Глава 2. Прававое становішча мяшчан

Магдэбургскае права ўнесла значныя змяненні ў прававое становішча мяшчан, удакладніла і палепшыла яго. Замест шматлікіх натуральных павіннасцей гараджане плацілі адзін грашовы падатак, памер якого быў дакладна вызначаны. Таксама яны перадавалі ў дзяржаўную казну вызначаную колькасць вырабляемых рамеснікамі тавараў. Памеры гандлёвага і рамеснага мытаў рэгуляваліся самімі гарадскімі органамі, што ў значнай меры ўмацоўвала эканамічнае становішча гарадоў і садзейнічала свабодзе эканамічнай дзейнасці.

Мяшчане гарадоў з Магдэбурскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праяздных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышанную адказнасць за іх забойства. Увогуле, можна адзначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі Магдэбурскае права, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, правоў на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб’яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзіліся, як правіла, у руках заможных гараджан. У прывілеях на магдэбургскае права гаварылася, што мяшчанам дазваляецца судзiцца i вырашаць свае справы па тэўтонскім i магдэбургскім праве i прадастаўляюцца некаторыя ільготы. Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ.

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала. Для мяшчан гарадоў, якія атрымалі грамату, на магдэбургскае права, дзейнічалі магістрацкія (войтаўска-лаўнічыя і бурмісцерска-радзецкія) суды. Мяшчане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, якія яны раней неслі сумесна з сялянамі дадзенай зямлі, воласці. Калі раней павіннасці вызначалі нормамі звычаёвага права, то пасля адлучэння горада ад воласці яны пачалі рэгламентавацца ў прававых актах. А паколькі жыхары кожнага з іх неслі розныя павіннасці, то і граматы мелі індывідуальны характар.

Гараджанам дазвалялася будаваць і атрымліваць даходы з гасцінных дамоў, крамніц, важніц, ятак, васкабойняў, грамадскай лазні і іншых неабходных пабудоў, для чаго маглі браць бясплатна будаўнічыя матэрыялы ў дзяржаўных лясах і пушчах. Вызначалася, што ўсе купцы, акрамя віленскіх, у чужых гарадах маглі весці ў звычайны час, акрамя кірмашоў, толькі аптовы гандаль. Вызначалася таксама мінімальная колькасць тавараў, што падлягала продажу чужым купцам. Значнае месца ў граматах займалі розныя льготы ў адбыванні феадальных павінносцей, такіх, як падводная, вартаўнічая, адпрацоўкі і інш. Напрыклад у Навагродскай грамаце гаварылася, што мяшчане абавязаны даваць падводы толькі вялікакняскім ганцам, уносіць у казну па 50 залатых, плаціць срэбшчыну, ардыншчыну і іншыя грашовыя узносы. У граматах прама або ўскосна прызнавалася права мяшчан валодаць і распараджацца землямі, якія належалі ім. Тым мяшчане-землеуладальнікі атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёю, як баяры-шляхту, што яшчэ больш супрацьпастаўляла іх простым сялянам.

 

Заключэнне

У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымізбудаваннямі. У 14-16 ст. многія з іх атрымалі права на самакіраванне, гэтак званае магрдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назову нямецкага горада Магдэбург, які жыў паводле самакіравання). Вызначалася становішча мяшчан і пашыралася толькі на паўнапраўных жыхароў горада, членаў гарадской абшчыны. Давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання зямлёў, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан, вызваляла ад воінскай павіннасці. У гарадах з магдэбургскім правам утвараліся выбарныя органы самакіравання, устанаўліваўся парадак выбару гарадской улады і яе функцыі, асноўныя нормы цывільнага і крымінальнага права для гараджан, нормы судаводства, падаткаабкладання, гандлёвай дзейнасці0 дзейнасці рамесных цэхаў і купецкіх аб’яднанняў. Магдэбургскае права сфарміравалася на падставе рамана-германскага права. У ім выкарыстаны некаторыі нормы “Саксонгскага люстра” з больш дэталёвай распрацоўкай нормаў, якія рэгулявалі таварна-грашовыя адносіны. У беларусь магдэборгскае права прыйшло з Польшчы. У ВКЛ прывілеі або граматы на магдэбургскае права гарадам давалі вялікія князі. Першую грамату на магдэборгскае права атрымалі Вільня, пасля Брэст, Гродна, Слуцк, Полацк, Менск і інш. Магдэборгскае права атрымалі амаль усе буйныя і сярэднія гарады Беларусі, а таксама мястэчкі. У Масковіі, а потым у Расейскай імперыі, дзе панавалі дзікія феадальныя парадкі, магдэбургскага права, паводле якога жылі еўрапейскія гарады, ніколі не існавала. Нядзіва, што, захапіўшы ў канцы 18 ст. Беларусь, імператрыца Кацярына 2 адразу ж выдала адмысловыя ўказы аб скасаванні самакіравання і ўсіх старых гарадскіх вольнасцяў.

У выніку трэба адзначыць, што самакіраванне ў ВКЛ – унікальная з’ява ў маштабах усёй дзяржавы. Прадстаўленая карціна ўвядзення і распаўсюджвання самакіравання ў гарадах ВКЛ сведчыць аб разнастайнасці ўзораў яго фарміравання, а колькасць даследванняў па гэтай тэме – аб цікавасці з боку сучаснага грамадства.

Такім чынам, Магдэбургскае права на Беларусі ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў як уласнага звычайнага гарадскога права, так і запазычанага заходнееўрапейскага магдэбургскага права, што рэгулявалі жыццядзейнасць гарадскога насельніцтва ў гарадах, атрымаўшых адпаведныя гарадскія граматы. Пашырэнне магдэбургскага права на Беларусі было абумоўлена павелічэннем ролі гарадоў у грамадскім жыцці дзяржавы.

 



Лiтаратура

 

1.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі/ Т.І. Доўнар.-2-е выданне.-Мінск: -Алмафея, 2001-400с.

2. Кузняцоў І, Н,, Шелкопляс У, А, Гісторыя дзяржавы і права Беларусі.

3.Вишнеўскі А,Ф,, Сараковік І,А, Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Некаторыя пытанні і адказы.-Мн.: ЗАТ “Веды”, 1997-108с.

4.Юхо Я,А, Гісторыя дзяржавы і права Беларусі:? Вучэб.дапам.-У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ, 2000.-352с.

Размещено на Allbest

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: