Заданні. 1. Спішыце сказы, падкрэсліце прыслоўі і пастаўце да іх пытанні

1. Спішыце сказы, падкрэсліце прыслоўі і пастаўце да іх пытанні. Зрабіце марфемны разбор прыслоўяў.

1.Каб лепей забяспечыць мозг кіслародам, практыкуйце глыбокае дыханне. 2. У апошні час усё больш магутным фактарам глебаўтварэння робіцца вытворчая дзейнасць чалавека – унясенне ўгнаенняў, меліярацыя і г.д. 3. Пад верхнім цёмным слоем глеба больш светлая, таму што ў ёй менш перагною. 4. Яшчэ ніжэй залягае горная парода.5. Лепш за іншыя раствараюцца ў вадзе азотныя і калійныя ўгнаенні. 6. Фосфарныя ўгнаенні раствараюцца горш, таму іх уносяць у глебу восенню разам з гноем. 7. Даўней павышаны крывяны ціск сустракаўся толькі ў старых людзей, але цяпер ён ўсё часцей бывае і ў маладых, нават у дзяцей. 8. Пастаўце перад сабой задачу класці як мага меней солі ў ежу. Ешце менш салёнасцяў і венджаных прадуктаў. 9. У курцоў часцей сустравкаецца рак капшука (мачавога пузыра), ротавай поласці, вуснаў, языка, гартані і стрававода. 10. У дзяцей, чые бацькі кураць дома, рэспіраторныя захворванні адзначаюцца ўдвая часцей, чым у тых, чые бацькі не кураць.

2. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоўяў.

1.Натрый – гэта мінерал і (жыццёва) неабходнае пажыўнае рэчыва. 2. Кожны чалавек павінен ведаць дзве рэчы: (па) першае, залішняя соль толькі шкодзіць нашаму арганізму і (па) другое, шмат хто з нас спажывае солі занадта многа. 3. У людзей, чый рацыён харчавання ўключае (не) шмат натрыю, павышаны крывяны ціск сустракаецца рэдка. 4. У лік асноўных пажыўных рэчываў уваходзяць вітаміны, мінералы, амінакіслоты, пэўныя тлустыя кіслоты, а так (сама) калорыі, крыніцамі якіх з'яляюцца бялкі, вугляроды і тлушчы. 5.Ж. Дорст пісаў: «У чалавека даволі дастаткова аб’ектыўных прычын, каб імкнуцца захаваць дзікую прыроду. Але (ў) рэшце рэшт прыроду можа выратаваць толькі любоў». 6. Палёты (да) зорак маглі б стаць крыніцай вечнай маладосці, (па) колькі (пры) дасягненні караблём скорасці святла час практычна спыняецца. 7. Укараненне патрэбных генаў у клеткі раслін, жывёл і чалавека дазволіць паступова пазбавіцца ад шмат якіх спадчынных хвароб чалавека, прымусіць клеткі сінтэзаваць неабходныя лякарствы і (біялагічна) актыўныя злучэнні, а (за) тым – не (пасрэдна) бялкі і незаменныя амінакіслоты, што выкарыстоўваюцца ў ежу. 8. Пры стварэнні эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвін (не)аднаразова звяртаўся да вынікаў селекцыйнай практыкі. 9. Жывыя арганізмы (на) дзіва прыстасаваны да ўмоў навакольнага асяроддзя. 10. (На) працягу многіх мільёнаў гадоў на планеце назапашваліся рэшткі калісьці жывых арганізмаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: