Форма кантролю СРС

1.Праверка пісьмовых работ.

2. Субяседаванне па тэме.

ТэмаБІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА ЯК СІСТЭМА НАВУКОВЫХ ВЕДАЎ”, 8 гадзін

Заданне для СРС: студэнты вывучаюць аспектную і аб’ектную структуры бібліяграфазнаўства, тэарэтычныя канцэпцыі сучаснага бібліяграфазнаўства.

І. Дайце азначэнне:

Заданне 1. Бібліяграфазнаўства – гэта ….

ІІ. Завяршыце пералік:

Заданне 2. Аспектная дыферэнцыяцыя бібліяграфазнаўства ўключае наступныя адносна самастойныя навуковыя дысцыпліны (раздзелы): тэорыя бібліяграфіі, гісторыя бібліяграфіі, …..

Заданне 3. Да роднасных для бібліяграфазнаўства абласцей ведаў адносяцца: бібліятэказнаўства, ….

Заданне 4. Бібліяграфазнаўства ўключае: навукоўцаў з іх ведамі, здольнасцямі, кваліфікацыяй, раздзяленнем працы; навуковыя структуры (кафедры і інш.), ….

ІІІ. Адзначце правільны адказ/ы:

Заданне 5. Якія асаблівасці бібліяграфазнаўства як навукі?

A. Адносная маладосць

B. Невялікае кола вучоных

C. Адсутнасць спецыяльных навукова-даследчых інстытутаў

D. Міждысцыплінарнасць

E. Дынамізм

Заданне 6. Суб’ект бібліяграфазнаўства:

A. Бібліёграф, складальнік бібліяграфічных паказальнікаў

B. Бібліёграф – каталагізатар

C. Бібліяграфазнавец, выкладчык

D. Бібліяграфазнавец, даследчык

Заданне 7. Метадалогію як самастойны раздзел бібліяграфазнаўства першым прапанаваў выдзеліць:

A. Коршунаў А.П.

B. Факееў В.А.

C. Сляднева Н.А.

D. Яноніс О.В.

Заданне 8. Узаемадзеянне з сацыялогіяй узбагачае бібліяграфазнаўства:

A. Метадамі анкетавання, экспертных ацэнак, апытання карыстальнікаў

B. Катэгорыямі аб’ект і суб’ект бібліяграфіі, функцыі, сістэма і структура

C. Метадамі вывучэння эканамічнай эфектыўнасці працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці

Заданне 9. Функцыі бібліяграфазнаўства:

A. інфармацыйная

B. тлумачальная

C. эўрыстычная

D. прагнастычная (прагнозная)

E. сінтэзуючая

F. пошукавая

G. камунікатыўная

ІV. Суаднясіце:

Заданне 10. Сучасныя тэарэтычныя канцэпцыі бібліяграфазнаўства з іх вядомымі прадстаўнікамі:

1. Інфармацыйна-дакументаграфічная (сістэмна-дзейнасная) канцэпцыя а) Факееў В.А.
2. Інфармацыйна-кнігазнаўчая канцэпцыя б). В. П. Леонаў
3. Духаўна-вытворчая (кагнітыўна-камунікацыйная) канцэпцыя в) Сляднева Н.А.
4.Ідэаграфічная (інфармаграфічная) канцэпцыя г) Сакалоў А.В.
5. Культуралагічная канцэпцыя д) Астахава Л.В.
6. Інфармацыйна-управленчая канцэпцыя е) Вохрышава М.Г., Зіноўева Н.Б.
7. Когнітаграфічная канцэпцыя ё) Барсук А.І., Беспалава Э.К.
8. Навуказнаўчая канцэпцыя ж) Грачыхін А.А.
9. Працэсна-кагнітыўная (кагнітыўна-трансфармацыйная) канцэпцыя з) Коршунаў А.П.

Заданне 11. Суаднясіце дысцыпліны бібліяграфазнаўства з асобнымі галоўнымі задачамі, якія стаяць перад імі:

1. Тэорыя бібліяграфіі а) распрацоўка рацыянальных схем арганізацыі бібліяграфічных службаў у розных інфармацыйных цэнтрах і бібліятэках
2. Гісторыя бібліяграфіі б). распрацоўка прыёмаў і правіл розных працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці
3. Арганізацыя бібліяграфіі в) распрацоўка канкрэтных прыёмаў, паслядоўнасці аперацый, алгарытмаў, стратэгій, неабходных для аптымальнага выканання бібліяграфічных працэсаў.
4.Методыка бібліяграфіі г) вывучэнне сістэмы метадаў агульнанавуковага і прыватнанавуковага характара, якія выкарыстоўваюцца ў бібліяграфазнаўстве
5.Тэхналогія бібліяграфіі д) вывучэнне сутнасці бібліяграфіі як грамадскай зявы, заканамернасцей функцыянавання бібліяграфіі, прынцыпаў функцый, задач, тэрміналогіі, структураванне бібліяграфічнай дзейнасці
6. Метадалогія бібліяграфіі е) узнікненне бібліяграфіі і яе развіццё да нашага часу

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: