Як гiстарычныя крынiцы

Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асаблiвасцi вывучэння помнiкаў лiтаратуры як гiстарычных крынiц.

Асноўныя рысы лiтаратурных твораў XI – XIII ст. «Слова аб палку Iгаравым». Перакладныя помнікі. Публiцыстычны i палемiчны жанры, іх станаўленне. «Павучэнне» Манамаха.

Жыційная літаратура. Мартырыі («страсці»). Жыціі Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Літаратурная дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна. Вывучэнне жыційнай літаратуры. В. В. Ключэўскі.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI – XVIII ст. Паэтычныя творы XVI – пачатку XVII ст. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны,
С. Буднага, В. Цяпінскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI – першай паловы XVII ст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII – XVIII ст.

Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу. Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных напрамкаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Журнальныя публікацыі мастацкіх твораў. Самвыдат. Улік формы публікацыі пры крыніцазнаўчым вывучэнні.

Публіцыстычныя творы новага і навейшага часу. Заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэнне. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: