Зімовыя віды транспарту

У сярэдневяковы перыяд язда на санях лічылася больш шаноўный, чым язда на калёсах. Важныя службовыя асобы, выязджалі на санях і летам. Вядома паданне, у аснове якога ляжаў, відаць, рэальны факт, калі разбагацеўшы селянін урачыста прыехаў летам у царкву на санях, запрэжаных парай белых коней.
Сані адыгрывалі важную ролю ў вясельнай абраднасці і ў пахаванні, аб чым выразна паведамляюць нам старажытныя мініяцюры. На санях, незалежна ад сезона года, везлі нябожчыкаў на родавыя могілкі. Знаходкі ў старажытнарускіх курганах абгарэлых саней сведчаць, што нябожчыкаў спальвалі на санях. Стары выраз “сядзець у санях” ужываўся калічьці ў тым жа значэнні, што “ляжаць на смертным ложы”.
Архаічныя сані мелі дзве пары капылоў і натуральнай формы (крыху выгнутыя спераду) палазы. У залежнасці ад свайго прызначэння ўсе сані можна падзяліць на тры групы: рабочыя (развалкі, развальні), грузавыя (кары, лесавозы) і выязныя (вазкі). У шырокай гаспадарчай практыцы найбольш вядомы звычайныя рабочыя сані; яны ўяўлялі сабой два палазы, злучаныя паміж сабой па капылах гнуткімі вязамі. Для павеоічэння пагрузачнай пляцоўкі паўзверх саней накладвалі дзве жэрдкі, што разыходзіліся ад галовак па баках саней, абапіраючыся ў задняй часцы на папярочыну.
Выязныя сані ў сярэдневяковы перыяд найбольш шырока былі распаўсюджаны сярод прывілеяваных слаёў насельніцтва – магнатаў, шляхты, царкоўных чыноў, прыкметна радзей – сярод знакамітых гараджан, купцоў. Утульны, дэкаратыўна аздоьлены кузаў іх нярэдка ўцяпляўся ўнутры аксамітам ці футрай. Часам такія вазкі мелі закрыты верх. Закрыты верх мелі і зімнія паштовыя экіпажы. У запрэжцы выкарыстоўваліся пры гэтым толькі коні. На вузкіх заснежаных дарогах яны хадзілі ўэкіпажах па два побач; запрэжка тыпу рускай тройкі была мала распаўсюджанай з’явай. Калі выязджалі знатныя асобы, коні былі запрэжанымі ў экіпаж, утвараючы доўгі каралеўскі поезд. Пры гэтым кучар садзіўся ўперадзе верхам на каня.

Комплекс традыцыйнага мужчынскага адзення


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: