Навуковы стыль

Наш час характарызуецца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае зараз асаблівую актуальнасць.

Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.

Увасабленне: выкарыстоўваецца ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва, навучальным працэсе і інш.. Гэта стыль мовы дакладаў, лекцый, навуковых артыкулаў, манаграфій, тэзісаў дакладаў, падручнікаў і інш..

Асаблівасці: а) лагічнасць, паслядоўнасць, дакладнасць, доказнасць, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу; б) выкарыстоўванне тэрмінаў, абстрактных назоўнікаў, формул, умоўных абазначэнняў, графікаў, схем, спасылак на навуковыя крыніцы, адсутнасць вобразных сродкаў; в) сінтаксіс прадстаўлены простымі апавядальнымі сказамі, складанымі сказамі злучнікавага злучэння з некалькімі даданымі часткамі, аднароднымі членамі з абагульняючымі словамі.

Асноўная функцыя навуковага тэксту – данесці да чытача пэўную інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць ідэі.

Тыповыя лексiка-граматычныя сродкi навуковага тэксту:

· Абстрактныя назоўнiкi (назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці (стан, якасці, уласцівасці, адчуванні, пачуцці, псіхічныя працэсы і інш.));

· Назоўнiкi роднага склону (Каго? Чаго?);

· Зваротныя дзеясловы (дзеясловы на –ся, -цца);

· Неасабова-прэдыкатыўныя словы (нязменныя словы, якія абазначаюць стан прыроды і навакольнага асяроддзя, фізічны і псіхічны стан чалавека ці жывой істоты, ацэнку становішча, дзеяння, магчымасць, немагчымасць, неабходнасць і выконваюць функцыю выказніка ў безасабовых сказах);

· Аддзеяслоўныя назоунiкi (назоўнікі, якія абазначаюць дзеянне).

Тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi навуковага тэксту:

· Апавядальныя сказы

· Сказы з аднароднымi членамi, якiя ўжываюцца для класiфiкацыi або сiстэматызацыi з’яў, прыкмет, прадметаў.

· Складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi

· Сродкi мiжфразавай сувязi тыпу злучнiкаў i злучальных слоў: у сувязi з тым што, па меры таго як, у той час калi, нягледзячы на тое што, разам з тым, мiж тым, тым не менш …

· Словазлучэннi-тэрмiны

· Прыназоўнікі тыпу: на працягу, па меры, адносна, у сувязі, у галіне, шляхам …

Агульнанавуковая лексіка – словы, якія характэрны для навуковых прац па рознах галінах ведаў, выкарыстоўваюцца ўсімі падстылямі навуковага стылю (аналіз, эксперымент, графік, пошук, абазначаць, характарызаваць і інш.).

Тэрміны – словы ці словазлучэнні, якія з’яўляюцца дакладнымі абазначэннямі спецыяльных паняццяў навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва і інш.. Яны характарызуюцца дакладнасцю, афіцыйнасцю (нарматыўна ўзаконены), адназначнасцю (электра-магнітнае поле, выпраменьванне, баланс, цвердае цела і інш..).

Прафесійныя словы – спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (інтэгравальны, інсталяваць, увесці базу даных, сінтэзаваць і інш.). Прафесійныя словы нельга змешваць з жаргоннымі словамі і выразамі, якія часам таксама ўжываюцца ў пэўнай сферы вытворчасці. Жарганізмы застаюцца па-за межамі навуковага стылю.

Інтэрнацыяналізмы – словы ці выразы, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні і пашыраны ў многіх няроднасных мовах. Шматлікія навуковыя тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар. Вылучальнай рысай такіх тэрмінаў з’яўляюцца словаўтваральныя паказчыкі тыпу:

А- - адмаўленне або адсутнасць якой-небудзь прыкметы (арэфлексія);

Гемі- - напалову (гемісфера,геміметабалізм);

Гіпа- - змяшчэнне ад нормы (гіпафункцыя, гіпадынамія);

Дэз- - парушэнне або адсутнасць чаго-небудзь (дэзінфармацыя, дэзінфекцыя);

Экс- - былы (экспрэзідэнт, экспрэсія);

Супер- - над чым-небудзь, зверх (суперсплаў, супер-ЭВМ);

Макра- - вялікі (макраструктура, макраскапія);

Мікра- - найменшы (мікраампер, мікрахваля);

Суб- - падпарадкоўвацца (субдамінанта, субстанцыя);

-ызм-, -ізм, -іст-, -іцыя, -ацыя, -нік, -асць, -лог-, астра-, геліё- і інш. (магнетызм, аўтаматызацыя, астралогія, геліяскоп).

Агульнаўжывальныя тэрміны – тэрміны, якія ўжываюцца ў розных сферах навуковай дзейнасці (функцыя, квадрат, графік, цыкл).

Вузкаспецыяльныя тэрміны – тэрміны, якія ўжываюццаі толькі ў пэўных галінах навукі і сферах дзейнасці. Акрамя навуковага маўлення нідзе не ўжываюцца (нейтрон, імпульс, асімптота, генерацыя ўнутрырэзанатарная і інш.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: