Заданні. 1. Выпішыце спачатку гістарызмы, затым архаізмы

1. Выпішыце спачатку гістарызмы, затым архаізмы. Падбярыце да іх сучасныя адпаведнікі. Карыстайцеся тлумачальным слоўнікам беларускай мовы.

Ураднік, рамёны, працадзень, чырвонаармеец, пасталы, каптур, дзіда, скрыжалі, кісцень, бранзалеты, лікбез, баярын, аброк, лемантар, магерка, атрамант, ланіты, валока, уста, тлумач, калчан, тартак, жупан, чало, дойлід, аканом, калітка, нэп, павятком, сеча, кварта.

Выпішыце неалагізмы, дайце іх тлумачэнне.

Стаханавец, эўкаліпт, біёніка, касмадром, рызаграфія, камп’ютар, галаграфія, асаднік, ваўчар, губерня, аўтабан, менталітэт, спадарожнік, мануфактура, акванаўт, аэраджып, маніторынг, маркетынг, дысплей, імідж, гала-канцэрт, іспыты, дызайн.

3. Прачытайце верш. Выпішыце ўстарэлыя словы, вызначце іх тып і функцыю ў тэксце. Якую функцыю выконваюць устарэлыя словы ў вершы.

Слова

Разбіваецца слова

аб прастору,

як птушка:

пранік, церніца, прасніца,

матавіла, барташка,

апалушкі, пярэтычкі,

дылі, білы, сявенькі…

Колькі слоў паўмірала –

Бабулек сівенькіх.

Данута Бічэль


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: