Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества.— М., 1979.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Дзюбайла П.К. Літаратура // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Кожинов В.В. Литература // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.
Рагойша В. Літаратура // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.
Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Мастацкія магчымасці слова
Мастацкія (вобразна-выяўленчыя) магчымасці слова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах.
Па-першае, адной з галоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўляецца іншасказальнасць слова, г. зн. выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні. Асабліва вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць тропы [38].
|
|
Па-другое, слоўная вобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах у выніку ўмелага падбору аўтарам выяўленчых дэталей, прычым без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі.
Па-трэцяе, мова можа аказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаўляе аблічча таго, хто гаворыць, з дапамогай «укладвання» яму ў вусны спецыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.).
Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва.
Да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы ў цэлым дапасоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодае выразнасцю і важкасцю. Калі звычайнае выказванне можа быць перааформлена без нанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць па-рознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваецца згубнай.
У мастацтве слова вельмі важным з’яўляецца ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ў ідэале — да нуля.