Лекцыя 18. Міжнародны рабочы рух 1929–1943 гг

1. Палітыка РСІ і Камінтэрна ў перыяд сусветнага эканамічнага крызіса.

2. Тактыка с стратэгія антыфашысцкай барацьбы камуністаў і сацыял-дэмакратаў.

3. Камінтэрн у другой палове 30-х гадоў.

4. РСІ ў другой палове 30-х гадоў.

1. Восенню 1929 г. пачаўся сусветны эканамічны крызіс, які па маштабу, глыбіне і разбуральнасці не меў сабе роўных ў гісторыі. Рэзка скараціўся ўзровень вытворчасці, былі дэзарганізаваны фінансы, разбурана сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Асабліва цяжка крызіс уплываў на становішча працоўных. Знізілася заработная плата, значна павысілася колькасць беспрацоўных. Масавае беспрацоўе стрымлівала мгчымасць забастовачнай барацьбы. Выступленні рабочых пераважна была звязаны з акцыямі беспрацоўных.

Сацыял-дэмакратыя разглядала крызіс як нацыянальнае бедства і заклікала рабочых на перыяд крызіса адмовіцца ад забастовак, каб яшчэ больш не абвастраць сацыяльна-эканамічную сітуацыю. Яна лічыла, што ў крызіснай сітуацыі ўсе слаі грамадства павінны быць гатовымі нечым ахвяраваць. З другога боку, аднак, сацыял-дэмакратыя ў парламентах, урадах і іншых прадстаўнічых органах працягвала абараняць інтэрэсы працоўных. Пры гэтым лічылася, што ў нейкіх надзвычайных сітуацыях, калі, напрыклад будзе бачна, што існуе спроба перакласці цяжкасці крызіса на плечы працоўных, забастоўка можа быць выкарыстана як сродак барацьбы.

Камуністы лічылі, што крызіс стварае спрыяльныя ўмовы для звяржэння капіталізма. Пагэтаму яны імкнуліся максімальна дэстабілізаваць сітуацыяю, пастаянна заклікаючы рабочых да забастовак, мітынгаў і дэманастрацый пратэсту. Кампартыі заходзілі з прынцыпа: “чым горш – тым лепш”, разлічваючы, што яго рэалізацыя створыць добрыя ўмовы для рэвалюцыйных дзеянняў.

Ва ўмовах крызіса і радыкалізацыі значнай часткі працоўных рэфармісцкая палітыка сацыял-дэмакратаў не заўсёды знаходзіла падтрымку, і яны страцілі частку сваіх традыцыйных прыхільнікаў. Камуністы, наадварот, як і заўсёды ў крызісных і другіх сацыяльна напружаных сітуацыях, свае пазіцыі ўмацавалі.

2. Камуністы, пачынаючы з 20-х гадоў, былі ініцыятрамі і актыўнымі ўдзельнікамі антыфашысцкай барацьбы. Аднак ні ў 20-я, ні ў 30-я гады Камінтэрн не змог распрацаваць эфектыўнай стратэгіі барацьбы з наступаўшым фашызмам. Рашэнні VII кангрэса, якія ў многім адпавядалі патрабаванням часу, не былі да канца рэалізаваны. Барацьбу з фашызмам камуністы звязвалі з ажыццяўленнем сацыялістыячнай рэвалюцыі і ўстанаўленнем дыктатуры пралетарыята, гэта значыць з ліквідацыяй сістэмы парламенцкай дэмакратыі, разглядаючы яе як форму буржуазнай дыктатуры. Яны не рабілі дыферэнцыяцыі буржуазнага лагера, адносячы да яго ўсе некамуністычныя партыі. Усё гэта да мінімума звужала сацыяльную базу антыфашысцкай барацьбы з удзелам камуністаў. Сацыял-дэмакратыя ў сваім супрацьстаянні фашызму імкнулася абараніць і захаваць свабоду і дэмакратычныя правы грамадзян і прынцыпы парламенцкай дэмакратыі. У гэтай барацьбе яна карысталася ў першую чаргу і пераважна канстытуцыйнымі, парламенцкімі метадамі. Сацыял-дэмакраты гатовы былі супрацоўнічаць і супрацоўнічалі з тымі палітычнымі сіламі, якія падзялялі гэтыя каштоўнасці. Гэта адпавядала лагічна іх галоўнай тактыцы таго часу, тактыцы “меньшага зла”. Яна прадугледжвала магчымасць супрацоўніцтва з усімітымі сіламі, якія былі меньшым злом у параўнанні з гітлераўскай партыяй.

Становіцца відавочным, што тактыка і стратэгія антыфашысцкай барацьбы камуністаў і сацыял-дэмакратаў настолькі адрознівалася і супярэчыла адна другой, што іх супрацоўніцтва ў барацьбе з фашызмам практычна было нерэальным.

3. Прыход фашыстаў да ўлады ў Германіі вымусіў камуністаў шукаць шляхі да новай, больш рэальнай палітыкі. На VII кангрэсе Камінтэрна новая палітычная лінія была зацверджана. Яе сутнасць зводзілася да трох галоўных пазіцый: 1. Супрацоўніцтва з сацыял-дэмакратыяй у барацьбе супраць фашызма (адзіны рабочы фронт) і іх сумеснае супрацоўніцтва з антыфашысцкімі буржуазнымі партыямі (народны фронт). 2. Барацьба за мір і сумеснае з іншымі сіламі супрацьстаянне агрэсіі. 3. Пашырэнне самастойнасці камуністычных партый у правядзенні сваёй палітыкі.

Пасля гэтага былі створаны народныя франты ў Францыі і Іспаніі, у некаторых краінах былі аформлены адзіныя рабочыя фронты. Актывізавалася барацьба супраць фашызма і рэакцыі, супраць пагрозы вайны. Разам з тым патрэбна падкрэсліць, што прынцыповае супрацьстаянне з сацыял-дэмакратыяй пераадолена не было. Ужо ў канцы 1936 г. рашэнні VII кангрэса адыходзяць на другі план, а народны фронт усё больш разглядаецца як ступень на шляху да дыктатуры пралетарыята. Ніякай самастойнасці кампартыі не атрымалі. Сталінскія рэпрэсіі праніклі ў Камінтэрн, у выніку чаго загінулі тысячы камуністаў з розных краін, у першую чаргу кіруючыя кадры. Камінтэрн канчаткова ператвараецца ў паслухмяны інструмент савецкай знешняй палітыкі. Пасля падпісання савецкагерманскага дагавора 23 жніўня 1939 г. тэрмін “фашызм” у дачыненні да Германіі знік з дакументаў КІ. На першае месца выходзіць барацьба супраць англа-французскага імперыялізма. У 1943 г. Камінтэрн быў распушчаны, так і не рэалізаваўшы сваю галоўную задачу – сусветную рэвалюцыю.

4. РСІ ў друго йпалове 30-х гадоў дзейнічаў ва ўмовах пагрозы фашызма і вайны. Гэта і было тым галоўным, што характэрызавала яго палітыку. Нават пасля прыходу да ўлады ў Германіі фашыстаў ва ўмовах адсутнасці супрацоўніцтва камуністаў і сацыял-дэмакратаў, паразумення паміж РСІ і КІ дасягнута не быо. Да гэтага не былі гатовы ні камуністы, ні сацыял-дэмакраты.

У РСІ ў цэлым і ў многіях яго партыях у гэты час абвастрыліся супярэчнасці. Яны былі звязаны з ацэнкамі паражэння і яго прычын у Германіі, з пошукамі аптымальных форм і метадаў барацьбы з наступаўшым фашызмам і рэакцыяй, з ростам ваеннай пагрозы. РСІ як і раней выступаў за сацыялістычныя мэты і ў абарону міра, ён змагаўся супраць фашызма і фашысцкага тэрора, супраць рэпрэсій у СССР, пратэставаў супраць агрэсіі Італіі ў Эфіопіі, праяўляў салідарнасць з рэспубліканскай Іспаніяй. Выканкам РСІ рэзка асудзіў савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. і вайну СССР супраць Фінляндыі. З пачаткам другой сусветнай вайны дзейнасць РСІ была паралізвана і вясной 1940 г. было аб’яўлена аб яго самароспуску.

У дзейнасці РСІ былі дасягненні і памылкі, перамогі і паражэнні. Аднак ён азўсёды паслядоўна змагаўся за прынцыпы дэмакратыі, гуманізма, міра і сацыялізма.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: