Цывілізацыйная спадчына

Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь

Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.Найстаражытней­шае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век, фар­міраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Неалітычная рэ­валюцыя.

Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Бе­ларусі. Становішча ва Усходняй Еўропе ў пачатку шырокага рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапісы аб славян­скім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў.

Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян, распаў­сюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Расслаенне грамадства, даніна і палюддзе. Зараджэнне раннефеадальных адносін. Рамесная вытворчасць і гандаль. Узнікненне гарадоў. Роля гарадоў у грамадскім жыцці. Грамадскі лад усходніх славян, тэрытарыяльная абшчына. Рэлігійныя ўяўленні, звычаі і абрады, сувязь паміж рэлігіяй і мастацтвам.

Фарміраванне класавага грамадства і зараджэнне дзяржаў­насці ва ўсходніх славян. Тры цэнтры ўсходніх славян.

Полацкае княства – адна з самых старажытных усходне­славянскіх дзяржаў. Полацкае княства ў ІХ–ХІ стст. Узаема­адносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая дынас­тыя. Князь Усяслаў Брачыслававіч.

Раздробленасць Полацкай зямлі ў ХІІ – сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Княжацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціян­ства ва ўсходніх славян.

Пісьменнасць. Смаленская “Гандлёвая праўда” – першы пісьмовы помнік беларускай мовы. Помнікі эпіграфікі і сфра­гістыкі. Летапісанне. Рукапісныя кнігі, дойлідства, жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Царкоўнае і абарончае дойлідства. Полацкая і Гродзенская школы дойлідства. Фрэс­кі, мініяцюры, абразкі. Лазар Богша. Культура Беларусі ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч.

Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. Пагроза з боку крыжакоў і ардынцаў. Бараць­ба са знешняй пагрозай. Знешнепалітычныя ўмовы ўзнікнен­ня ВКЛ. Сярэдняе і Верхняе Панямонне ў пачатку ХІІІ ст. Узвышэнне Наваградскага княства, абранне Міндоўга нава­градскім князем. Падпарадкаванне летапіснай Літвы. Кара­нацыя Міндоўга ў Наваградку. Абранне Войшалка на нава­градскі трон. Шварн Данілавіч, Трайдзень.

Крыжацкая агрэсія, Давыд Гарадзенскі. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна. Заснаванне дынастыі Гедыміна. Перанясенне сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пашырэн­не тэрыторыі дзяржавы пры Гедыміне і Альгердзе. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Лі­тоўскага і Рускага. Федэратыўны характар і беларускі этніч­ны падмурак Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, Залатой ардой і Маскоўскім княствам. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV ст. – першай палове XVI ст.

Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ВКЛ. Адміні­страцыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіравання. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежа­ванне ўлады вялікага князя і павышэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства.

Статуты Вялікіга Княства Літоўскага. Юрыдычнае замаца­ванне правоў шляхты, адлюстраванне ў статутах сацыяльнай і саслоўнай структуры грамадства і грамадскіх адносін. Мес­ца і роля Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў гісторыі Еўропы.

Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраван­не саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоў­скага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўла­данні царквы.

Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права.

Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фаль­варкаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Уз­мацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фаль­варкава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы.

Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарад­скія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы.

Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гара­дамі. Іншаземны гандаль.

Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамы­словыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан.

Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэн­ня Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі пахо­джання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі.

Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэне­сансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі.

Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і палом­ніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З’яўленне новалацін­скай паэзіі. Мікола Гусоўскі.

Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Буд­ны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Бела­руска-Літоўскай дзяржаве.

Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапе­га. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойц­кага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: