Агульная характарыстыка. Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк actus разумелі як «дзеянне, акт, учынак»

Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк actus разумелі як «дзеянне, акт, учынак». Тэрмiн «акт» у значэннi «дакумент» паходзiць, верагодна, ад формулы actum est («здзейснена»), якая ўжывалася ў заключнай частцы старажытнарымскiх дакументаў. У беларускай прававой лексiцы тэрмiн «акт» стаў шырока ўжывацца толькi з XVIII ст. У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «актавыя матэрыялы» ўжываецца ў шырокiм i вузкiм сэнсе слова. У шырокiм – гэта ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей – у дачыненнi да заканадаўчых дакументаў). Такое разуменне тэрмiна «акт» у большай ступенi з'яўляецца прымальным для таго перыяду развiцця (найперш па гiсторыi манархiчных дзяржаў), калі размежавання памiж заканадаўчай i выканаўчай уладай не iснавала. У вузкiм значэнні: акты гiстарычныя – гэта дакументы, у якiх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафiксаваны эканамiчныя цi палiтычныя здзелкi, дагаворы памiж прыватнымi асобамi, прыватнымi (юрыдычнымi цi фiзiчнымi) асобамi i дзяржавай. Менавiта апошняга вызначэння прытрымлiваецца аўтар вядомага падручнiка па актаваму крынiцазнаўству (дыпламатыцы)
С. М. Каштанаў[xix]. У далейшым будзем разглядаць тэрмiн «актавыя матэрыялы» ў яго вузкiм значэннi.

2.2. Вiды актаў

Класiфiкацыя актавых матэрыялаў вельмi складаная. Гэта вызначаецца як велiзарнай колькасцю iх разнавiднасцей (вядома не менш як 150), так i шматбаковасцю кожнага акта, цесным перапляценнем у актах самых розных аспектаў эканамiчнай, сацыяльнай i палiтычнай гiсторыi. Магчыма, таму класiфiкацыi паводле тэматыка-храналагiчнага (С. М. Каштанаў) i сацыяльна-прававога (А. В. Мураўёў) прынцыпу не замацавалiся ў крынiцазнаўчай практыцы. Найбольш устойлiвым застаецца падзел усiх актаў на публiчнаправавыя (урадавага паходжання) i прыватнаправавыя (заключаныя памiж прыватнымi асобамi). Пры гэтым адны акты маюць канстуiтыўны, пасведчаны характар (змяшчаюць пэўныя прававыя нормы). Яны з'яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносiн здзейсненымi i не патрабуюць дадатковага пацвярджэння. Пасведчанымi з'яўляюцца ўсе публiчнаправавыя акты.

Другая частка актаў мае характар паведамленняў, г. зн. складаецца для паведамлення («памяцi») аб здзейсненых праваадносiнах (здзелцы). Апошнi вiд актаў патрабуе ўказання часу, абставiн заключанай здзелкi i прысутных пры гэтым сведак, якiя пры неабходнасцi могуць пацвердзiць рэальнасць таго, што адбылося. Так, артыкул 1 раздзела 7 Статута 1588 г. патрабаваў, каб пагадненнi пра нерухомую маёмасць заключалiся ў пiсьмовай форме ў прысутнасцi сведак i заносiлiся ў актавыя кнiгi. Калi ж у актавым пратаколе акта не знаходзiлi, то ён прызнаваўся падробным (несапраўдным).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: