Прачытайце тэксты. Раскрыйце дужкі, ужываючы выказнік у адпаведнай форме

Раслінны свет багаты і разнастайны. У цяперашні час (налічвацца) каля 500 тысяч відаў раслін, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара. Нават суровыя Артактыка і Антарктыда не (пазбавіцца) раслін. Сярод іх ёсць і гіганты вышынёй 120-150 м (секвоя, эўкаліпт, баабаб, якія (мець) мікраскапічныя размеры (многія водарасці). Расліны разнастайны і па знешняму выгляду (“Агульная біялогія”).

Плод – гэта орган кветкавай расліны. Ён (складацца) з каляплодніка і насення. У прыродзе (існаваць) вялікая разнастайнасць пладоў. Іх (адрозніваць) па будове і развіццю каляплодніка, колькасці насення, асаблівасцях раскрывання, наяўнасці прыстасаванняў для распаўсюджвання і іншых прыметах. Плады (мець) вялікае біялагічнае і гаспадарчае значэнне: для раслін – як орган распаўсюджвання насення, для чалавека і жывёл – як крыніца пажыўных, лекавых раслін (“Агульная біялогія”).

З ўсёй Сонечнай сістэмы Зямля – адзіная населеная планета. Чалавецтва (жыць) на Зямлі ўсяго каля мільёна гадоў, аднак ужо (магчы) прыдумаць сродкі ўласнага знішчэння. Нам выпала шчасце жыць, мысліць і вызначаць нашу будучыню. Якой яна будзе на Зямлі пасля нас? Каб захаваць і ўмацаваць жыццё, якое ўпрыгожвае нашу планету, мы павінны змагацца супраць варварства і бескультур'я, супраць пагрозы ядзернай вайны (“Глабальныя праблемы”).

7. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ

На працягу гістарычнага развіцця кожная нацыянальная мова ўзбагачаецца сінанімічнымі рэсурсамі. Для таго каб з усяго багацця сінонімаў выкарыстаць тыя, якія будуць найбольш адпавядаць камунікатыўнай сітуацыі і мэце выказвання, трэба ўсвядомлена і мэтанакіравана адбіраць моўныя сродкі. Такі адбор, спалучэнне і арганізацыя моўных сродкаў у залежнасці ад задач камунікацыі фарміруюць стыль. Такім чынам, функцыянальны стыль – гэта гістарычна абумоўленая і ўсвядомленая грамадствам разнавіднасць літаратурнай мовы, якая функцыянуе ў розных умовах маўленчай практыкі.

На фарміраванне функцыянальных стыляў уплываюць такія знешнія экстралінгвістычныя (пазамоўныя) фактары, як форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, афіцыйна-дзелавая і інш.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта зносін (просьба, загад, паведамленне), умовы зносін (характар узаемаадносін паміж удзельнікамі камунікатыўнага акта).

Звычайна вылучаюць афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, гутарковы (размоўны) стылі, стыль мастацкай літаратуры (мастацкі стыль).

У залежнасці ад разнастайных дадатковых фактараў, спецыфічных для кожнага стылю, вылучаюцца пэўныя падстылі. Так, у афіцыйным маўленні гэта заканадаўчы, канцылярскі падстылі; у навуковым – уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова - вучэбны; у публіцыстычным – газетна-публіцыстычны, прамоўніцкі, радыё- і тэлежурналісцкі падстылі; у гутарковым – размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны; у стылі мастацкай літаратуры – празаічны, паэтычны і драматургічны падстылі.

Кожны падстыль выяўляецца ў акрэсленых тыпах тэкстаў, якія прынята называць жанрам. Напрыклад, у газетна-публіцыстычным падстылі вылучаюць наступныя жанры: хроніку, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс, фельетон, артыкул; ва ўласна навуковым – манаграфію, рэферат, даклад, тэзісы і г. д.; у навукова-вучэбным–падручнік, вучэбны дапаможнік, дыпломную ці курсавую працу і г. д.; у канцылярскім падстылі – заяву, аб’яву, акт, даверанасць, распіску, характарыстыку і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: