Гужавы транспарт

Гужавыя транспартныя сродкі выконвалі не толькі практычныя функцыі, але і служылі, як тое ж адзенне, сацыяльным і фамільна-родавым знакам, сцвярджэннем уласнай годнасці і шляхецкага гонару. Паводле канструкціі і функцыянальных асаблівасцей прызначэння ўсе гужавыя трансп., сродкі падзяляюцца на дзве группы – палазныя (зімнія) і колавыя (летнія). У прыватнасці, як палазныя, так і колавыя транспартныя сродкі падзяляліся на рабочыя і выязныя, з кузавам і без кузава. Сярод колавых прыкметнымі канструкцыйнымі асаблівасцямі вызначаліся чатырохколавыя і двухколавыя павозкі. Выязныя павозкі, у сваю чаргу, падзяляліся на мноства канструкцыйных тыпаў – ад раскошных дыліжансаў і фаэтонаў да паштовых фурманак і немудрагелістых калымажак. У шырокім бытавым ужытку сялян і нараджан былі санкі і невялікія павозкі для ручной цягі – цялежжкі, тачкі, каляскі.
Воз быў чатырохколавым: пярэдняя і задняя часкі злучаліся паміж сабой пасярэдзіне трайнёй, а паверх – жэрдкамі – ляжэйкамі, што ўтваралі пакрыццё воза. У падушкі пярэдняга і задняга ходаў забіваліся ручкі. На ручках замацоўваліся гнуткія дужкі, ці вязы, што давала магчымасць заціскаць сюды бартавыя дошкі. Пры перавозцы малагабарытных ці сыпкіх грузаў можна было выкарстоўваць плецены кош, што ставіўся на воз паміж ручак. Да пачатку 20 ст рабочыя сялянскія вазы ў Беларусі рабіліся цалкам з дрэва. Нават абады колаў звычайна не мелі жалезных шын.
Больш прывілеяваныя феадальныя слаі мелі да таго ва ўласным карыстанні двух- і чатырохмесныя карэты і кочы з крытым верхам. Верхняя частка ўтрымлівалася над колавай рамай з дапамогай падвесных рамянёў або ланцугоў. Сярод сялянсва спецыяльныя выязныя павозкі – калымажкі, брычкі – ў Беларусі распаўсюдзіліся толькі ў другой палове 19 ст.
Пры запражэнцы каня ў аглоблі апрача хамута выкарыстоўваліся дуга, падсядзелак, папруга, церассядзёлак, набадры (хамутна-аглобельна-дужная запрэжка). Пры перавозцы цяжкіх грузаў другі конь прыпрагаўся побач у пастромкі. У Заходнім Палессі сустракалася хамутна-аглобельная запрэжка без дугі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: