-за мора прыляцелі

Птушак з выраю дамоў.         I шпакі, і жаўрукі.

На фоне грамзапісу птушыных галасоў выступаюць дзеці ад імя птушак:

Зрабіце домікі для нас, сябры!

I мы паселімся ў двары.

Калі жыццё пачнём у згодзе –

Парадак будзе ў садзе, у агародзе.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: